💬

Абмеркаванне

Cioma :by:
🌍 21.02.2026 18:29

Прадукты пад аховай месца паходжання ў іншых краінах: віно, сыр, вяндліна.
Польшча: патрымай мой... яблык

Білборд з рэкламай яблыкаў, знаходзячыхся пад аховай месца паходжання
Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: Прадукты пад аховай месца паходжання ў іншых краінах: віно, сыр, вяндліна. Польшча: патрымай мой... яблык
źmicier | зміцер
🌙 21.02.2026 23:54

@xzfantom Прадукты пад аховай месца паходжання ў іншых краінах: яблыкі брава-ды-эжмолфы ў Партугаліі, лімузінскія яблыкі ў Францыі, яблыкі рэйнета-дэль-бьерса ў Іспаніі, паўднёватырольскія яблыкі ў Італіі, яблыкі фірікі-піліу ў Грэцыі, яблыкі з Эпледален у Швецыі, яблыкі Armagh Brambley у Паўночнай Ірландыі...

Чым польскія горшыя? 🤷

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 źmicier | зміцер @ xzfantom Прадукты пад аховай месца паходжання ў іншых краінах: яблыкі брава-ды-эжмолфы ў Партугаліі, лімузінскія яблык…
Cioma :by:
🌙 22.02.2026 07:31

@zmicier шчыра не ведаў што гэта настолькі распаўсюджаная справа. Як па мне гэта ўжо трохі занадта, каб ужо так рэклямаваць.
Ну тыпу што, толькі з іх можна рабіць сапраўдную шарлотку па быдгашчынскі, ці нейкі асабліва цануемы від сідру?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ zmicier шчыра не ведаў што гэта настолькі распаўсюджаная справа. Як па мне гэта ўжо трохі занадта, каб ужо так рэкляма…
źmicier | зміцер
🌙 22.02.2026 09:25

@xzfantom Ды яно і без шарлоткі добра працуе: убачыў такую пазначку на цэнніку — і ведаеш, што ў яблыкаў ёсць гісторыя

Не проста яблык, а той самы сорт яблыкаў ад Боны Сфорцы, які яна спецыяльна ў сваіх садах разводзіла. Хіба адразу не хочацца пакаштаваць? Я б вось не адмовіўся

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 źmicier | зміцер @ xzfantom Ды яно і без шарлоткі добра працуе: убачыў такую пазначку на цэнніку — і ведаеш, што ў яблыкаў ёсць гісторыя…
Cioma :by:
🌙 22.02.2026 10:37

@zmicier складанае пытанне. Яблыкі ёсць паўсюль, гэта самы пашыраны ў свеце фрукт, здаецца. Вядома, яны адрозніваюцца па смаку вельмі, але як па мне сам факт што іх вырошчваюць недзе ў асабістым месцы не вырашальны.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 źmicier | зміцер @ xzfantom Так і пра віно, і пра сыр, і пра вядліну можна сказаць.
Cioma :by:
🌙 22.02.2026 11:09

@zmicier так, маеш рацыю. Сама па сабе налепка што гэты тавар дакладна з гэтага месца асабліва нічога не значыць. То бок, калі нават Талачынскі завод пачне выпускаць "віна" з яблык Аршанскага раёна з аховай месца паходжання, я ўсё роўна б іх не пачаў купляць. Але калі я бачу што гэта рэгіён Рьоха ў Гішпаніі, то ведаю, што хутчэй за ўсё гэта будзе добрай пакупкай.
Таму дзіўна як па мне рабіць гэта асноўным пасылам рэкламы.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ zmicier так, маеш рацыю. Сама па сабе налепка што гэты тавар дакладна з гэтага месца асабліва нічога не значыць. То бо…
źmicier | зміцер
🌙 22.02.2026 11:26

@xzfantom Ну знак прыдумалі, каб вырабніцтва не выаўтсорсілі далёка, таму яно і прывязанае да геаграфіі (гэта як гандлёвая марка, але належыць месцу, а не адной кампаніі). І ІМГА гэта добрая ідэя, і яна працуе.

Так-та ён не замяняе гандлёвыя маркі, а дапаўняе.

ІМГА добрая ідэя, мне падабаецца.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣