💬

Абмеркаванне

Cioma :by:
🌍 06.09.2026 11:41

Вырашыў адмовіцца ад hyprland на карысць sway. Па першае, не так ўжо шмат мне карысці ад яго, каб пасля амаль кожнага абнаўлення глядзець што змянілася ў канфіге і выпраўляць. Па другое, усё ж такі яго галоўны распрацоўшчык мае супярэчлівую рэпутацыю. Паглядзім як яно будзе.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Shadow_of_clown @ xzfantom niri?
Cioma :by:
🌙 06.09.2026 23:40

@Shadow_of_clown я разглядаў гэта, але мой асноўны спосаб узаемадзеяння з воркспэйсамі - гэта калі на асабістых воркспэйсах адкрыта па адной праграме на поўны экран, ці некалькі але на адну задачу, на іх прызначаны спецыяльныя хоткеі, тыпу Win+b гэта браўзэр, Win+t - тэрмінал. Тады мая ўвага заўсёды застаецца на адной праграме, а калі трэба я магу вельмі хутка пераключацца куды трэба. Sway, здаецца, пад гэта добра пасуе.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣