💬

Абмеркаванне

Jaxxxon v1.05b
🌍 14.07.2026 18:36
⚠️ крыху палітыкі і лаянкі

Паглядзеў я агляды ды геймплэй розных гульцоў на Assassin's Creed Black Flag Resynced і злавіў сябе на думцы, што Ubisoft (Vantage) падобны на Беларусь:
1. Уладу захапіў нейкі ёлуп
2. Людзі ўнутры не могуць вольна мастачыць, і павіны рабіць лайно, на карысць ёлупа
3. Vantage зараз выпраўляюць памылкі Ubisoft, але вынікі шматгадовага забойства Ubisoft даюць ведаць пра сябе.
4. Людзі не ўпэўненыя ў сваёй будучыні (бачылі колькі звальненняў дзеля скарачэння бюджэту)

Assassin's Creed Black Flag Resynced

-Нават геймдэў не ў бяспецы ад дыктатуры-
Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Jaxxxon v1.05b Паглядзеў я агляды ды геймплэй розных гульцоў на Assassin's Creed Black Flag Resynced і злавіў сябе на думцы, што Ubisof…
Jaxxxon v1.05b
🌍 14.07.2026 18:49
⚠️ крыху палітыкі і лаянкі

Калі што, я пра тое, што гэта першы Assassin's Creed над якім бачна, што працавалі. Але пры тым, уплыў забойства Ubisoft такі значны, што гульня амаль не мае тых механік, якія былі павязаны заўжды з Assassin's Creed. Ёй проста не дазваляе рухавік, які быў створаны для RPG. Бойкі не тыя. Персанажы ў арыгінальнай AC 3 значна больш эмацыйныя. Сучасны рухавік асасінаў робіць з персанажаў размаўляльных ляляк. Цяжка глядзець, але спадзяюся што ў будучых гульнях і гэта выправяць

Падабаецца 0 Рэпосты 0