Час новых рэлізаў ад Setivir ⚡️
Трэк "Каля майго церама (https://setivir.art/#song-kala-majho-cierama)" - беларуская народная лірычная песьня, якую мы сьпявалі і ў Ракаве, калі я быў малы. Песьня распавядае пра долю дзяўчыны, якая сумуе па вольным жыцьці.
Ужо традыцыйна для Setivir я надаў ёй сучаснае электроннае гучаньне: avant-pop, future bass і павольны халфтайм-дабстэп, блізкі шэпт, фолкавыя мелізмы, фетравае піяніна і аксамітны вобл-бас.
Трэк даступны на ўсіх аўдыяпляцоўках, прыемнага праслухоўваньня 🤗
Падабаецца 0
Рэпосты 0
