bul[j]ion

{не}Мірны сакратар @zbsunion, які не хоча пісаць лангрыды ў Фэйсбуку, якому самотна ў ТГ і які толькі нядаўна даведаўся пра Fediverse 🧐
Палітыка, аналіз, мовазнаўства і можа яшчэ што пра ІТ і іншы булшыт.

📝

Допісы

bul[j]ion
🌍 19.09.2026 12:02

Надоечы выйшла першая публікацыя на Arxiv з маім удзелам. Ура!

Працягваем працаваць з Мікітам над беларускай мовай у ВММ (LLM). Думаю, гэта толькі пачатак :)

arxiv.org/abs/2609.16427

arXiv.org ReMova: Fine-tuning LLMs for English to Belarusian translation This paper presents a Belarusian-specific data-cleaning pipeline and fine-tuning for English-Belarusian machine translation. Our cleaning pipeline distinguishes itself from others by employing a correction tool that addresses the issue of the two orthographies of the Belarusian language, noise in th…
Падабаецца 0 Рэпосты 0
bul[j]ion
🌍 26.08.2026 15:44

мая дзяўчына думала як назваць «палачкі-ванялачкі» па-беларуску і прыдумала «штучкі-смярдзючкі». Што думаеце? Якія шчэ прапановы?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
bul[j]ion
🌍 05.08.2026 11:22

наконт гэтых вашых ге, ке, хе на канцы слоў ёсць добрае відэа ад прафесара Залізняка. Запомніце, гэта маргінальная з’ява, уласцівая наўгародскім гаворкам, якія ледзь не сталі асобнай галіной славянскіх моў. У нас не можа быць аніякіх ге, ке, хе на канцы

youtube.com/watch?v=lcPSaAEANS

Падабаецца 0 Рэпосты 0
bul[j]ion
🌍 27.07.2026 16:48

Учора глядзеў, вельмі парадаваўся, што на захадзе ўсё часцей гавораць пра нейрасімвалічны падыход да ШІ. Ну і прыемна слухаць мудраца. Адразу бачна, што чалавек шарыць і рознае павідаў. Вельмі раю тым, хто цікавіцца перспектывамі развіцця ВММ (LLM) у будучыні

youtube.com/watch?v=Sir59K8ZDPU

Падабаецца 0 Рэпосты 0
bul[j]ion
🌍 16.07.2026 10:22

вось і ўсё, цяпер афіцыйна я бакалаўр беларускай філалогіі з адзнакай «вельмі добра (5)»

цяпер будзем спрабаваць рушыць далей у камп’ютарную лінгвістыку😎

Падабаецца 0 Рэпосты 0
bul[j]ion
🌍 28.06.2026 18:13

Я тут вырашыў адзначыць сваё (амаль) заканчэнне бел філалогіі стварэннем канала, куды буду скідваць свае некаторыя паэтычна-празаічныя чарнавікі, бо не хапае нейкага водгуку, хочацца камусьці часам паказваць свае тэксты і чуць водгукі/крытыку. Ну гэт самае, калі каму цікава, то можна сачыць тут

t.me/jonsztosnavaryu

Telegram jonštośnavaryŭ Kanal Sani K z čarnavikami, jakija chočacca niekamu pakazać.
Падабаецца 0 Рэпосты 0
bul[j]ion
🌍 14.06.2026 14:07

У пятніцу выступіў на студэнцка-дактаранцкай беларусістычнай канферэнцыі ў Познаньскім UAM. Расказваў пра выкарыстанне вялікіх моўных мадэляў у беларускім мовазнаўстве. Можа каму будзе цікава, хто цікавіцца беларусістыкай ці штучным інтэлектам

youtu.be/ndHSx1eUOwA

Падабаецца 0 Рэпосты 0
bul[j]ion
🌍 15.02.2026 14:55

RE: vkl.world/@buljion/11174774445

Абнавіў інфу на Liberapay і аформіў ko-fi.
ko-fi.com/buljion

Не хочацца папрашайнічаць, але калі вам блізкае тое, што раблю і хочаце падтрымаць, я буду ўдзячны.

Калі ў вас ёсць нейкія запыты (заказікі), то можаце пісаць мне тут, у тг (той жа тэг) ці на пошту ([email protected])

Суполка беларусаў у Mastodon / VKL.world bul[j]ion (@[email protected]) Сябры мяне нейк прасілі стварыць нейкае месца для данатаў і прымання запытаў на пераклады, даследаванні аналітыку ці яшчэ штосьці. Праблемы з грошыкамі ёсць, маёй дзейнасці гэта дакладна не спрыяе. Цяпер у вас ёсць магчымасць мяне бустануць! https://en.liberapay.com/buljion/
Падабаецца 0 Рэпосты 0