💬

Абмеркаванне

Пра баскетбол па-беларуску
🌍 05.10.2026 14:51

Шаноўныя гледачы праекта , я да вас з навінамі. Пасля трох сезонаў няспыннай і плённай працы па выпуску відэааглядаў навін і падзей унутры і вакол найлепшай баскетбольнай лігі свету перад сезонам 4-м праект па шэрагу прычын часткова зменіць фармат.
Так, выпускі рубрыкі працягнуць нязменна выходзіць на пачатку кожнага каляндарнага месяца ў выглядзе гарызантальных відэаролікаў, найбольш адаптаваных пад платформу YouTube (з дубліраваннем у Instagram і TikTok) 👇

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Пра баскетбол па-беларуску Шаноўныя гледачы праекта # ПраБаскетболПаБеларуску , я да вас з навінамі. Пасля трох сезонаў няспыннай і плённай працы п…
Пра баскетбол па-беларуску
🌍 05.10.2026 14:52

Асноўныя ж выпускі праекту з аглядамі і субектыўным аналізам бягучых навін і падзей унутры і вакол NBA працягнуць выходзіць двойчы на месяц (у другія і чацвёртыя выходныя), аднак зменяць свой фармат на тэкставы і пераедуць у новаствораны Telegram-канал «Пра баскетбол па-беларуску» (t.me/bel_basket), а таксама будуць дубліравацца ў Instagram. Утым жа Telegram-канале амаль штодзённа будуць зяўляцца і іншыя кароткія допісы па тэме праекта (і, магчыма, штосьці яшчэ) 👇

Telegram Пра баскетбол па-беларуску Агляды навін і падзей унутры і вакол найлепшай баскетбольнай лігі свету на роднай беларускай мове! Усе спасылкі у адным месцы: https://linktr.ee/bel.basket
Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Пра баскетбол па-беларуску Асноўныя ж выпускі праекту з аглядамі і субектыўным аналізам бягучых навін і падзей унутры і вакол NBA працягнуць выходз…
Пра баскетбол па-беларуску
🌍 05.10.2026 14:53

Пры гэтым цягам сезона ў звыклым відэавыглядзе будзе выходзіць некаторая колькасць спецвыпускаў праекта , прысвечаных знакавым падзеям рэгулярнага сезона NBA: напрыклад, агляд галоўных зменаў у складах клубаў лігі падчас міжсезоння (які, дарэчы, з`явіцца даволі хутка), агляд дэдлайна абменаў і Уікэнда Усіх Зорак і іншыя.
Відэафармат пакуль таксама плануецца захаваць для аглядаў постсезонных стадый чэмпіяната: плэй-ін, плэй-оф і Фінала NBA 👇

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Пра баскетбол па-беларуску Пры гэтым цягам сезона ў звыклым відэавыглядзе будзе выходзіць некаторая колькасць спецвыпускаў праекта # ПраБаскетболПа…
Пра баскетбол па-беларуску
🌍 05.10.2026 14:54

Перад сабой вы можаце пабачыць спасылку на новы Telegram-канал (t.me/bel_basket) – шчыра запрашаю усіх вас падпісацца, а таксама запрасіць зрабіць тое ж сваіх родных, блізкіх і сяброў, якіх цікавіць баскетбол і наша родная беларуская мова!

Падабаецца 0 Рэпосты 0