Час ад часу ўзнікае адчуванне, што ўсе найлепшыя інструменты ўжо існуюць, але ім не хапае рэкламы. Шмат год шукае для сябе зручный інструмент для нататак і планавання, і вось зараз мне падаецца, што гэты інструмент - гэта orgmode. Існуе даўно, выглядае невельмі прывабна, але ж наколькі гэта зручна!
@trush паспрабуйце яшчэ VimWiki, калі з Vim сябруеце. Вельмі моцны інструмэнт. Перайшоў на яго з орг-мода некалькі гадоў таму і не пашкадаваў. І з Obsidian добра спалучаецца. Ужываю апошні каб на тэлефоне было зручна шукаць штось у нататніку і сінхранізую праз Git
@tentaclius менавіта праз vim orgmode і выкарыстоўваю. У vimwiki таксама ёсць agenda view? Мне вельмі падабаецца як гэта працуе. Цікава будзе параўнаць абодва гэтых інструменты
@trush няма па змоўчанні, ён наогул больш пра нататкі чым пра планаванне. Але я сабе нашкрабаў нешта падобнае ў VimScript. Крыху пазьней падзялюся.
@tentaclius @trush о, вельмі цікава. Чакаю нават невялікага агляду
@xzfantom @trush
прабачце за хаос, гэта тое што я ўжываю штодня для сябе, але не планаваў публікаваць, але вось яны мае налады як ёсць: https://github.com/tentaclius/dotfiles.pub
З асноўнага там адмысловая agenda, падтрымка календара і перанос незавершаных задачаў у бягучы дзень. Мо што каму будзе цікавым
@tentaclius @trush дзякуй! Выглядае цікава, але трэба паразбірацца)
