Знайшоў сабе новае хобі: перачытваць кнігі, якія на мяне моцна паўплывалі раней, і знаходзіць у іх сьветапогляды, якія мне не падабаюцца, хаця раней я на іх не зьвяртаў увагі
Рандомныя запісы.
#адукацыйны - крыху тое, крыху сёе
#эстэтычны - фотаздымкі
#філязофскі - уласныя думкі
#літаратурны - вершыкі, цытаты
#агітацыйны - спрэчкі
https://t.me/zhlich - архіў вершаў
https://heyzine.com/flip-book/43fc445809.html - фотакніга зь вершамі
🙃
Ад апошняга буйнога вызваленьня прызналі палітвязьнямі 224 чалавекі, сёньня вызваляюць 25. Добра гандляваць, калі тавар не сканчаецца, хіба не?
Доўгі шлях немінуча ідзе праз ноч,
Дзе зьнікаюць агні ў апраметным змроку.
Ты ня збочвай, а ўпэўнена прама кроч,
Калі бачыш дарогу каціным зрокам.
запіс #эстэтычны і #літаратурны
Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю
@toddzie таксама чакаю адрас)
Выступленьня на сцэне кожны раз як першы (у кепскім сэнсе)
Я: Купляю недасьпелыя фрукты, каб яны паляжалі пару дзён і сталі смачнымі.
Таксама я: *хруст нясьпелых фруктаў паміж зубамі*
@buljion баюся запытаць, што гэта🙈
Я ў доміку
У польскім музэі ў Саноку згарэў касьцёл 1667 году:(
@itbeard @mayakartynnik з самалёту)
Калі што, шукайце мяне ля мора
Лета - час есьці марозіва
А недзе наверсе над намі жыве краіна
Там людзі жывуць, якія ня любяць нас.
Каталёнія сустракае
Добрай раніцы
запіс #эстэтычны
Лічбавае пакаленьне... Заўважыў за сабою, што не магу проста цешыцца прыгожымі краявідамі, не зрабіўшы здымак. Нават калі няма з сабою камэры, трэба зрабіць хоць на тэлефон у кашмарнай якасьці здымак, які нікому потым не дашлю і ніколі ня буду праглядаць, і толькі тады змагу расслабіцца. І нават калі разумею, што гэта дурасьць, і спэцыяльна ня фоткаю, адчуваецца нейкая напруга
Жыве Тутака
запіс #эстэтычны
Наступны раз тут правяду два тыдні, а не два дні
Калі я пралайкаў пасты на сэрвэры за апошнія тры тыдні, то ведайце: я стаю ў чарзе на пашпартны кантроль 
бясконца можна глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада і на альпы з самалёту
запіс #эстэтычны
Даўно тут нічога не пісаў, бо быў неяк выключна заняты. Але цяпер еду ВАНДРАВАЦЬ! У мяне АДПАЧЫНАК, буду такі езьдзьціць, лятаць і можа нават якіх здымкаў пакідаю. Як добра ўрэшце ня мець адказнасьці ні за што і насалоджвацца жыцьцём:)
запіс #эстэтычны
Птушкі
Што ж, праз год пасьля абвяшчэньня (11 месяцаў фрустрацыі і 1 месяца працы) я гатовы прэзэнтаваць свой першы і апошні зборнік паэзіі са здымкамі. Ну альбо фотакнігу зь вершамі, каму як больш падабаецца). На друк, нажаль, грошаў няма, таму трымайце ў электроннай вэрсыі. За распаўсюд буду толькі ўдзячны, ніякіх абмежаваньняў)
