Foksik

Люблю вандраваць, хадзіць у горы, захопліваць віды і моманты ў аб'ектыў, перыядычна кручу педалі (:
У былым жыцці грала ў баскетбол і валейбол.
Захапляюся сучаснымі тэхналогіямі!

📝

Допісы

Foksik
🌍 19.09.2026 11:27

Чыста адзначыцца, што я яшчэ ёсць у гэным сусвеце.
Лета дужа гарачы час у мяне, бо: не мела баба клопату, займела баба парася (у маім выпадку 40 сотак зямлі маю ўпарадкаваць). Вось ужо восень на дварэ, і час працягвае быць гарачым. Ну, бо трэба ж кусты, дрэвы падстрыгчы. Ураджай сабраць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Foksik Адлучалася рыбаў глядзець. Захапіў падводны свет мяне. Нырала з маскай з пантону, на мяжы між каралавым рыфам і безданню…
Foksik
🌍 02.05.2026 10:08

Відэа ў дадатку з каралавага верху. На глыбіні, не хапіла мужнасці здымаць.
Змагалася з хвалямі, каб на рыф не накінулі мяне. І ад медузаў драпу давала (:

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Foksik
🌍 02.05.2026 10:08

Адлучалася рыбаў глядзець.
Захапіў падводны свет мяне.
Нырала з маскай з пантону, на мяжы між каралавым рыфам і безданню. На ўласныя вочы пабачыла вялікі касяк рыбаў у сонечных прамянях. Як 3d-карцінка гэныя рыбы веерам з цёмнай глыбіні вады, па спіралі пашыраліся да верхавіны. Неверагодная, чароўная прыгажосць! Ведаеце, як у праграмах на вялікім экране раней бычыла. Але цяпер на ўласныя вочы пабачыла (:
>

Падабаецца 0 Рэпосты 0