ЖЫ і ШЫ пішы толькі цераз Ы.

📝

Допісы

💬 Aleś Karoza У Цэльнаметалёвай абалонцы сапраўдны Дрыл-сержант, а не актор. І яму верыш, бо ён проста робіць сваю працу.
Maximus Decimus Meridius
🌍 02.08.2026 15:52

@krz а ў Spiderman сапраўдны чалавек-павук 🤣.
Калі што то з большага згодзен. Але ну амерыканцы аўтэнтычна могуць паказаць хіба толькі дзікі Захад, бо то іх тэма, а ўсе гэтыя Ферары, Напалеоны і г.д. гэта еўрапейцам трэба здымаць каб былі свае аўтэнтычныя акторы і мова. І гэта каменьчык у агарод еўрапейцаў. Трэба больш свайго якаснага здымаць а не толькі глядзець Галівудзскае. 🤷

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Maximus Decimus Meridius
🌍 23.07.2026 20:01

Трошкі пра стан беларускай мовы. Калі недзе ў краінах заходняй Еўропы камусьці кажаш што ты з Беларусі і яны хочуць паказаць што нешта ведаюць пра тваю краіну і такія: "СпасібО, красівО". 😔

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Maximus Decimus Meridius
🌍 19.07.2026 18:51

Калі шчыра мне пофіг на футбол. Ніводнага матчу на гэтым ЧС не глядзеў. Але зараз тыпу фінал. Думаю, ну блін, мільёны, калі не мільярды, людзей на планеце зараз сядзяць перад телікамі, ну я шо, таксама пасяджу. Разам весялей 😉. Усім прыемнага прагляду 🙂

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Maximus Decimus Meridius
🌍 21.05.2026 17:09

Гляджу зараз першы гікаўскі і там прагучала ад госці фраза, што беларусы зараз па ўсім сьвеце. І мне адразу песенка прыгадалася 😊. У мяне так заўсёды: пачую нешта і прыгадваю радкі з якойсьці песьні. Таму вось і вам прынёс 😊

"Мы Беларусі дзеці. Мы як на зямлі трава. Не засталося месца ў сьвеце дзе нас няма." (с)

youtu.be/jb-4dqjrObk?si=ZVDVsT

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Maximus Decimus Meridius Я думаю кожны беларус ведае мем з дзяўчынкай, якую маці прымушае рабіць урокі і яна там чытае "мы беларусы" і плача. Гэт…
Maximus Decimus Meridius
🌍 16.05.2026 07:02

Аказваецца яна там чытала нешта па-расейску! Вы разумееце? Яна не плакала праз тое што мы беларусы. Яна плакала, таму што яе - беларуску прымушалі чытаць "хОрОшо". Ну блін, як тут не плакаць, калі прымушаюць чытаць не на роднай мове 😉

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Maximus Decimus Meridius
🌍 16.05.2026 06:58

Я думаю кожны беларус ведае мем з дзяўчынкай, якую маці прымушае рабіць урокі і яна там чытае "мы беларусы" і плача. Гэтаму мему ўжо 10 год. Я яго глядзеў вельмі даўно і як аказалася не помню што яна там чытала. Я чамусьці быў упэўнены што яна там вучыла гімн, тыпу: "мы беларусы - мірныя людзі", ну ці нейкі верш, але менавіта па-беларуску. Сёння нешта прыгадаў гэты мем, знайшоў яго на ютубе, пераглядзеў і толькі зараз зразумеў чаму яна там насамрэч плакала.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Maximus Decimus Meridius
🌍 10.05.2026 18:07

Гуляю сёння па гораду, бачу чувакі ловяць рыбу. Амаль цэнтр горада. Сабраўся такі здаравенны натоўп гледачоў. Чал будзе сёння зоркай польскага інстаграма і тык-тока 🙂. Насамрэч, сам першы раз у жыцці ўжывую бачу каб нехта пры мне такую здаровую рыбу злавіў. (Немагчыма адразу цэлае відэа запампаваць, таму закінуў часткамі)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 DFirst @ maximus я з дзецьмі заўсёды. Жонка з большага па-расейску.
Maximus Decimus Meridius
🌍 10.12.2025 20:30

@dzimasudnik ну супер. У мяне вось дзеці нажаль па-расейску размаўляюць. Сын можа толькі калі нешта ад мяне хоча то па-беларуску сказаць 🙂, а так не. Ды і насамрэч ён амаль не ведае беларускую. Карацей, у нас у сям'і адзін я па-беларуску балакаю.

Падабаецца 0 Рэпосты 0