💬

Абмеркаванне

źmicier | зміцер
🌍 13.04.2026 07:04

Усе ведаюць «На Купалле там птушка садзіцца, пяе, / У Піліпаўку воўк нема вые, / Сонца днём распускае там косы свае. / Ноччу зоры глядзяць залатыя».

А вось вы ведалі, што тут «косы» — не аўтарская метафара, а звыклы для таго часу спосаб сказаць «промні»? Я вось не ведаў. Але падняў тэксты і гэта, відавочна, так.

Глядзіце, тут «лучы» паясняюць як «косы»: be.wikisource.org/wiki/Хрэстам — у той час «промні» яшчэ не выцеснілі «косы» як галоўны варыянт.

Дадаў гэта на Вікіслоўнік: en.wiktionary.org/wiki/каса#Be

be.wikisource.org Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Канстанцыя Буйла/Курганная кветка/Я шукала — Вікікрыніцы
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣