💬

Абмеркаванне

АйЦіБарада :bash:
🌍 14.03.2026 09:53

Файна праехаліся зь сябрамі 50+км пад Вроцлавам. Ну і нюхаць кветкі трэба метавіта так як на фота - лежачы на зямлі!)
Дзякуй @Emilka за шыкоўны кадр 😁

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 АйЦіБарада :bash: Файна праехаліся зь сябрамі 50+км пад Вроцлавам. Ну і нюхаць кветкі трэба метавіта так як на фота - лежачы на зямлі!) Дз…
Wandering Thinker (Sharkey)
🌍 16.03.2026 00:09

@[email protected]
Таксама сёння спантанна праехаўся па лесу побач. Кіламетраў не шмат, але ж якіх! Было вельмі весела і захапляюча.
😁

Калі б Грэта ўбачыла, як ты кветкі нюхаешь, яна б цябе пацалавала.
🤣
@[email protected]

Увосень тут была сцежка. А пра яе празналі трактарысты на сур'ёзных трахтарах... Сняжку з вадой ня шмат, пару санціметраў. А пад ім месцамі прамёрзлая глеба, месцамі лёд. Вельмі захапляючая езда! :)
Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Emilka @ wthinker а што гэта за мясцовасць, калі не пад сакрэтам?)
Wandering Thinker (Sharkey)
🌍 16.03.2026 09:37

@[email protected]
Ніякіх сакрэтаў. ) Лясок паміж Дроздава і Бараўлянамі за Экспабелам у Менску, так званая Старая Баравая. Па ім некалі даўно, у 50-е, праходзіла вузкакалейка прыкладна з раёна сучаснага Дроздава праз раён сучаснага Севастопальскага парку да электрастанцыі на другім баку Менска. Вузкакалейкі даўно ўжо няма, застаўся толькі добры "сталбавы шлях" праз лясок. Была нават тэматычная зімовая
пакатушка на Велабаі ў 2015-м.

А наогул такіх масцінаў па Беларусі шмат і трошкі, калі не прывязвацца да дарог. Асабліва на маёй любімай для вандровак Віцебшчыне. Большасць маіх фота на Піксельфеде дакладна адтуль.

Былыя вузкакалейкі Менска.
Падабаецца 0 Рэпосты 0