Backend-распрацоўшчык, лінуксоід, споттэр, OSINT

📝

Допісы

Мікола
🌍 10.09.2026 18:07

Пайшоў з жыцця Генадзь Шэпелеў. nashaniva.com/ru/404302 Не быў з ім знаёмы вельмі блізка, але ад яго упершыню пачуў як ужываюць беларускую мову людзі ў звычайным жыцці. Падвозіў аднойчы нас з маці на сваёй машыне.

Наша Ніва Умер Геннадий Шепелев Этого бывшего железнодорожника называли «стражем Крапивенского поля»
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Мікола
🌍 04.07.2026 08:10

Лімітаваныя рэлізы сапраўды добрай якасьці, нават на мой сапсаваны дзесяцігодзямі гучнага металу слых. Дзьядзька UDO не падвеў

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Мікола
🌍 28.06.2026 10:45

Rutan Model 61 Long-EZ , прататып здзейсніў першы палёт у чэрвені 1979. LY-ITA
У сучасным свеце з такім сілуэтам лятаць, на мой погляд, не зусім бяспечна

Самалёт Rutan Model 61 Long-EZ у паветры
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Мікола
🌍 27.06.2026 19:31

Наведаў сёдня авіяшоў у Рызе. Глядзеў і фатаграфаваў здалёк, добра што квіткі не набываў. Былі цікавыя летакі, але не так смачна, як было анансавана

Самалёт Douglas DC-3
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Мікола
🌍 23.05.2026 21:32

Просты напамін. Калі ў вас ёсць сабака, фоткайце яе часьцей. Аднойчы яе не стане і вы будзеце моцна шкадаваць, што не рабілі гэтага.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Мікола
🌍 26.04.2026 07:33

Ці ведаеце, што вы будзеце рабіць, калі раптам мабільная сувязь перастане працаваць? На такі выпадак лепей мець які-небудзь варыянт. Радыё-аматараў не ўлічваем, яны яго маюць).
Набыў helltec v3 яшчэ ў канцы мінулага года, але meshtastic не вельмі распаўсюджаны ў Рызе. Што нельга сказать пра Meshcore - частоты адны тыя ж, пратаколы розныя. То бок пытанне вырашаецца прашыўкай.

Падабаецца 0 Рэпосты 0