Scythian 🏹 || صْكِفْ

навошта)

📝

Допісы

Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 10.11.2026 11:58

Цікава, што яшчэ ёсць у кітайцаў ці іншых служб разведкі на C-level глабальных кампаній. Бо гэты зліў быў вельмі дарэчны да паганага часу для ШІ кампаній пасля перамогі дэмакратаў. Таму вельмі сумняюся што гэтая мадама Хуанг - адзіная на ўсю сіліконавую даліну і з часам нас чакае нешта яшчэ.

Але я сабе ўявляю, як дзесьці ў амерыцы руская каханка якога-небудзь галоўнага па кібербяспецы ва ўмоўным Broadcom ўжо адказвае на непрыемныя пытанні. 😅

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 30.10.2026 07:27

Калі вам патрэбны дрэнны жарт:

Сайт pornhub.com быў напісаны на PHP.
Пасля знаходжання ўразлівасцяў, яны павялічылі аб'ём...

...penetration-тэставання

🦗🦗🦗

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 12.10.2026 10:04

Але самую інфу пра адсутнасць рускай батвы хацелася б пацвердзіць канкрэтнымі лічбамі, а не толькі "па ашчушчэніях".

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 12.10.2026 10:02

Цікава, што думаюць пра адсутнасць рускай батвы такія людзі, як: Найджэл Фараж, Жан-Люк Меланшон, Марын Лё Пэн, Ціна Хрупала, Аліс Вайдэль, Сара Варгенкнехт, Пятро Парашэнка, Роберт Фіца, Гжэгаж Браун.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 12.10.2026 09:52

RE: vkl.world/@Scythian/1147886855

З нагоды паспяховага траплення украінскага БПЛА ў дата цэнтр Яндэкса, а таксама для некаторых ўспрымальна зніжаную актыўнасць ботаў, нагадваю пра сваю нагадку больш чым гадовай даўніны.

Суполка беларусаў у Mastodon / VKL.world Scythian 🏹 || صْكِفْ (@[email protected]) Нагадваю. Калі вам вельмі бамбанула на чыйсьці допіс у сеціве каго вы не ведаеце - проста памятайце адну рэч: большая палова трафіку ў інтэрнэце - гэта боты. Дэзынфармацыя робіцца вельмі лёгка і не для таго каб вас у чымсьці пераканаць, а для таго, каб вас раз'юшыць і пасварыць адно з адным. Вельм…
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 30.09.2026 07:54

Калі пішу цяжкі ліст, з якой небудзь дрэннай навіною ці на якім багата адказнасці, даю яму "настаяцца": проста напішу яго і пакіну на некалькі гадзін ці нават дзён без адсылання пакуль не прыйдзе час. Калі гэты час прыйдзе - невядома, але мне ўжо будзе небагата лягчэй псіхалагічна 😅

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 07.09.2026 13:02

Па інтэрнетах пайшла петыцыя перайменавання назвы горада "Гомель" ў "Трампель".

Няблага, але лічу што яшчэ прасцей будзе перайменаваць Пінск на ТрамПінск.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 26.08.2026 07:35

Гляджу, як пабудавана ШІ-прапанова Amazon для бізнесаў. Яны дакладна па ўсёй прэзентацыі піхаюць лічбы, маўляў:

"33% of enterprise software will incorporate agentic AI by 2028, up from less than 1% today."

"15% of day-to-day work decisions will be made autonomously by AI agents by 2028."

і так далей.

Дык вось, адкуль яны бяруць гэтыя лічбы?
Ў мяне такія здагадкі:
1. выдумляе маркетынг, каб лягчэй было прадаць
2. выдумляе C-level як мантру, якую трэба паўтараць як мага часцей, каб збылося.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 17.08.2026 11:48

Таксама сёння я чамусьці прыйшоў да высновы, што "падстаў другую шчаку" - гэта пра сацыялізм.

Рабіце з гэтым што хаціце.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 17.08.2026 11:41

Ніколі не разумеў каментароў на Youtube пад відэа кшталту "Дзякуй за відэа", "які ты цудоўны (ці якая цудоўная)" і т.п.. Навошта гэта пісаць? пастаў ты лайк да і ўсё, калі ты не бот.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 27.07.2026 07:59

Падчас бяссонніцы прыйшла да галавы як заўсёды грандыёзная ідэя. А што калі ў дадатак да безумоўнага базавага даходу зрабіць яшчэ верхні ліміт заробкаў - не больш за суму, якая на 50% больш за медыяну па рэгіёну ці нават краіне.

Ідэя ў тым, што каб падняць сабе заробак ты мусіш паднімаць медыяну і інвеставаць у грамадства, замест самаузбагачэння.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Scythian 🏹 || صْكِفْ Размова 1 на 1 з калегай (з якім працаваў побач 2 гады) пакуль чакаем на каманду перад стэндапам. - Макс, давай адзiн ці…
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 23.07.2026 08:23

Я пра гэтую станцыю ведаў і раней, але спаткаць чалавека, які там быў...
Дарэчы, вось тут болей інфармацыі пра яе
youtube.com/watch?v=5CkRJnY2NNg

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 23.07.2026 08:19

Размова 1 на 1 з калегай (з якім працаваў побач 2 гады) пакуль чакаем на каманду перад стэндапам.
- Макс, давай адзiн цікавы факт пра сябе.
- Ну добра, я быў на паўднёвым полюсе.
- Уау, крута, гэта табе не тыповы турызм!
- А я не быў там як турыст. У мяне PhD па фізіцы і я там выконваў эксперыменты для сваёй дыпломнай працы. Там ёсць станцыя, пад якой на 3 км ў глыбіню ільда прадзёўбаныя дзюры, туды інсталююца сэнсары, якія ловяць нейтрына з космасу.

Сківіцу з падлогі я так і не падняў.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 13.07.2026 11:22

Рэаліі пошуку працы:
1. Пабачыць крутую вакасію ў крутой кампаніі.
2. Прачытаць апісанне, упэўніцца, што ты вельмі добра пасуеш.
3. Патраціць 30-60 хвілін на выкананне ўсіх вымаганняў падчас падачы CV (cover letter, адказы на пытанні, досьвед і т.п.).
4. Праверыць, што ўсё правільна і нічога не забыў.
5. Націснуць кнопку "Submit"
6. Атрымаць паведамленне "The vacancy no longer exists"

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 02.07.2026 07:57

Аглядаў інтэрв'ю аднаго украінскага філосафа на тэму ШІ. Наштурхнула яно мяне на думку пра адну рысу чалавечага інтэлекту, пра якую багата хто не думае - інтэлект чалавека немагчыма вымкнуць, так проста націснуўшы на кнопку. Ёсць там унутры штосьці такое, якісьці механізм праз які мы не можам не думаць. Гэта, акрамя асаблівасцей hardware, надае яму пэўную прадоўжанасць (continuity) і маналiтнасць (homogeneity).

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 17.06.2026 09:37

Вельмi цiкава паслухаць "рэтраспектыву" амерыканскага патрыёта (але не адбітага, разумнага) пра вайну ў Іране.
youtube.com/watch?v=INQHl0aWacA

Фраза "We are very good at bombing people, we are just not so good at explaining why." - вельмі трапна пададзена а 28:35. У ёй - квінтэсэнцыя амерыканскай палітыкі.

Толькі мне падаецца, што калі вы не можаце растлумачыць, чаму вы бамбіце - можа быть гэта таму, што прычыны наогул няма?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 16.06.2026 09:38

Цікава, ці думалі украінскія канструктары дронаў пра дызайн падобны да такога (маю на ўвазе пераможцу гэтага двабою):

youtube.com/shorts/fXUk_0qIef0

Але з мэтою не атакі, а абароны ад іншых дронаў.

youtube.com Zanim przejdziesz do YouTube
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 10.06.2026 20:10

Сёння я даведаўся, што ёсць такі сайт
wen-ware.com/

Гэта гульня па тыпу GeoGuessr, але там трэба здагадацца дзе і калі здарылася адлюстраваная гістарычная падзея.

Гэта нешта нерэальнае, мой унутраны нёрд задаволены на 100/10.

wen-ware.com WenWare - Time Travel Today home.description
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 08.06.2026 13:58

Калі ў вас сёння раптам багата веры ў чалавецтва, вось.

Сёння я даведаўся:
Ў 1980х адна амерыканская кампанія хацела паціснуць Макдональдс на рынку бургераў. У мака тады найбольш папулярны бургер быў чвэрцьфунтовы (quarter-pounder). Гэтая кампанія выйшла на рынак з траціна-фунтовым (third-pounder) за тую ж цэну што макаўскі і... прайграла!

Таму што ў галаве ў прастога чалавека 1/4 > 1/3 😩

Крыніца:
youtube.com/shorts/BSa_-bQY9cg

youtube.com Zanim przejdziesz do YouTube
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 29.05.2026 19:39

Савецкі вучоны праводзіў эксперымент у лабараторыі.
Ён узяў муху і адарваў ёй адну нагу i кажа:
- Муха ідзі.
Муха ідзе. Ён адарваў другую нагу і кажа:
- Муха ідзi.
Муха ідзе. Ён зрабіў тое ж самае з астатнімі нагамі і кажа:
- Муха ідзі.
Муха не ідзе.
- Муха ідзі.
Зноў не ідзе.
Ён узяў ручку і запісаў:
«Пасля адарвання шасці ног муха страціла слых»

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 21.05.2026 07:56

Рубрыка "сёння я даведаўся"
(ад рандомнага відоса на youtube)

Я ўжо даўно чуў, што чыста тэхнічна рэальна карвертаваць вугальныя электрастанцыі ў ядзерныя. Але астатнім часам гэтая ідэя не атрымлівае падтрымкі па нечаканай прычыне.

Аказваецца, асноўная праблема ў тым, што вугальныя электрастанцыі БОЛЬШ радыёактыўныя, чым ядзерныя, а да апошніх вымаганні набагата больш жорсткія, давесці вугальныя электрастанцыі да стандартаў ядзерных па просту немагчыма.

youtube.com/shorts/0WNzb08xDj4

www.youtube.com Zanim przejdziesz do YouTube
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Scythian 🏹 || صْكِفْ
🌍 08.05.2026 05:36

Сёння я даведаўся:

Мала хто памятае, але раней без гэтых вашых інтэрнетаў і тым болей ціндэраў, каб пазнаёміцца з мэтой рамантычных стасункаў можна было даць абъяву ў газэту, дзе апісваеш сябе і пажаданага соўлмэйта.

Дык вось, у Германіі, калі ты рабіў/ла такую аб'яву, у частцы "пра сябе", каб паказаць, што ты хоць трохі прывабны/ая, можна было дадаць абрэвіятуру "tlt", поўнасцю гэта чытаецца як Tageslichttauglich (тагеслихьтаўліхь) і значыць "выглядны пры дзённым святле".

Падабаецца 0 Рэпосты 0