Сустракайце: календары на 2027 год на беларускай мове!!! 🎉
Мы падрыхтавалі для вас 2 каляндарыкі: «Мой прышпільны» з малюнкамі Аляксандры Атлас і «Мой каштоўны (версія 2.0)» ад Веры Сіраты і Юліі Гайдук
Першы каляндар адрыўны і мае афарбаваны зрэз, а другі — перакідны. Абодва па-свойму ўнікальныя і прыгожыя, а разам — сапраўдны скарб!
Набыць календары ўжо можна ў нашай кнігарні «Параграф 45» па адрасе г. Мінск, вул. Л. Бяды, 45. Цягам тыдня-двух з'явяцца ў іншых крамах і на маркетплэйсах
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Маляўнічая казка ад пісьменніцы і мастачкі Лейрэ Салабэр'я для чытачоў ад 3 гадоў 🐁
🌼 цвёрды пераплёт
🌼 пра здольнасць радавацца дробязям жыцця і захоўваць успаміны пра іх
🌼 яркія ілюстрацыі
Гэта гісторыя пра Фіфі — мышку-калекцыянерку, якая жыве ў прыгожай аранжарэі бабулі Маргарыты. Штовечар Маргарыта чытае ўголас свайму кату, а мышка таксама ўважліва слухае. І вось аднойчы яна пачынае прыдумляць гісторыі пра свае калекцыі…
Замаўляйце з дастаўкай па ўсім свеце тут https://alfavit.com/book/kalekcyyanerka-9789851563261/
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Навінкі з крафтавай серыі выданняў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча ✨
♦️ цвёрды пераплёт
♦️ эстэтычнае мінімалістычнае афармленне
♦️ стужачкі-закладкі
Шукайце ў кнігарнях і на маркетплэйсах!
🔸 «Нарысы, эсэ» https://alfavit.com/book/narysy-ese-9789851562301/
🔸 «Казкі, апавяданні» https://alfavit.com/book/kazki-apavyadanni-9789851562264/
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Перавыданне кніг Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і зборніка апавяданняў і аповесцей Янкі Брыля «Ніжнія Байдуны» ў новым афармленні ў фармаце poket-book 📚
▪️ мяккая вокладка
▪️ зручны фармат
▪️ творы на любы густ
Шукайце ў кнігарнях і на маркетплэйсах!
З дастаўкай па ўсім свеце можна замовіць на сайце alfavit.eu
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Паказваем перавыданне зборніка чарадзейных казак «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» у падарункавым афармленні ✨
🎨 з ілюстрацыямі вядомага беларускага мастака-графіка Валерыя Славука
🖤 цвёрды пераплёт
🖤 цісненне залатой фольгай і абгорнуты тканінай карэньчык
🖤 120 старонак вялікага фармату
🖤 60+ непаўторных ілюстрацый
🖤 30 казак і паданняў з розных куткоў Беларусі, запісаных у канцы XIX – пачатку ХХ стст.
Замовіць з дастаўкай па ўсім свеце: https://alfavit.eu/vyadzmar-yaki-rabi%D1%9Esya-va%D1%9Ekom-belaruskiya-charadzeynyya-kazki-i-padanni-1303389/
Падабаецца 0
Рэпосты 🔁
Чароўная казка для дзяцей 8–12 гадоў і дарослых з ілюстрацыямі беларускага мастака-графіка Валерыя Славука
✨ цвёрды пераплёт
✨ цісненне сіняй фольгай на вокладцы
✨ маляўнічыя ілюстрацыі
У горадзе пра лес ведаюць мала. Але таямнічыя і незвычайныя падзеі вельмі часта здараюцца ў лесе. Гэтая гісторыя таксама адбылася там. Пачалася яна з двух немаўлят — хлопчыка і дзяўчынкі — і пярэстай авечкі. А чым скончылася — даведаецеся з кнігі!
Замовіць з дастаўкай па ўсім свеце: https://alfavit.eu/kazka-na-noch-1291748/
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Паказваем навінку «Прыкры Крыўс» Надзеі Ясмінска з усіх ракурсаў ✨
💚 для дзяцей ад 3 гадоў і іх бацькоў
💚 развіццё эмацыйнага інтэлекту
💚 яркія ілюстрацыі Святланы Міхалап на кожнай старонцы
Дзень у Стася не заладзіўся ад самага пачатку. А тут яшчэ і з’явіўся Крыўс — шкадлівая істота, якая робіць розныя прыкрасці. Адкуль ён узяўся? Як схавацца ад гэтага наслання? З якой прычыны такая несправядлівасць адбываецца са Стасем?
Замаўляйце кнігу з дастаўкай па ўсім свеце: https://alfavit.eu/prykry-kry%D1%9Es-1290397/
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Захапляльная казка Дар'і Мандзік пра прыгоды гарэзлівай лісы-кілбасы для дзяцей ад 5 гадоў і дарослых 📙
🦊 цвёрды пераплёт
🦊 ілюстрацыі на кожнай старонцы
🦊 тлумачальны слоўнік у канцы кнігі
🦊 пацешныя персанажы
Што рабіць, калі трапляеш у цёмны калодзеж? Чаму каменныя тролі любяць смарагды? Чаго баяцца жалязякі? Каб ведаць адказы на гэтыя пытанні, кіруйцеся разам з лісой-кілбасой у цёмны лаз і не бойцеся — наперадзе святло!
З дастаўкай па ўсім свеце замаўляйце тут: https://alfavit.eu/gistoryi-lisy-kilbasy-prygody-ў-zacharavanym-zamku-1280047/
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Распавядаем пра кнігу «Век песень» — развіццё сусвету «Веку людзей» Маргарыты Латышкевіч
✨ цвёрдая вокладка
✨ 7 аповесцей + словы аўтара
✨ каляровы зрэз
✨ унутраныя ілюстрацыі
Век песень быў да Веку людзей. Гэта час казак: забаўных і тужлівых, радасных і вусцішных. Скажаце, казкі часта хаваюць праўду? А можа, яны проста пераствараюць яе на свой лад? Бо казкі заўжды праўдзівыя, пакуль у іх вераць
З дастаўкай па ўсім свеце замаўляйце на alfavit.eu: https://alfavit.eu/vek-pesen-1278864/
Падабаецца 0
Рэпосты 0
А вось і адказ на нашую загадку: новыя календары на 2026 год! 🎉
✨ Мой дзівосны 2026 — WB 532023876
Настольны адрыўны каляндар з малюнкамі ад ілюстратаркі Аляксандры Атлас са стыкерамі ў падарунак
✨ Мой каштоўны 2026 — WB 532004916
Настольны перакідны каляндар вялікага фармату, распрацаваны псіхолагам і блогеркай Верай Сірата і дызайнеркай Юліяй Гайдук
Падрабязней пра абодва календары раскажам пазней!
У фізічных і анлайн-кнігарнях календары з'явяцца ў межах гэтага тыдня
❗️Тыраж абмежаваны❗️
Падабаецца 0
Рэпосты 0