У гэтым влогу паказваю ўвесь шлях — ад ідэі да гатовай рэчы. А таксама спрабую разабрацца, як спалучыць сучасную вопратку з элементамі беларускай культуры, захаваўшы сувязь з традыцыяй, яшчэ й зрабіўшы нешта менавіта пад сябе.
https://youtu.be/mt9pJiJBJq4
Навукова-папулярны праект пра беларускую міфалогію і культуру.
Міфы і легенды, багі і пачвары, народныя вераванні і абрады, гісторыя, этнаграфія, традыцыйная культура і сучаснае яе пераасэнсаванне.
Сядайце да вогнішча 🔥
https://youtu.be/FPt7ZeY-3W0
Зміцер Скварчэўскі пра міфалогію, археалогію і этнаграфію — размова ля вогнішча | Асавец
Асаблівая атмасфера Асаўца і шчырая гутарка, якая нарадзілася там — каля вогнішча пасля дня даследаванняў. Размова пра мінулае Беларусі з гісторыкам Зміцерам Скварчэўскім і падкасцерам Максімам Хлябцом. Пра археалогію, этнаграфію, міфалогію і тое, як з розных крыніц мы спрабуем аднавіць карціну свету нашых продкаў.
Кажуць, тут захоўваюць старажытныя купальскія традыцыі
https://youtu.be/3Okqb35Wgnk
https://youtu.be/uLvhBy5PVig
#міфавлогія #артурбасак #ірынадубянецкая #беларускіянячысцікі #традыцыйнысветаладбеларусаў
Напярэдадні выхаду пятай і апошняй кнігі серыі «Традыцыйны светалад беларусаў» я сустрэўся з Ірынай Дубянецкай — стваральніцай канцэпцыі праекта, рэдактаркай і аўтаркай часткі тэкстаў.
Мы пагаварылі пра гісторыю стварэння серыі, наватарскія ідэі, цяжкасці падчас працы над праектам, а таксама пра тое, як сёння вывучаецца і папулярызуецца беларуская міфалогія.
Адказаў на чаканае ў прынцыпе пытанне ў ТГ
https://t.me/mifavl
https://youtu.be/z9ZzwRk7QQk
Гэта відэа — жывая прэзентацыя кнігі «Бестиарий Ведьмака», дзе аўтар распавядае пра паходжанне монстраў у свеце The Witcher і іх сувязь з рэальнай міфалогіяй.
У размове закранаюцца міфалагічныя і фальклорныя крыніцы істот, вядомых па «Ведьмаку», працэс працы над кнігай, памылкі ў рускіх перакладах і асаблівасці пераасэнсавання міфалогіі ў сучаснай культуры.