💬

Абмеркаванне

Emilka
🌍 21.02.2026 08:02

Са Святам роднае мовы, даражэнькія!❤️Беларуская мова класіфікавана ЮНЕСКА як "уразлівая" ў "Атласе моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення".
Дай, Божа, надыйдзе час і гэта зменіцца.
Думала, што мая любоў да беларускай культуры, мовы і так бязмежная, а вось слухаеш штосьці новае - трапнае, дасканалае, пяшчотнае і ад гучання, ад прыгажосці, сэнсаў, мілагучнасці сэрца сціскаецца і гэтай любові, захаплення і гонару яшчэ больш становіцца.
Напісала і сама расчулілася)))
Святкуйма, карацей)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣