💬

Абмеркаванне

Emilka
🌍 02.07.2026 22:38

2 ліпеня нарадзіўся Уладзімір Дубоўка, літаратар і мовазнаўца, які 27 гадоў правёў у лагерах і няволі.

Гэта адзіны з паэтаў свету, які пасля такой паўзы вяртаецца ў літаратуру. Прычым вяртаецца ў літаратурны авангард чалавекам, які, маючы амаль 60 гадоў, здольны заняць у літаратуры першае месца. Вяртаецца і перакладае санеты Шэкспіра.

Шмат выкарыстаных ім слоў пашырылася ў літаратурным ужытку: агораць, аберуч, апантаны, ашчаперыць, веславаць, водар, волкі, вохкі, дойлід, збочыць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣