🔥 48 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо анлайн!
Сёння разам з Яўгенам Анашкіным зазіраем у свет «Норадрэналіну», дзе кожны мае ліцэнзію на адно забойства, чып пад скурай лечыць ад усіх хвароб, а прагрэс спыніўся на 600 гадоў. Разбіраемся, як дзяржава змагаецца з агрэсіяй і чаму галоўны герой арганізуе забойствы, але лічыць сябе добрым чалавекам. Гаворым пра ўзлом чыпаў, гарманальныя наркотыкі, уладу, якая «ведае лепш», і права самому распараджацца сваім жыццём.
https://youtu.be/1EympHQSwec
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Іван
@ itbeard Дарэчы, хацеў спытаць, можа было б таньней перавезьці гэта ўсё на адмысловы сэрвер на hetzner ці ovhcloud?
@alpha_mouse прывітанне. з пункту гледжання майго часу не было б, ужо неаднойчы абмяркоўвалі
Падабаецца 0
Рэпосты 0
🔁
АйЦіБарада
зрабіў(-ла) рэпост
21.09.2026 18:39
#YouTubeКанал #Рэклама
Вітаю спадарства!
Тут мне параілі адзін беларускамоўны канал - SMOŬŽ! Чалавек фільмуе відэа пра ўнутрагульнявыя рэлігіі і іх уплыў на рэальнае жыццё з навуковай кропкі зору. Падыход проста неверагодны, падтрымайце беларускамоўны змест, падпішыцеся на яго канал: https://www.youtube.com/@smouz_by
Падабаецца 0
Рэпосты 🔁
Наш сервер існуе дзякуючы падтрымцы літаральна 10 чалавек на Patreon. Аднак, апошнія паў гады гэтага не хапае, таму патрэбная вашая дапамога.
Калі вы маеце магчымасьць стаць патронам vkl.world - калі ласкачка, зрабіце гэта, падтрымайце нашую супольнасьць: https://www.patreon.com/vklworld
Падабаецца 0
Рэпосты 🔁
💬
Hanota🛸λ
@ itbeard але ж ці ёсць тут "гуляць у снежкі"? 🌚
@vouca толькі словы)) словазлучэнні не надаваў)
Падабаецца 0
Рэпосты 0
У Аліяса па-беларуску з'явіўся рэжым 18+ 🍑
100+ словаў, якія зробяць вашую гульню вельмі гарачай 😏
Акрамя гэтага:
- дададзены рэжым з перакладам/падказкай для некаторых слоў (уключаны па-змаўчанні, выключаецца ў наладах)
- пафікшаныя некаторыя хібы і палепшаны UX
- новыя назвы каманд для рэжыма 18+🍓
Юрлівай вам гульні!
https://alias.itbeard.com
Аліяс па-беларуску
Аліяс па-беларуску — тлумач словы разам
886 беларускіх слоў, 1–5 каманд, тры ўзроўні складанасці. Адкрывайце ў браўзеры і гуляйце.
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Hanota🛸λ
@ itbeard варта зрабіць версію 18+ якая будзе ўдала "заходзіць" на вечарынах. Са словазлучэннямі кшталту "гуляць у снежк…
@vouca дзя яшчэ можна паднабрацца словаў і фраз?)
Падабаецца 0
Рэпосты 0
🔁
АйЦіБарада
зрабіў(-ла) рэпост
16.09.2026 11:45
Сення на волю выйшла 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрывае экстранны збор у іх падтрымку.
https://bysol.org/be/bs/sro4naya_pomosch_4
bysol.org
Экстранны збор для вызваленых 16 верасня 2026 года
16 верасня 2026 года на волю выйшла 25 беларускіх палітвязняў. BYSOL адкрывае экстранны збор у іх падтрымку.
Падабаецца 0
Рэпосты 🔁
Захацелі тутака нядаўна зь сябрамі пагуляць у "Аліяс" па-беларуску, але вэрсіі не знайшлі 😔 Таму за дзень на пару з Claude Code і Junie навайбкодзіў сваю))
886 беларускіх слоў, кірыліца і лацінка - зьбірайце сваіх і гуляйце проста з тэлефона - https://alias.itbeard.com 🤗
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Запіс лекцыі па базах ШІ для настаўнікаў ад 6 верасьня 2026 года.
Ствараем план урока, распазнаём рукапісны тэкст, малюем беларускі алфавіт і робім інтэрактыўную тэарэму Піфагора - без ведання праграмавання. Таксама разбіраемся, як пісаць запыты, выбіраць сэрвісы, правяраць адказы і абараняць асабістыя даныя вучняў.
https://youtu.be/k73kPv-GlDQ
Падабаецца 0
Рэпосты 0
🔁
АйЦіБарада
зрабіў(-ла) рэпост
07.09.2026 20:29
Субака: рэдактар субцітраў https://subaka.ai.studio
Да таго, што было (браўзерны рэдактар субцітраў з ШІ) дадаўся фанетычны канвертар і пошук па граматычнай базе.
Падабаецца 0
Рэпосты 🔁
RE: https://vkl.world/@itbeard/117228826491082503
Таксама дададзены пошук па беларусах, якія знаходзяцца ў вышуку ў РФ - паводле свежай базы даных ад Медыязоны https://mediazonaby.com/article/2026/08/26/wanted_all
Суполка беларусаў у Mastodon / VKL.world
АйЦіБарада :bash: (@[email protected])
Дадаткі: 2 выявы
🔄 Абнаўленне https://elist.itbeard.com
На сайт дададзены пералік фізічных асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Цяпер праз сайт можна сачыць за ўсімі асноўнымі экстрэмісцкімі спісамі Беларусі.
Пошук працуе па ўсіх спісах адразу, а на старонцы статыстыкі з'явіліся даныя па а…
Падабаецца 0
Рэпосты 0
⚡️ Другі спэшал ужо анлайн!
У ім размаўляем з Аляксеем - беларускім айцішнікам, які стварае музыку з дапамогай Suno і распрацоўвае месенджар для свайго сына з сіндромам Даўна. Абмяркоўваем, як на яго ШІ-альбом выйшаў музычны лэйбл і як нейрасеткі могуць дапамагчы людзям, якім складана размаўляць. А яшчэ - пра пошук сябе пасля банкруцтва, аўтарскія правы на музыку і сімвалы ды працу ў дата-цэнтрах NVIDIA.
https://youtu.be/EPt9JgRCI0Y
Падабаецца 0
Рэпосты 0
🔄 Абнаўленне https://elist.itbeard.com
На сайт дададзены пералік фізічных асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Цяпер праз сайт можна сачыць за ўсімі асноўнымі экстрэмісцкімі спісамі Беларусі.
Пошук працуе па ўсіх спісах адразу, а на старонцы статыстыкі з'явіліся даныя па асобах.
Працягваю працу...
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Мікола
@ itbeard Х'юстан, ёсьць праблема (HTTP 500)
@mikola нібыта сама прапала...)
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Мікола
@ itbeard Х'юстан, ёсьць праблема (HTTP 500)
@mikola ох... будзе час - паспрабую выправіць, дзякуй)
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Іван
@ itbeard Даўно я хацеў каб падобны зручны пошук быў, дзякуй.
@alpha_mouse спадзяюся, не адпрацуе па назначэнні...
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Cioma :by:
@ itbeard @ Oranzh Аль Харэзмі гэта ўсё ж да алгарытмаў, ты тут крыху пераблытаў)
@xzfantom ну так) нешта даў маху ноччу. хоць бы і алгебры ён распачаў
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Зрабіў карысную штуку, якой лепей было б не існаваць 😳
На https://elist.itbeard.com можна хутка шукаць і адсочваць новыя запісы ў Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў Беларусі. База абнаўляецца раз на суткі.
Сайт не зьбірае даных: пошук працуе ў браўзеры, а запыты нікуды не адпраўляюцца. Навіны пра абнаўленьні - у https://t.me/elist_by. Код адкрыты, праект можна запусьціць лакальна: https://github.com/it-beard/elist
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Oranž
Толькі сёння дайшло, што словы "алгебра" і Аль-каліда маюць адно і тое ж ал. Як і ў слове алкаголь.
@Oranzh алгебра ад Аль Харэзмі, імя матэматыка старажытнага. Літаральна яно азначала "родам з Харэзмі"
Падабаецца 0
Рэпосты 0
⚡️ Вы не чакалі, а КПСШІ ўжо анлайн!
У 29 выпуску правяраем, чаму чвэрць беларускіх кавярняў з парадаў ШІ не існуе, гаворым пра Amazon, які скупляе, скануе і зьнішчае рэдкія кнігі, адноўленыя праз ШІ песьні Макса Шчура, галубіны мэсэнджар і агента, які ўзламаў сыстэму спартзалі ды выкінуў чалавека з чаргі. А таксама, пра арбітальны ШІ-сэрвэр, роспуск каманды бясьпекі OpenAI, ды вясельле, якое сарваў «уваскрэшаны» праз ШІ бацька нявесты.
Прыемнага ❤️
https://youtu.be/K_F6ZF-kkiY
Падабаецца 0
Рэпосты 0
І яшчэ адзін новы трэк ад Setivir — «Беларуска» ✨
«Беларуска (https://setivir.art/#song-bielaruska)» створаная на верш Ніны Аксёнчык «Як умее кахаць беларуска». Гэта ода беларускай жанчыне і таму, як яна ўмее любіць, умее чакаць і ўмее кахаць.
Музычна гэта цёмны, цырыманіяльны deep dubstep з фолкавымі каранямі: шэптаны рытуальны вакал, самотная віяланчэль, глыбокі саб-бас і халфтайм-удар.
Трэк ужо даступны на ўсіх аўдыяпляцоўках, а таксама на сайце setivir.art — прыемнага праслухоўваньня 🤗
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Час новых рэлізаў ад Setivir ⚡️
Трэк "Каля майго церама (https://setivir.art/#song-kala-majho-cierama)" - беларуская народная лірычная песьня, якую мы сьпявалі і ў Ракаве, калі я быў малы. Песьня распавядае пра долю дзяўчыны, якая сумуе па вольным жыцьці.
Ужо традыцыйна для Setivir я надаў ёй сучаснае электроннае гучаньне: avant-pop, future bass і павольны халфтайм-дабстэп, блізкі шэпт, фолкавыя мелізмы, фетравае піяніна і аксамітны вобл-бас.
Трэк даступны на ўсіх аўдыяпляцоўках, прыемнага праслухоўваньня 🤗
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
bul[j]ion
мая дзяўчына думала як назваць «палачкі-ванялачкі» па-беларуску і прыдумала «штучкі-смярдзючкі». Што думаеце? Якія шчэ п…
@buljion трэскі-гаўнескі)
Падабаецца 0
Рэпосты 0
🔥 Новы выпуск Каласоў пад сярпом ШІ анлайн!
Сёньня разбіраем канфуз дэпутата з прамтом ад ШІ, ідэю Акадэміі інтэлектуальных тэхналгоій у Беларусі, амяркоўваем, як OpenAI Astra даказвае тэарэмы, чаму ChatGPT у захапленні ад гуку дрэлі, новыя правілы Suno, першыя рукапашныя баі робатаў Unitree, кітайскіх актораў, якія здаюць свае твары ў арэнду, свежыя мадэлі і тое, як ШІ-агенты зладзілі каардынаваны ўзлом. У фінал па традыцыі: моўныя памылачкі і душэўны верш ад Эмількі.
https://youtu.be/Ssu54aReSys
Падабаецца 0
Рэпосты 0
🔁
АйЦіБарада
зрабіў(-ла) рэпост
24.08.2026 12:43
Думаю прадаць свой Steam Deck, таму калі вы якраз хацелі купіць, то гэта ваш шанец!
У камплекце сам Steam Deck LCD на 512GB, кейс, док-станцыя і чарджэр.
Усё ў вельмі добрым стане, я акуратна абыходжуся з дэвайсамі.
Падабаецца 0
Рэпосты 🔁🔁
💬
zadzira
Nie Bieła-Koła? 😢
@_zadzira_ і не лідскі квас?
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Нашыя Вроцлаўскія хлопцы раздаюць прыгожае: https://youtu.be/HSEToQ0ZDpU
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Ну і яшчэ навіна: завёў сабе асабісты інстаграм https://instagram.com/iamitbeard
Навошта? Я ж выдаляў буйны акаўнт, то што зьмянілася?
Дый ўсё зьмянілася, блін, за апошнія гады)) Але як шчыра, то шмат момантаў па-за здымкамі ёсць, якімі хочацца дзяліцца. Дый рабяты часьцяком пытаюць "а як цябе адзначыць у інсьце?", а я такі ні бэ ні мэ ні кукарэку. Нядобра нашанскі трафік губляць, таму буду час ад часу і там фотачкі выкладаць. Таму запрашаю 🤗
Падабаецца 0
Рэпосты 0
🔥 47 выпуск Цёмнага Лёсу з Арцёмам Шрайбманам ўжо анлайн!
Сёньня паглыбляемся ў закуліссе палітычнай аналітыкі. Абмяркуем, чым насамрэч палітолаг адрозьніваецца ад сацыёлага ці медыйнага каментатара, чаму прадказваць будучыню на 100% - гэта шарлатанства і як не трапіць у пастку wishful thinking ды эха-камер. Пагаворым пра палітычны кансалтынг для заходніх амбасадаў, прымяненьне ШІ ў працы з тэкстамі, а таксама пра тое, чаму беларуская палітыка неверагодна валатыльная.
👉 https://youtu.be/tKSQ_8_UUpk
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Сустрэўся са спадаром Яўгенам, аўтарам Норадрэналіна. Подпіс да кнігі - асобная асалода 🤗
Вельмі цешуся, што беларуская фантастыка пашыраецца. Хутка раскажу, як яна мне - першая з пяці кніг антыўтапічнага фантастычнага сусьвету.
Ну і падтрымліваем нашых, на Гутэнберзе модна набыць і папяровы і электронны асобнікі!
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Назіраць за зацьменнем можна і так..)
@mayakartynnik
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Oranž
Цікава, што ўпершыню на Ўшацкі спот мяне прывёз адзін з гасцей падкасту @ itbeard яшчэ ў 2015 годзе. З тых часоў ужо сам…
@Oranzh хе-хе) алеж да Айцібарады у 2015м было яшчэ 3 гады...
Падабаецца 0
Рэпосты 0
Суполка беларусаў у Mastodon / VKL.world
Andrej Buka (@[email protected])
Памёр Аляксандр Мілінкевіч.
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Oranž
Зоооорачкі Вось мае матулі, у залатых кашулях. Бацька - млечны шлях. (Бачна літаральна як у музеі)
@Oranzh учора сфоткаў у глухой вёсцы чэшскай на тэлефон. упершыню за гадоў 10 пабачыў млечны шлях так добра...
Падабаецца 0
Рэпосты 0
🔁
АйЦіБарада
зрабіў(-ла) рэпост
08.08.2026 08:33
Канал "АвантурЫсты" распавядаюць як выбраць спальнік для паходаў і кемпінгу.
#беларускікантэнт
https://youtu.be/QqmJ4nP1_Bc?si=TzQHSndGlIqRU4Gr
Падабаецца 0
Рэпосты 🔁🔁
RE: https://vkl.world/@krz/117050282312621411
усё класна напісана. нават апошні пункт, хоць я яго і не разумею цяпер
Суполка беларусаў у Mastodon / VKL.world
Aleś Karoza (@[email protected])
30 рэчаў, якія я зразумеў за трыдцаць гадоў. У гэтым годзе без вычытвання і з памылкамі, але затое роўна ў Дзень Нараджэння.
https://telegra.ph/DN-08-06-2
Падабаецца 0
Рэпосты 0