@xzfantom @trush
прабачце за хаос, гэта тое што я ўжываю штодня для сябе, але не планаваў публікаваць, але вось яны мае налады як ёсць: https://github.com/tentaclius/dotfiles.pub
З асноўнага там адмысловая agenda, падтрымка календара і перанос незавершаных задачаў у бягучы дзень. Мо што каму будзе цікавым
@trush няма па змоўчанні, ён наогул больш пра нататкі чым пра планаванне. Але я сабе нашкрабаў нешта падобнае ў VimScript. Крыху пазьней падзялюся.
@trush паспрабуйце яшчэ VimWiki, калі з Vim сябруеце. Вельмі моцны інструмэнт. Перайшоў на яго з орг-мода некалькі гадоў таму і не пашкадаваў. І з Obsidian добра спалучаецца. Ужываю апошні каб на тэлефоне было зручна шукаць штось у нататніку і сінхранізую праз Git
Heta było (upieršyniu) tak daŭno, ale zastałosia nazaŭsiody.
Z Kupallem, šanoŭnyja!
@zhauranak а мо ведаеце спасылку на якое даследванне/артыкул па гэтай тэме?
Шаноўная эмігранцкая суполка, падзяліцеся досведам. Расце дачка, я з ёй размаўляю па-беларуску на шпацырах, у сям’і мы размаўляем па-расейску, а ў садочку ёй давядзецца вучыць балгарскую і мо ангельскую.
Жонка хвалюецца, што гэтая мешаніна моваў можа негатыўна адбіцца на яе развіцці, і просіць не чытаць ёй казкі беларускай. Я, зразумела, супраціўлюся.
Але ж сапраўды дзесці чуў нібыта дзеткі-білінгвы пачынаюць размаўляць пазней за астатніх.
Як бы вы?..