Jaxxxon v1.05b

Фільмую відэа па гульнях на YouTube

📝

Допісы

💬 Марыля мая стрыечная бабуля з сынамі, якія ўсё яшчэ ў Славянску, які са жніўня мае статус актыўных баявых дзеянняў, такі нарэшц…
Jaxxxon v1.05b
🌍 21.09.2026 21:09

@marylja Добра, што жывыя!

Бо я ўжо дастаткова чуў гісторый, у тым ліку і ад сяброў ды знаёмых з Украіны, як знаёмыя ці родныя толькі на дзень паехалі кудысьці, дзе больш небяспечна (проста да сяброў, сваякоў ці ў краму), а ў адваротны бок толькі паганая навіна з целам...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 21.09.2026 17:56

Вітаю спадарства!

Тут мне параілі адзін беларускамоўны канал - SMOŬŽ! Чалавек фільмуе відэа пра ўнутрагульнявыя рэлігіі і іх уплыў на рэальнае жыццё з навуковай кропкі зору. Падыход проста неверагодны, падтрымайце беларускамоўны змест, падпішыцеся на яго канал: youtube.com/@smouz_by

Падабаецца 0 Рэпосты 🔁
💬 Jaxxxon v1.05b # НавіныКанала 1. Учора, нарэшце, зафільмаваў для вас відэа. Скончу некаторыя справы і, магчыма, сёння сяду за мантаж. 2…
Jaxxxon v1.05b
🌍 21.09.2026 14:53

P.S. Пераклад Wallpaper Engine робіцца цалкам з нуля, па ўсіх мовах, праз ШІ. Таму ўвесь інтэрфейс можа змяніцца. Таксама, на дадзены момант, у перакладзе ад ШІ, шмат русізмаў, праблем з кантэкстам і адны і тыя ж словы перакладаюцца па рознаму. Як раней у мяне няма магчымасцяў сачыць за перакладам! Усё тое, што можаце пабачыць вы, бачу і я!

P.P.S. Распрацоўшчык абяцаў вярнуць усіх хто хоча да перакладу, але падрабязнасцяў дадаць не магу!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
рэд. 🌍 21.09.2026 14:43

1. Учора, нарэшце, зафільмаваў для вас відэа. Скончу некаторыя справы і, магчыма, сёння сяду за мантаж.

2. Я пераклаў адзін папулярны дадатак для браўзэраў - TWP (Перакладчык старонак). Пераклаў ужо даўно, чакаем абнаўлення

3. Распрацоўшчык Wallpaper Engine выгнаў усіх перакладчыкаў з праекту і замяніў нас ШІ. Я пагутарыў з распрацоўшчыкам, на тое былі чыннікі, але і мы прышлі да некаторых паляпшальных ідэй. Пакуль я не напішу, наступныя пераклады робяцца не мною!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 04.09.2026 14:18

Не зусім усё тут навіны каналу, але ёсць і пра канал...
На мяне дужа-дужа шмат спраў выпала, які мне трэба рашыць тут і зараз.
Ёсць 4 навіны: 1 добрая, 2 інфармацыйныя і 1 дужа-дужа дрэнная. Аднак 2 з іх, я пакуль не магу распавесці!

Наконт асноўнага каналу: Пакуль не ведаю калі я нават пачну фільмаваць відэа, таму я бы не чакаў відэа яшчэ 2 тыдні дакладна.

Наконт новага: Падобна, што я трапіў на самую магчыма доўгую праверку, мой змест ужо правяраюць 22 працоўныя дні з 30

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 24.08.2026 10:39

Трапілася мне на англамоўным YouTube відэа, пра нейкую гульню, якая мяне зацікавіла, бо мне дужа падабаецца NFS: Underground 2...
А потым я дазнаўся, што яна ад русні. Ну, думаю: "Зразумеў, ігнаруем!" - тым больш, існуе NFS: Underground 2

Таму, калі камусьці спадабалася яна і хто не правяраў інфу - распрацоўшчык русня.

Набываць ці не, толькі ваша рашэнне! Але не забывайцеся, на што пойдуць вашыя грошы, сабраныя з налогаў распрацоўшчыка і расейскіх блёгераў, якія рэкламуюць гульню!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 21.08.2026 04:00

Новае відэа ўжо праз некалькі гадзін!

Ну а вось другая выява, згенераваная па назве відэа. Зможаш адгадаць ці прыдумаць уласную назву па гэтай выяве.
P.S. Тут прама шмат падказак

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 20.08.2026 21:16

Вырашыў я, усё ж такі, набыць сабе CoD: Modern Warfare 4. Усё ж такі вельмі мяне зацікавіла гэтая частка. Спадзяюся, што я не пашкадую, і распрацоўшчыкі навучыліся на правале Black Ops 7 і поспеху Battlefield 6 на рэлізу...

P.S. Відэа Першага запуску не будзе, бо сюжэтны рэжым не зафільмуеш караценька

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 13.08.2026 16:27

Гульнявы канал:
Відэа цалкам гатовае, засталося толькі запампаваць на YouTube і напісаць субтытры! Калі нічога не перашкодзіць, выйдзе на наступным тыдні!

??????? канал:
Ужо цалкам 2 відэа гатовыя, але ўсё яшчэ чакаю праверкі (павінна была скончыцца да 5 працоўных дзён, але пайшоў ужо 6-ы). Наогул будзе проста цудоўна, калі пройдзе. Інакш, уся ідэя была дарма!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 12.08.2026 18:49

Вось вам невялічкі тызер новага каналу. Гэтая выява або падобная, будзе выкарыстана ў 2 змесціве! Вядома, калі не ўзнікне праблем! А дазнаюся я пра гэта ўжо праз 1-2 дні!

Passat B3
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 06.08.2026 20:09

Зафільмаваў сёння для вас, нарэшце, відэа. Буду мантаваць пазней, але час пакуль не так шмат, таму нават уявіць не магу калі выйдзе.

Наконт эксперыментальнага відэа - пакуль на паўзе. Працаваць над ім вярнуся, пакуль хв калі.

Наконт новай ідэі - ужо ўсё гатова, цалкам створаны і амаль наладжаны новы канал. Па сутнасці, усё, што мог зрабіць я, амаль цалкам зрабіў. Астатняе залежыць не ад мяне. Будзе яшчэ нейкае змесціва, якое нечакана выйшла добрым, але не будзе на канале

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 05.08.2026 14:56

Зафільмаваў для вас у выхадныя відэа, але... Праверыўшы матэрыял, зразумеў, што атрымалася так сабе, бо ў дзень фільмавання я надта фізічна стаміўся, таму чутна было мой не вельмі добры настрой і цяжкасць у голасе.
Паспрабую сёння - заўтра штосьці прыдумаць, бо дужа доўга не выходзілі відэа, а я нават і нічога не мантаваў яшчэ

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 31.07.2026 23:24

Я тут надта засядзеўся за наладамі розных ШІ, вельмі здзіўлены, што мой ПК здатны шмат чаго генераваць

Наконт відэа. Сёння - заўтра зафільмую відэа, мабыць некалькі і пачну мантаж.

Наконт эксперыментальнага відэа. Пакуль не вяртаўся да яго. Але не адмаўляюся ад яго!

І з'явілася новая ідэя. Потым, калі ўсё наладжу і зраблю, абавязкова дам ведаць!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Jaxxxon v1.05b Прабачце мне маю зацікаўленасць ШІ, я з-за гэтага ПАКУЛЬ не займаюся эксперыментальным відэа і перакладам BeamNG, але...…
Jaxxxon v1.05b
🌍 25.07.2026 19:03

Значыць, знайшоў лайфхак, як прымусіць мадэль казаць па беларуску, калі яна не падтрымліваецца, але ёсць украінская і рабсейская:

1. Пачынаем сказ з маленкай!
2. Пісаць па складах! (Прыклад: на-ці-скай)
3. Націск з вялікай літары! (Прыклад: на-ці-скАй)
4. ч=тш
5. г=гх
6. «ы» і «ў» вылучаць падзелам (Прыклад: па-ў-пл-ы-вАць)

Мабыць каму спатрэбіцца.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 25.07.2026 12:59

Прабачце мне маю зацікаўленасць ШІ, я з-за гэтага ПАКУЛЬ не займаюся эксперыментальным відэа і перакладам BeamNG, але...

Глядзіце, я знайшоў і наладзіў шыкоўную мадэль, якая можа казаць па-беларуску. І пры тым, гэта ўсё можа запускацца з маімі 8 GB VRAM і 64 GB RAM. Што, насамрэч, вельмі добры вынік, па якасці анімацыі і аўдыё. 4 сек генеруюцца за 3-5 хвілін

Як я разумею, за базу ён бярэ ўкраінскую, але аднойчы выходзіць добры беларускі акцэнт (гэта была 5 генерацыя):

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 21.07.2026 15:33

Ведаеце, даўно я не публікаваў дурныя каментары маскоўцаў са свайго каналу... Па большай частцы таму, што я проста амаль перастаў раіцца русне... Але папярэдняе відэа YouTube вырашыў параіць балотным, і вось які цікавы каментар я атрымаў:

Па сутнасці, такія словы расейцаў не штосьці незвычайнае. Але для маіх каментароў гэта штосьці новае.

Ну што можна сказаць? Калі ж ужо, бляха, іх "имперские губки" адсохнуць!?

P.S. Можаце не шукаць каментар, я іх баню, каб вы не псавалі свае нервы

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Jaxxxon v1.05b Перайшоў я ўсё ж такі на мадэль Anima і яна апынулася такой, якой яе апісваюць - хуткая і якасная! Раней генераваў 1 выя…
Jaxxxon v1.05b
🌍 19.07.2026 07:43

Не лепшы прыклад, але магу рабіць яшчэ вось такія рэчы:

Хто ведае, можа дзесьці ў відэа спатрэбіцца

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 19.07.2026 07:08

Перайшоў я ўсё ж такі на мадэль Anima і яна апынулася такой, якой яе апісваюць - хуткая і якасная! Раней генераваў 1 выяву - 15-25 хвілін, зараз 1 выяву - 30-60 секунд (так, менавіта секунд)

Вось, як прыклад, выява згенераваная па назве апошняга відэа:

P.S. Далёка не ўсе выявы я 100% магу апублікаваць!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Jaxxxon v1.05b Паглядзеў я агляды ды геймплэй розных гульцоў на Assassin's Creed Black Flag Resynced і злавіў сябе на думцы, што Ubisof…
Jaxxxon v1.05b
🌍 14.07.2026 18:49
⚠️ крыху палітыкі і лаянкі

Калі што, я пра тое, што гэта першы Assassin's Creed над якім бачна, што працавалі. Але пры тым, уплыў забойства Ubisoft такі значны, што гульня амаль не мае тых механік, якія былі павязаны заўжды з Assassin's Creed. Ёй проста не дазваляе рухавік, які быў створаны для RPG. Бойкі не тыя. Персанажы ў арыгінальнай AC 3 значна больш эмацыйныя. Сучасны рухавік асасінаў робіць з персанажаў размаўляльных ляляк. Цяжка глядзець, але спадзяюся што ў будучых гульнях і гэта выправяць

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 14.07.2026 18:36
⚠️ крыху палітыкі і лаянкі

Паглядзеў я агляды ды геймплэй розных гульцоў на Assassin's Creed Black Flag Resynced і злавіў сябе на думцы, што Ubisoft (Vantage) падобны на Беларусь:
1. Уладу захапіў нейкі ёлуп
2. Людзі ўнутры не могуць вольна мастачыць, і павіны рабіць лайно, на карысць ёлупа
3. Vantage зараз выпраўляюць памылкі Ubisoft, але вынікі шматгадовага забойства Ubisoft даюць ведаць пра сябе.
4. Людзі не ўпэўненыя ў сваёй будучыні (бачылі колькі звальненняў дзеля скарачэння бюджэту)

Assassin's Creed Black Flag Resynced

-Нават геймдэў не ў бяспецы ад дыктатуры-
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 13.07.2026 20:26

Толькі ўявіце, калі б Кіану Рыўз у ролі Джона Уіка казаў не па-гхмгхм, а па-беларуску...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 12.07.2026 13:06

Шо там па эксперыментальнаму відэа? Яно яшчэ на стадыі напісання сцэнара! Трэба пісаць жарты... У чым я не моцны!

Калі (у абодвух сэнсах) відэа выйдзе, я дам вам зразумець, што гэта менавіта тое відэа! Хаця, нават без гэтага, вы зможаце зразумець...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 10.07.2026 17:47

Дзякуючы праекту "Годна" ( youtube.com/@hodnaby ) выправіў усе назоўнікі з суфіксамі «оўка» «ёўка» (савецкая калька, мэта якой зраўняць беларускую з расейскай)

Як прыклад: Было - Запампоўка, Стала - Запампаванне

Таксама, выпраўлены словы з суфіксам «іра»

+Некаторыя памылкі, якія былі заўважыў падчас рэдагавання

⚠️Калі заўважыце падобныя ці іншыя памылкі, пішыце сюды або ў спецыяльным абмеркаванні ў Steam праграмы Wallpaper Engine⚠️

Wallpaper Engine
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 04.07.2026 12:58

Ці ёсць тыя, хто генеруе выявы праз лакальны ШІ? У мяне ёсць пытанне!

Ці варта пераходзіць на мадэлі на базе Anima, калі я сяджу на Illustrious?

Кажуць, што Anima куды больш аптымізаваная, пры тым якасць генерацый лепей.
Не было і пакуль няма часу азнаёміцца, сапраўды так?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Jaxxxon v1.05b # Думкі Я ніколі не разумеў сярэднестатыстычнага гульца! Зараз, на англамоўным YouTube я сустракаю новыя відэа, якія...…
Jaxxxon v1.05b
🌍 30.06.2026 07:40

А што зараз? А зараз, у нас зноў сталі з'яўляцца відэа аб тым, як людзі не зразумелі NFS: Unbound, як яны праглядзелі добрую гульню за хэйтам...

А памятаецца, што я казаў? Я казаў, што нягледзячы на надта спакойную для гонак музыку, гэта лепшая NFS, сярод 4 пакалення!
Пакуль усе астатнія хэйцілі гульню за cel-shading персанажаў і мульцяшны дым з-пад колаў, ігнаруючы шалёны вонкавы цінюнг і дапрацаваную, нарэшце, фізіку кіравання машынай.

Гэтым разам, кошт - спыненне серыі NFS!👍Геймеры

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 30.06.2026 07:40

Я ніколі не разумеў сярэднестатыстычнага гульца!

Зараз, на англамоўным YouTube я сустракаю новыя відэа, якія... Спачатку прыклад!

Калі выйшла NFS: The Run большая колькасць гульцоў раўнялі яе з лайном, пакуль я казаў, што гэта вельмі добрая гульня, хай там і не было кастамізацыі. А потым, праз вялікі тэрмін, усе гульцы пачалі казаць - якая вялікая гульня была. Вось толькі кошт гэтай памылкі - спыненне існавання EA Black Box!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 28.06.2026 13:45

Кажуць, што GTA 6 акупілася ўжо на прадзаказах, але хіба правільна было хаваць магчымасць кастамізацыі і некаторых механік за pay-wall'ам у $20!?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 27.06.2026 15:33

Па сутнасці, я ўжо ў суботу мог павярнуцца да перакладу BeamNG.drive. Але вырашыў нарэшце паспрабаваць зрабіць эксперыментальнае відэа, якое я не ведаю колькі буду рабіць і ці выйдзе яно наогул...

Пакуль нічога казаць не буду пра відэа. Скажу толькі ад якой, папярэдняй, ідэі я адмовіўся - жартоўны агляд Хёндай (марка машын такая) гульняў. Асноўны чыннік - нават на звычайныя відэа часам прылятае 18+, а тут увогуле міннае поле)

Ці павязана папярэдняе ідэя з цяперашняй? Не!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 25.06.2026 08:42

Вельмі здзіўлены, што стандартная версія каштуе $80, а Ultimate - $100
Не сумняваюся, што GTA 6 акупіцца, але цікава, за які час?

Хто мае PS5 ці XBox і будзе фільмаваць ці стрыміць - дайце ведаць, пагляджу! Я проста ПК-гулец, таму пакуль пралятаю)

GTA 6
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 20.06.2026 10:34

Пазаўчора мне трапіўся трэйлер новай гоначнай гульні Clutch. Я падумаў: "Ну, цікава, але ў мяне дастаткова розных гонак"

А потым мне трапіўся геймплэйны ролік і вось тут я ўжо хайпую

Па першых уражаннях, гэта штосьці тыпу NFS: Heat + NFS: Payback + Forza Horizon + NFS: Most Wanted (2005) + The Crew + фільмы "Фарсаж"

Бачна, што распрацоўшчыкі сапраўды фанаты гоначнай / аўта культуры, хочацца падтрымаць!

А вы бачылі трэйлер Clutch і што думаеце наконт гэтай гульні?

Гульня Clutch
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 19.06.2026 10:14

Як думаеце колькі будзе каштаваць GTA 6?

Мне чамусьці здаецца, што дзесьці $100 - 150 за стандартнае выданне, улічваючы бюджэт гульні...

GTA 6
Падабаецца 0 Рэпосты 0
Jaxxxon v1.05b
🌍 17.06.2026 19:45
⚠️ Паліт. жарт

Уявіце, калі ў будучыні будзе існаваць нейкі ваенны альянс суседзяў рабсіі, унутры НАТА ці па-за межамі яго (гэта не важна, усё роўна мары) і будзе ён называцца ВКЛ... То як моцна будзе палаць дупа ў расейцаў?😆

Падабаецца 0 Рэпосты 0