💬

Абмеркаванне

zhauranak
🌍 01.08.2023 20:51

Чаму мы, маючы найпрыгажэйшая назвы месяцаў і дзён тыдню, пішам іх па-саўковаму з маленькай літары?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 zhauranak Чаму мы, маючы найпрыгажэйшая назвы месяцаў і дзён тыдню, пішам іх па-саўковаму з маленькай літары?
зміцер
🌍 01.08.2023 23:28

@zhauranak А яшчэ мы па-саўковаму ямо хлеб. Давайце пераходзіць на рыс, каб не па-саўковаму.

Вельмі шмат моў пішуць назвы месяцаў з маленькая літары. Напрыклад, большасць (усе?) славянскіх і раманскіх. Іспанская — саўковая мова? А шведская?

Калі нешта адрозніваецца ад англійскай, гэта не значыць, што яно саўковае.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 zhauranak @ zmicier як Вы лічыце: аналогія пра хлеб распалягае да акадэмічнай ці да эмацыйнай дыскусіі?
зміцер
🌍 02.08.2023 06:06

@zhauranak Я думаю, вы напісалі пост такім чынам, што ён выклікае моцныя эмоцыі. «Саўковы» — гэта вельмі эмацыйна зараджанае слова. (Ды і размова пра прыгажосць таксама пра эмоцыі.)

Дзіўна спачатку пісаць пост такім чынам, каб ён выклікаў моцныя эмоцыі, а потым здзіўляцца, што яны выклікаліся і вам адказалі эмацыйна.

Калі б вы напісалі «А давайце пісаць назвы месяцаў з вялікай літары?», то мой адказ быў бы недарэчны. Але ж вы напісалі не гэта.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 зміцер @ zhauranak Я думаю, вы напісалі пост такім чынам, што ён выклікае моцныя эмоцыі. «Саўковы» — гэта вельмі эмацыйна зарад…
zhauranak
🌍 02.08.2023 06:36

@zmicier пра тое, што пост напісаў эмацыйна я пагаджаюся. Але гэта ня значыць, што трэба эмацыйна на яго рэагаваць)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣