💬

Абмеркаванне

jd
🌍 11.05.2026 15:52

Абасраліся з арганізацыяй галасавання і ўсё роўна з упэўненай мінай сцвярджаюць, што нічога страшнага не адбылося. АЛЁ!!! Гэта ж пытанне не толькі бяспекі беларусаў, але і даверу да КР і дэмакратычных інстытутаў. Ганьба, што гэтыя галовы не разумеюць такіх простых рэчаў.
nashaniva.com/394881
youtube.com/live/9aO_rQSvA1A

Наша Ніва Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне Выбары ў Каардынацыйную раду маюць пачацца заўтра, 11 мая. Беларусам для ўдзелу неабходна будзе прайсці верыфікацыю: сфатаграфавацца і прыкласці свой пашпарт. Гэтыя даныя паступяць падрадчыку, кампаніі Sumsub
Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 jd Абасраліся з арганізацыяй галасавання і ўсё роўна з упэўненай мінай сцвярджаюць, што нічога страшнага не адбылося. АЛЁ!!…
Іван
🌍 12.05.2026 14:05

@jd У чым менавіта абасраліся і што варта было зрабіць іначай? Гэта дакладна ня паніка дзеля панікі ад якой карысьць толькі дыктатуры?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Іван @ jd У чым менавіта абасраліся і што варта было зрабіць іначай? Гэта дакладна ня паніка дзеля панікі ад якой карысьць то…
jd
🌍 12.05.2026 18:08

@alpha_mouse
> У чым менавіта абасраліся
Убачыце па выніках, калі скончацца выбары.
> і што варта было зрабіць іначай?
Пачаць з публічнага прызнання, што была дапушчана памылка, і прыняць наступствы.
> Гэта дакладна ня паніка дзеля панікі ад якой карысьць толькі дыктатуры?
КР не нясе ніякай пагрозы дыктатуры. І нават дапамагае, што стварае яшчэ адну магчымасць раскрыць болей актывістаў у РБ, праз уцечкі дадзеных.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 jd @ alpha_mouse > У чым менавіта абасраліся Убачыце па выніках, калі скончацца выбары. > і што варта было зрабіць іначай?…
Іван
🌍 12.05.2026 18:47

@jd
> Убачыце па выніках, калі скончацца выбары.
О, гэта файна, што менавіта вы прадказваеце адбудзецца? Менш людзей паўдзельнічае ў галасаваньні чым мінулы раз? Даныя тых хто галасаваў вэрыфікавана акажуцца ў руках бандытаў?

> што была дапушчана памылка, і прыняць наступствы
Памылка менавіта ў выбары KYC правайдэра? Якія наступствы? Зьмяніць правайдэра? Нешта іншае?

> КР не нясе ніякай пагрозы дыктатуры.
Навошта тады актывісты ў Беларусі ўдзельнічаюць у галасаваньні?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Іван @ jd > Убачыце па выніках, калі скончацца выбары. О, гэта файна, што менавіта вы прадказваеце адбудзецца? Менш людзей па…
jd
🌍 12.05.2026 20:11

@alpha_mouse Для мяне праблема даверу і адказнасці відавочная. І гэта дэматывуе людзей. Зараз калі ў дыктатур есць сродкі на рэпрэсіі, важна максімальна захаваць салідарнасць, якую мы атрымалі ў 2020, пакуль зноў не прыдзе наш час. А калі нешта і рабіць, то прытрымлівацца прынцыпу "не нашкодзь" альбо браць адказнасць за свае памылкі. Бачу, ў вас ёсць сваё меркаванне. Калі есць жаданне, напішыце калі ласка яго без рытарычных пытанняў.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 jd @ alpha_mouse Для мяне праблема даверу і адказнасці відавочная. І гэта дэматывуе людзей. Зараз калі ў дыктатур есць срод…
Іван
🌍 12.05.2026 22:34

@jd Я хацеў зразумець вашае меркаваньне, то вось і пытаў пра найбольш незразумелыя для мяне моманты.

Салідарнасьць гэта супольнае дзеяньне. Калі мы нешта з агульнаю мэтаю робім, салідарнасьць ёсьць, калі ня робім - няма. То для мяне фраза "захаваць салідарнасьць 2020 году" гучыць прыблізна як "захаваць першы сэкс".

Што да КР, я сам маю шмат пытаньняў і да цалкам інстытута, і многіх асобных людзей, але казаць што КР не нясе пагрозы дыктатуры, як на мяне - трагікамічная памылка.

Падабаецца 0 Рэпосты 0