LTCN. Які ўзровень, якія людзі і хараство літаральна ўсяго, дзе паглядзіш-дакранешся-паслухаеш! І наабдымацца з усімі, і дранікаў паесці, і са слухачамі падкаста сустрэцца. А яяяяк мы танчылі! Ну хлопцы, боска было!
«У гэтай магіле пад векавымі соснамі ляжаць паўстанцы, якія загінулі 29 красавіка 1863 года ў баі пад Перачасамі за свабоду, гонар і Айчыну. Слава пераможаным. Gloria Victis"
"Каласы пад сярпом ШІ" на TUTAKA Fest 🤍
@itbeard
Памёр мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі
“Каб тыя ў нас, хто займаецца беларускай палітыкай, мелі рэцэптары, якімі б адчувалі беларускую паэзію, мы б мелі беларускую, а не нямаведама якую краіну".
Менавіта ён прыйшоў у групу стварэння праекта закона "Аб мовах" з гатовым тэкстам. Закон быў прыняты, і беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай — шкада, што толькі на 6 гадоў, але ж...
Дзякуй за ўсё, дарагі спадару Пётра!
Лёгкіх нябёсаў.
2 ліпеня нарадзіўся Уладзімір Дубоўка, літаратар і мовазнаўца, які 27 гадоў правёў у лагерах і няволі.
Гэта адзіны з паэтаў свету, які пасля такой паўзы вяртаецца ў літаратуру. Прычым вяртаецца ў літаратурны авангард чалавекам, які, маючы амаль 60 гадоў, здольны заняць у літаратуры першае месца. Вяртаецца і перакладае санеты Шэкспіра.
Шмат выкарыстаных ім слоў пашырылася ў літаратурным ужытку: агораць, аберуч, апантаны, ашчаперыць, веславаць, водар, волкі, вохкі, дойлід, збочыць.
Сан-Марына - адна з самых маленькіх у свеце і адна з найстарэйшых рэспублік. Абыйшлі тут тры славутыя сярэднявечныя вежы на гары Тытана, дзе цудоўныя панарамы на італьянскія ўзгоркі, захапляльныя краявіды і рамантызм прыгожай вулічнай музыкі) Люблю хадзіць захапляцца вось так, як хадзіла сёння. І спёку люблю, каб аж прыпякала))) І людзей, з якімі пашчасціла глядзець на ўсё гэтае хараство 🩷
А што ж так хораша
Замак князёў Алясніцкіх і я вачыма дарагой Маі Картыннік @kartynka.art
А заснуць у оперы перад антрактам - норм ці стром?
Проста побач бабка таксама спала:(
Запрашаю, хлопцы-дзяўчаты 💜💜💜
Рэгістрацыя, умовы:
https://docs.google.com/forms/d/13zbfKz5u6jdY6iTQ2TkvlWw_uI-frVReiLUOQbUxlnM/edit?usp=drivesdk&ouid=102989073645842004987&chromeless=1
Так я даведалася пра эпідэміію воспы ва Уроцлаве ў 1963 годзе, адну з апошніх такіх у Еўропе. Горад быў цалкам закрыты.
Серыял здымалі на падставе гэтых падзей.
На фота - здымкі вядомага фестываля кветак, якія штогод праводзілі ва Уроцлаве.
@375gnu што да сустрэчы ў Лодзі, то там мы акурат разглядалі розныя слоўнікі і падыходы мовазнаўцаў, каб высновы кожны сам зрабіў :)
@375gnu клас, цікавы погляд, дзякуй за разбор. Спадара Савіцкага сапраўды крытыкавалі шмат, называючы слоўнік "аўтарскім". Але я ўсё роўна яго паважаю за працу і спробы. А што думаеце пра сучасны гласарый і стайлгайд спадара Клюева?
Ладзім упершыню "Мова Нанова" сёння ў Лодзі з @itbeard 🎉
Ты — маё цiхае шчасце.
Ты — мая шчырая радасць.
Вочы ў сусьвет — насьцеж.
З вуснаў — пяшчотная праўда.
З сэрца — павеў жарам.
З рук да мяне — ласка.
Вечная мая мара.
Сапраўдная мая казка.
Алесь Ліпай
Сёння яму споўнілася б 60 гадоў.
Алесь Ліпай - паэт, легенда сярод журналістаў. Ён быў першым карэспандэнтам Радыё Свабода ў Беларусі. У 1991 годзе заснаваў першае незалежнае інфармацыйнае агенцтва - БелаПАН.
Падкаст-падкастам. Мы яго, вядома, любім. Але як жа шчасціць на людзей цудоўных. Беларусы мае ♥️
📍А шыкоўнае месца - Замак на вадзе ў Вайнавіцах, сядзіба фундацыі "Kolegium Europy Wschodniej".
Дайшлі ўпершыню да Czarna góra
Калі не баліць за такую зямельку -
ніякай краіны сваёй не лічы.
Дарэмна ставаць пад чужыя паходні,
задзьмуўшы свае знічы.
У. Сцебурака
📽️ Паглядзелі ўчора першую частку "Піратаў Карыбскага мора".
Героі і так любімыя намі, а калі яны гучаць па-беларуску - ох 💔
Дзякуй за гэтую магчымасць, "Мой родны гук"!
Калі вам стане крыху цяплей і прыемней, то гэта мы вясну нагукалі 😉
Скажы, @itbeard ?!
@itbeard проста пітнога мёду хочаш, прызнайся!:)
❗Натхняемся наўзаем❗
Рыхтуймася да лета ва ўсю моц, трэнуймася зацята і з матывацыяй!😉 З думкамі пра здароўе, энергію і прыгажосць унутраную ды знешнюю!
Хочаш з намі? Го ў чэлендж 🔥
https://www.instagram.com/p/DWB8BMjiDHF/?igsh=MTJvYzM5bXdqa3lqNw==
Тутака таксама можна дзяліцца, усіх пільную:)
#formananova
@julia_fox разумею...
@wthinker абдымайце там нашую зямлю за нас:)
@wthinker а што гэта за мясцовасць, калі не пад сакрэтам?)
Нідзе
так
Не стаіць Воз
Як над закінутай хатай.
Нідзе
так
Не сумуе Серп
Як над полем не зжатым.
Нідзе
так
не гарыць Маладзік
Як у дзедавым садзе.
Нідзе
лепшага месца няма
зорцы, калі яна ўпадзе.
Паўсюль на гэтай адвечнай зямлі
на ручніках сузор'і
і ў полымі, кроплях, слядах на ральлі,
ў марозным ачэзлым голлі.
Ціша стаіць ці б'юць званы
праз балаты ці ўзгоркі
над гэтым краем стаяць яны -
Беларускія зоркі.
Усевалад Сцебурака.
Найлепшы.
Еўрапейская пярлінка барока.
📍Pocysterskie opactwo w Krzeszowie
@itbeard ну не ведаю, я праехалася пад Уроцлавам 😁
Не запрашайце мяне на забегі з перашкодамі, калі там не трэба лазіць па трубах пад дарогамі ў такім выглядзе)))
Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.
Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.
Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.
@wthinker вельмі нават сімпатычна!
@wthinker а што ў вас?:)
@xzfantom неяк дамовіліся)
Якія мінакі сёння ў Алясніцы незвычайныя, але прыемныя) Крыху ганарлівыя, што праўда!
Сэрца гарачае.
Я тут сумелася! Пішаш-пішаш допіс натхнёна, а потым аказваецца, што тут строгае абмежаванне па сімвалах!
Вярнуцца бы ў той самы маленькі горад Беларусі.
Са Святам роднае мовы, даражэнькія!❤️Беларуская мова класіфікавана ЮНЕСКА як "уразлівая" ў "Атласе моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення".
Дай, Божа, надыйдзе час і гэта зменіцца.
Думала, што мая любоў да беларускай культуры, мовы і так бязмежная, а вось слухаеш штосьці новае - трапнае, дасканалае, пяшчотнае і ад гучання, ад прыгажосці, сэнсаў, мілагучнасці сэрца сціскаецца і гэтай любові, захаплення і гонару яшчэ больш становіцца.
Напісала і сама расчулілася)))
Святкуйма, карацей)
@julia_fox дзякуй за добрыя словы ♥️
Не ведаю геаграфіі ўдзельнікаў, але раптам хтосьці з Уроцлава або ваколіцаў (апроч @itbeard 😁), то запрашаем заўтра (21 лютага) на беларускую дыктоўку і дэгустацыю пітнога мёду з нагоды Дня роднае мовы :)
📍Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego
Szewska, 49 (3 паверх)
16:00
@itbeard класныя! Як і іх аўтар
Вітанкі! Зарэгістравалася, разабралася. Можна выдаляць трэдс?:)