Вырашыў адмовіцца ад hyprland на карысць sway. Па першае, не так ўжо шмат мне карысці ад яго, каб пасля амаль кожнага абнаўлення глядзець што змянілася ў канфіге і выпраўляць. Па другое, усё ж такі яго галоўны распрацоўшчык мае супярэчлівую рэпутацыю. Паглядзім як яно будзе.
#linux
@xzfantom на ноутбуке ў мяне адразу ставіў sway, а на вялікі комп - hyprland. Не ведаю што не так з sway - працуе норм. Але hyprland лепей пад ніксы.
#linux
@alvarlega hyprland для мяне быў першай спробай нечага новага пасля даволі доўгага сядзення на gnome, як больш разрэклямаваны. Але ж раздражняе што там амаль што кожнае абнаўленне - брэйкін чендж канфіга. А так яшчэ для сябе ніякай розніцы паміж імі ў маім спосабе карыстання не знайшоў. На вялікім экране можа што было б інакш.
@xzfantom ну з hyprland гэта так - яны дастаткова маладыя яшчэ. Калі цікава паспрабуй яшчэ Cosmic, нешта ў сярэдзіне паміж hyprland і plasma. Я спрабаваў на ноутбуке - выглядала добра. Не перайшоў канчаткова толькі таму, што ноутбук старэнькі і яму цяжэй працаваць пад космікам чым пад свэй.
