📝

Допісы

💬 АйЦіБарада :bash: @ alpha_mouse прывітанне. з пункту гледжання майго часу не было б, ужо неаднойчы абмяркоўвалі
375gnu
🌍 23.09.2026 21:04

@itbeard @alpha_mouse oracle cloud наагул даюць ARM64 24GB mem 100 GB дыск бясплатна. Здаецца, там 8 ядраў ЦП. Гэта ўжл выглядае цікавей за эканомію 50-60 эўра.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
375gnu
🌍 18.09.2026 17:28

Да сапраўды важнай тэмы.

Адціско́ні, бульбя́нікі, дзеруны́, дзерушы́, дзяро́(нь)нікі, драчо́нікі, драчо́ны, драчы́, картафля́нікі, малаі́, манту́лы, плю́сікі, прыпіка́нікі, суко́ньнікі, талаго́йды, та́ранікі, цірта́нікі, цірту́шнікі — гэта ўсё яны, дранікі.

У нас казалі «драчоны», а ў вас?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
375gnu
🌍 16.09.2026 19:50

Чаму «жыта», але «ржаны»?

Праславянская мова мела словы *rъžь (жыта, лац. secale), ад якога ўтворана «ржаны», і *žito (збожжа, хлеб).

Слова «жыта» часта выступала як сынонімам асноўнай збожжавай культуры, таму ў нас і суседзяў ім называюць secale, на Бальканах — найчасьцей пшаніцу, а на поўначы расеі — ячмень.

Бывае, што калі адна рэч мае дзьве назвы, то адну з часам забываюць. Так у нас забылі «рож», а «ржаны» засталося.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
375gnu
🌍 14.09.2026 18:35

Надумаў папісаць пра розныя .

Першае.

Мы маем два словы са значэньнем to know: «знаць» і «ведаць».

Першае паходзіць ад праіндаэўрапейскага кораня *ǵneh₃- з тым жа значэньнем, а другое — ад слова wóidе, пэрфэкту (формы прошлага часу) ад weid-, што значыць «бачыць». Ад апошняга паходзіць падзабытае «відзець» і вытворныя.

Іначай кажучы, «я ведаю» ўзыходзіць да «я ўбачыў».

Падабаецца 0 Рэпосты 🔁
375gnu
🌍 28.07.2026 17:02

Прыдумаў задачку, для якой мог бы прыдасца стахастычны перамнажальнік матрыц.

Навучаеш яго на агучаным лексычным масіве нейкай мовы, але абавязкова бяз позьніх запазычаньняў. А тады агучваеш чужое слова, а ён выдае адаптаваны адпаведнік. Ты яму Ельцин, а ён, у адказ, елькін. Ты яму vélocipéde, а ён табе лісапет.

Адмыслоўцы й аматары псэўдарозуму, ці магчыма такое, га?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
375gnu
🌍 17.07.2026 16:59

Цяпер я сапраўдны мовазнавец! Сёлетні нумар «Беларускай дыялекталёгіі».

Валошка Г.Р. «З тапаніміі Гомельскага раёна»
Падабаецца 0 Рэпосты 0
375gnu
🌍 02.07.2026 19:13

Учора нарэшце ехаў на таксі са стэрэатыпным таксістам: даведаўся, што Афрыку залівае, бо іранцы зьнішчылі ўстаноўку, якая кіравала надвор’ем, і стварала сухмень там. Ня верыце, што кліматычная зброя існуе? А Біл Гейтс, які валодае Ґуґлом, ёй валодае. Ён хоча зьменшыць насельніцтва. І гісторыю хутка ня будзем ведаць, бо ў электронным выглядзе ўсё лёгка перапісаць. Ці не глядзіце вы канал XYZ? Там пра гэта расказвалі.

Шыз поўны. Але то таксіст, а вось тое, што такія кіруюць дзяржавамі — гамон.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
375gnu
🌍 23.05.2026 13:00

Пытаньнечка.

Як думаеце, ці трэба ў навукова-папулярнай літаратуры даваць спасылкі на кожную тэзу, як гэта прынята ў навуцы, ці дастаткова даць сьпіс літаратуры ў канцы кнігі?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Emilka Ладзім упершыню "Мова Нанова" сёння ў Лодзі з @ itbeard 🎉
375gnu
🌍 12.04.2026 09:39

@Emilka Найгоршы слоўнік, напісаны дылетантам у абедзьвюх сфэрах. Я калісьці разьбіраў першае, наркамаўскае, выданьне. Калі цікава, то 375gnu.wordpress.com/2010/01/0

Gnu Belarusian Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы Міколы Савіцкага Сёньня загрузіў кніжачку ў pdf: Мікола Савіцкі, «Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы», Мн, Энцыклапедыкс, 2009, ISBN 978-985-6742-83-8.Як сказана ў анатацыі: «Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню бел…
Падабаецца 0 Рэпосты 0