💬

Абмеркаванне

SONNAJA 🌛
🌍 19.07.2026 14:28

Плюс у сённяшнім сонным запоі 😴:
выйшла ў свядомы сон!
Нічога не планавала. Нават не намагалася прадумаць сюжэт. Адзінае, чаго мне хацелася — гэта проста ўвайсці ў сон, пабыць у спакоі, адчуць у сабе лёгкасць і трошкі палятаць. У выніку атрымала ўсё, што хацела, за што шчыра сабе ўдзячна.

Для мяне свядомы сон — гэта, ведаеце, такое "месца сілы". І неяк дзіўна было раптам зразумець, што апошні раз я там была аж у сакавіку, бо потым не было ні настрою, ні сіл... 🫤

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣