💬

Абмеркаванне

Jaxxxon v1.05b
рэд. 🌍 21.09.2026 14:43

1. Учора, нарэшце, зафільмаваў для вас відэа. Скончу некаторыя справы і, магчыма, сёння сяду за мантаж.

2. Я пераклаў адзін папулярны дадатак для браўзэраў - TWP (Перакладчык старонак). Пераклаў ужо даўно, чакаем абнаўлення

3. Распрацоўшчык Wallpaper Engine выгнаў усіх перакладчыкаў з праекту і замяніў нас ШІ. Я пагутарыў з распрацоўшчыкам, на тое былі чыннікі, але і мы прышлі да некаторых паляпшальных ідэй. Пакуль я не напішу, наступныя пераклады робяцца не мною!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Jaxxxon v1.05b # НавіныКанала 1. Учора, нарэшце, зафільмаваў для вас відэа. Скончу некаторыя справы і, магчыма, сёння сяду за мантаж. 2…
Jaxxxon v1.05b
🌍 21.09.2026 14:53

P.S. Пераклад Wallpaper Engine робіцца цалкам з нуля, па ўсіх мовах, праз ШІ. Таму ўвесь інтэрфейс можа змяніцца. Таксама, на дадзены момант, у перакладзе ад ШІ, шмат русізмаў, праблем з кантэкстам і адны і тыя ж словы перакладаюцца па рознаму. Як раней у мяне няма магчымасцяў сачыць за перакладам! Усё тое, што можаце пабачыць вы, бачу і я!

P.P.S. Распрацоўшчык абяцаў вярнуць усіх хто хоча да перакладу, але падрабязнасцяў дадаць не магу!

Падабаецца 0 Рэпосты 0