SONNAJA 🌛

Амбасадарка сноў.
Сонны дзённік:
▫️ Усвядомлены сон (УС);
▫️ Сонны параліч (СП);
▫️ Сны ў аповедах.

✉️ [email protected]

📝

Допісы

SONNAJA 🌛
🌍 15.09.2026 18:56

Трошкі я падвыгарэла з блогам. Няма ні часу, ні сіл, ні настрою штосьці пісаць.
І менавіта ў гэты перыяд я сню такія дзіўныя і эмацыйна насычаныя сны, што знутры ажно разрывае, вось проста бяры і пішы! Але ж не магу...
Ну, што, халера, за падстава такая? 😅

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 05.08.2026 05:23

З апошніх назіранняў: амаль перастала сніць працу.
Калі раней ледзь не штодзень сніла працоўнае месца, напарніц, начальніка (тут на выбар, так бы мовіць), то цяпер гэта адбываецца раз-два на тыдзень, а то і радзей.

Такое адчуванне, што падсвядомасць мяне шкадуе 😅
Бо вывозіць усё гэта гаўно яшчэ і ў сне — проста няма сіл

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 03.08.2026 20:53

Нагадвае серыю "Чорнага люстэрка".
Праўда, доўжыцца 1:44:05
Раю.
Фільм 🎬: Пастка, 2017

Хто глядзеў? Як вам?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 03.08.2026 14:24

За ўсё сваё жыццё насніла дастаткова кашмараў, каб сказаць:

найжахлівыя кашмары — гэта тыя, якія мала адрозніваюцца ад нашай рэчаіснасці і падзей, якія могуць адбывацца ў ёй: вайна, забойства, смерць, хвароба, здрада

Аніякая выгаданая пачвара, падсунутая падсвядомасцю ў сон, не параўнаецца з тым, што адбываецца ў нашым свеце штодзень

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 03.08.2026 14:05

Падзяліцеся сваімі глюкамі, якія вы лавілі, калі не выспаліся 🙈

А я раскажу пра свой сённяшні:
пакуль пераходзіла дарогу, раптам моцна спужалася, што спатыкнуся аб разметку на ёй. Таму тэрмінова вырашыла яе пераскочыць...

Спадзяюся, ніхто не бачыў 😂😅🤦‍♀️

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 30.07.2026 06:32

Згадала, як падсвядомасць прыцягнула ў сон вобраз дзевера, які тлумачыў пэўнай асобе, што зарплата ў мяне фуйня, з якога боку ні паглядзі -_______-

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 28.07.2026 18:23

Прычына зайздросціць самой сабе: заснула ўвечары на пару гадзінак і...

прачнулася абсалютна здаровай, без квадратнай галавы і з разуменнем, што адбываецца навокал 🥰
І пры гэтым прысніла прыгожага добрага белага сабаку, які ўвесь час абдымаў мяне і хацеў гуляцца 🥺🐕

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 27.07.2026 19:35

У ранішнім сне прысніла 8 чалавек + масоўка.
Калі б не запісала сон, ніколі б і не згадала — хто, чаго, колькі.
Але і сам сон быў не надта эмацыйны.

Такая наша памяць падчас абуджэння 🤷‍♀️

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 26.07.2026 10:41

Ці заўважалі вы, як у снах нашы страхі часам узводзяцца да максімальна-абсурднага ўзроўню?
У мяне так было з павукамі 🕷️
Не ведаю, чаму, але панічна баялася іх з дзяцінства (на сённяшні дзень ужо лепей, але страх усё яшчэ ёсць).

Дык вось. Некалькі разоў сніла, як у маім пакоі вісела некалькі павучыных коканаў, з якіх павольна выпаўзалі "Арагогі" — вялізарныя, цяжкія і махнатыя... Адзін такі павук займаў ~1/4 плошчы пакоя, а мне няма было дзе схавацца, бо паўсюль шчыльнае павуцінне...🕸️

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 26.07.2026 07:57

З асабістых назіранняў: амаль кожны(-ая) мяркуе, што менавіта яго/яе сны — самыя вар'яцкія, наркаманскія і жахлівыя)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 20.07.2026 10:56

Прысніла сёння, што ў мяне зламаўся зуб, які лекавала 2 тыдні таму, і з дзясны ішла кроў 😰

Што пра гэта кажуць звычайныя соннікі?
Інтрыгі! Плёткі! Праблемы са здароўем! Ты памрэш! А калі не ты, то хтосьці з тваіх блізкіх! 😱☠️

Што пра гэта кажа мой унутраны соннік?
ЗБЯРЫСЯ, АНУЧА! У мінулы раз выжыла ў кабінеце стаматалогіі? Выжыла! Сёння таксама дасі рады! 💪

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 19.07.2026 16:29

Мне часам шчыра, ШЧЫРА, Ш Ч Ы Р А ШКАДА
што немагчыма выцягнуць з галавы сон і паказаць яго як фільм вось проста ў моманце
Каб даць магчымасць акунуцца ў гэтую атмасферу, убачыць тыя візуальныя эфекты, якія бачыла я і пачуць тое, што я пачула.
Нават ШІ не варыянт, усё адное не тое 😭

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 19.07.2026 14:28

Плюс у сённяшнім сонным запоі 😴:
выйшла ў свядомы сон!
Нічога не планавала. Нават не намагалася прадумаць сюжэт. Адзінае, чаго мне хацелася — гэта проста ўвайсці ў сон, пабыць у спакоі, адчуць у сабе лёгкасць і трошкі палятаць. У выніку атрымала ўсё, што хацела, за што шчыра сабе ўдзячна.

Для мяне свядомы сон — гэта, ведаеце, такое "месца сілы". І неяк дзіўна было раптам зразумець, што апошні раз я там была аж у сакавіку, бо потым не было ні настрою, ні сіл... 🫤

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 19.07.2026 13:07

Мой арганізм вырашыў быкануць і я праспала больш за палову дня...
Гэта трындзец

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 15.07.2026 06:49

09:45. Сын спіць і, відавочна, сніць штосьці смешнае, бо ён рагоча на ўвесь пакой 😅
А ў яго такіііі заразны смех, што я не магу стрымацца і таксама смяюся 😂

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 09.07.2026 08:22

Факт #458, які пра мяне амаль ніхто не ведае:
аднойчы я ўладкавалася асістэнткай гінекалагіні. Усяго на адзін дзень 👀
У выніку атрымала даволі цікавы і каштоўны досвед.
Мне патлумачылі, як правільна рабіць агляд, якія інструменты/сродкі для гэтага патрэбны і шмат чаго яшчэ. Але НАЙГАЛОЎНАЕ (❗) : я ў чарговы раз упэўнілася ў тым, ЯК ВАЖНА, каб жанчына пачувалася камфортна ў такім месцы, каб яна не баялася і магла даверыцца. Асабліва, калі яна не збіралася правярацца і прыйшла "для галачкі ✅"

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 07.07.2026 07:26

Люююдцы!
У мяне сёння той выпадак, калі раніца рэальна пачалася не з кавы 😂
Прынесла з threads.
Я не дзеля срачу выношу гэта. Негатывіць не хочацца. Мне праўда цікава: вам таксама было (ёсць) незразумелым ужыванне слоў "усвядоміцца", "усведамляцца" (у сне)?
Бо для мяне яны выглядаюць нібы лагічна 😳
Сяджу, во, галаву дуру сабе 🤪
Не буду шмат распісваць, на скрынах патлумачыла сваё меркаванне, але вось хочацца і вас паслухаць)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 06.07.2026 16:51

Настальгія ў вока трапіла 🖤
Маё першае фота профілю, калі я толькі пачынала весці свой блог пра сны (у твітары)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Заснула пад вечар і прысніла жорсткі псіхалагічны трылер 😶 Праз паўтары гадзіны раптоўна прачнулася і адразу падарвалас…
SONNAJA 🌛
🌍 06.07.2026 15:24

Падобны стан у мяне не кожны раз, як я засынаю ў такі час. У большасці выпадкаў арганізм рэагуе нармальна.

Але сёння я намагалася трапіць у свядомы сон і мяне вырубіла дзесьці на паўдарозе.
Вось і выкруціла 🤪

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 06.07.2026 15:14

Заснула пад вечар і прысніла жорсткі псіхалагічны трылер 😶

Праз паўтары гадзіны раптоўна прачнулася і адразу падарвалася, каб устаць (не рабіце так ніколі 🙂‍↔️) Частку сну адразу забылася, і адчуванне, нібы мяне напаілі, а потым жахнулі па галаве.
Ужо 15 хвілін намагаюся злавіць фокус у левым воку, якое ўпарта імкнецца здавацца правым 👉👆👁️👇👈

Карацей, фу, дайце яшчэ!
Бо сюжэт, як і атмасфера, вельмі зачапілі...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Трапіла на допіс пра тое, што памерла актрыса, якая выконвала ролю Садако ў фільме The Ring... Дык вось. Фільмы "The rin…
SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 18:24

...з галоўных антаганістак фільмаў — Садако і Каяко — у мяне склаўся такі збіральны вобраз для пачвары (галюцынацыі), якую я дагэтуль (хоць ужо і рэдка, але... ) бачу ў сонных паралічах...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 18:24

Трапіла на допіс пра тое, што памерла актрыса, якая выконвала ролю Садако ў фільме The Ring...
Дык вось.
Фільмы "The ring", а таксама "The Grudge" у свой час "добранька" так на мяне паўплывалі.
Я шмат гадоў пакутавала праз страх.
Мне было страшна заснуць, было страшна НЕ заснуць. Я баялася цемры і цішыні, бо раптам у гэтай цемры хто з'явіцца, а я не ўбачу, толькі адчую, і яшчэ горш — пачую.
Пазней... 👇 🥲

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Зачапіла тады нават не тое, што мяне прысаромілі і зрабілі заўвагу, а сам факт таго, як людзі намагаюцца заразіць сваімі…
SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 10:33

але думаю, што ўжо дастаткова з яе здзекавацца і пайсці ўсё ж такі пафарбавацца, нарэшце.
У баклажан які 🍆
Толькі спачатку маральна яе падрыхтую, бо такія валасы таксама недзе па-за межамі яе разумення.
Плавалі. Ведаем 😄

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Неяк прысніла, як мяне намагаліся зацкаваць тры жанчыны за мае сівыя валасы і зморшчыны. І што нібыта ў свае 31 (на той…
SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 10:32

Зачапіла тады нават не тое, што мяне прысаромілі і зрабілі заўвагу, а сам факт таго, як людзі намагаюцца заразіць сваімі ўласнымі комплексамі іншых людзей. Бо чагой-то яна павінна САМА пакутваць праз успрыманне сябе курыцай? Няхай і іншыя далучаюцца 🤷‍♀️

Не ведаю, як яна перажыла той факт, што я так і не кінулася фарбавацца пасля яе няпрошанага меркавання. І як яна ні разу не страціла прытомнасць праз тое, што я за год так і не адчула сябе старой курай

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 10:32

Неяк прысніла, як мяне намагаліся зацкаваць тры жанчыны за мае сівыя валасы і зморшчыны. І што нібыта ў свае 31 (на той момант) я выглядаю на 50
Прыемнага ў сне было мала, вядома, але ён быў усяго толькі рэхам рэальнай размовы са знаёмай, якая вырашыла падзяліцца сваім каштоўным меркаваннем. Гэтак, нібы з клопатам, асцярооожна і быццам бы не пра мяне 😆

"А чаго ты валасы не пафарбуеш?.. У цябе вунь колькі сівізны! 😳 Я неяк таксама доўга не фарбавалася, як ты, і адчувала сябе старой курыцай 😬"

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 07:24

Пытанне для тых, хто практыкуе святыя сны:
ці памятаеце вы свой першы сон, у якім усвядоміліся?
Што вы адчулі ў той момант, калі зразумелі, што ў вас атрымалася?
Як вы сябе адчувалі?
Мне вееельмі цікава ❤️

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 03.07.2026 16:43

Я вельмі люблю прыемную пахмурнасць. Гэта калі зусім трошачкі, дзе-нідзе праскокваюць сонечныя прамяні.
Люблю прыроду пасля дажджу, асабліва ўвечары.
Люблю змярканне.

І ў маіх свядомых снах часцей за ўсё або прыемная пахмурнасць, або вечар пасля дажджу, або змярканне ❤️

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 03.07.2026 15:06

Не ведаю, хто і што робіць з гэтым лавашом, але я, напрыклад, люблю яго выкарыстоўваць як аснову для піцы (за што, магчыма, я буду гарэць у пекле, алеее...) 😏

Не разумею, навошта я гэта пішу тут, у блогу пра сны, але мне чамусьці раптоўна захацелася з вамі падзяліцца 😄

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 02.07.2026 20:49

Ніколі не бачыла кітоў у рэальным жыцці. Толькі ў фільмах і відэа.

А яшчэ ў снах.
Эмоцыі ад гэтага не менш яскравыя, гэта я вам дакладна кажу)
***
Гіф-анімацыі — мае, па маім малюнку.
Паўсюль адзін і той жа кіт (бо не настолькі добра я і малюю, каб іх было некалькі, ды яшчэ і розныя)
Але штораз як гляжу на яго — адразу згадваюцца мае чароўныя сны.
І мне так лёгка на душы адразу... 🥹

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Трымаю гэтую не вельмі зручную кацячую субстанцыю ў руках і думаю: вось пакуль маўчыць — быццам бы і кот як кот. Быццам…
SONNAJA 🌛
🌍 01.07.2026 06:43

Паглядзела я на яго... Паглядзела яшчэ раз...
"Не, — думаю, — сто адсоткаў ЛЯСНУТЫ!"

І прачнулася хутчэй. Каб не рызыкаваць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 👉 прыкідваю, як жа яго ўзяць так зручна, каб ён мяне не разадраў усю, бо ён-то быццам бы і пагадзіўся пайсці прэч з хат…
SONNAJA 🌛
🌍 01.07.2026 06:43

Трымаю гэтую не вельмі зручную кацячую субстанцыю ў руках і думаю: вось пакуль маўчыць — быццам бы і кот як кот. Быццам бы і нармальны... 🤔
Але на ўсялякі выпадак усё адно выпхнула яго праз фортку. Яшчэ і падштурхнула. Каб яму зручней было, вядома, а не праз тое, што я рызыкавала заднімі лапамі ў твар атрымаць 😬
А гэтая малая пачвара прызямлілася (першы паверх) і зноў пачала штосьці незадаволена бурчаць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Пасварылася я неяк з ляснутым, як мне здалося, на ўсю галаву — катом... Злы! Усім незадаволены! А які шумны балбатун!..…
SONNAJA 🌛
🌍 01.07.2026 06:43

👉 прыкідваю, як жа яго ўзяць так зручна, каб ён мяне не разадраў усю, бо ён-то быццам бы і пагадзіўся пайсці прэч з хаты, але ж я-то ведала, што кусацца і царапацца ён не перастане (хаця, ён пазней выгляд такі зрабіў, быццам бы супрацівіцца, але неяк так, ленавата, без запалу).
Кажу: давай, я цябе вось тут вазьму... (бяру яго недзе паміж пярэднімі лапамі і бліжэй да шыі)
Кот: добра 😒
Я: ...і за лапы заднія вазьму, каб не царапаўся?
Кот: ц, вооой, ну, доообра, бяры ўжо 🙄

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 01.07.2026 06:43

Пасварылася я неяк з ляснутым, як мне здалося, на ўсю галаву — катом...
Злы! Усім незадаволены! А які шумны балбатун!.. Трындзіць і трындзіць, трындзіць і трындзіць... 😓😵‍💫
На роўным месцы гыркае, ПАГРАЖАЕ 🔪🔪🔪, царапаецца 😭
Нейкае чарцанё-троль у пухнастым флаконе! 😱
Чаго мы з ім наогул сцапіліся я так і не зразумела, але ў рэшце рэшт я стамілася. Кажу:
— Ты ў мяне зара праз акно пойдзеш! 😡🫵
А ён мне:
— Пф... Ну і добра! 🙄
"Аааах ты ж афэээлак!..", — думаю, а сама... 👇

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 30.06.2026 06:45

Яшчэ адзін плюс свядомых сноў:

у такую спёку можна стварыць сон з залевай і навальніцай. Каб хаця б там падыхаць свежым паветрам, пабегаць па лужынах басанож і пры гэтым не баяцца, што цябе жахне маланка⚡⛈️🥹

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 29.06.2026 19:50

У нашай хаце не адна я такая вар'ятка, каб вы разумелі, якая гатуе ў спёку.

Муж варыць варэнне з трускалак 🍓🫙
Шмаааат варэння 😁

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Фільм: "Жах на вуліцы В̶я̶з̶а̶ў̶ (там, дзе я жыву)" Жанр: жахі Рэжысёрка: DaisySAD Прадзюсарка: @ ohdsad Сцэнарыстка: @…
SONNAJA 🌛
🌍 29.06.2026 14:49

[чытаць гнусавым голасам]

2026-ы год. Тэмпература паветра ў Беларусі б'е ўсе магчымыя і немагчымыя рэкорды, і рэчаіснасць ператварылася ў сапраўдны кашмар...
Пакуль усе нармальныя людзі гатуюць халаднік, ёсць тая, якая вымушана змагацца са спёкай, ня гледзячы на тое, што яна яе не выносіць...
Што гэта? Адказназная маці і жонка?

Ці яна проста ляснутая пыльным мехам?..
У любым выпадку яна не збіраецца спыняцца.
Бо наперадзе яе чакае
ДУХОЎКА...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 29.06.2026 14:49

Фільм:
"Жах на вуліцы В̶я̶з̶а̶ў̶ (там, дзе я жыву)"
Жанр: жахі
Рэжысёрка: DaisySAD
Прадзюсарка: @ohdsad
Сцэнарыстка: @ohdsad
У галоўнай ролі: Сонная
Год выпуску: 2026 г.
***
ЗАСНАВАНА НА РЭАЛЬНЫХ ПАДЗЕЯХ
***
👇

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Пайшла далей. "П" — першая літара імя аднаго з галоўных персанажаў сну. Потым — "Р". Вось тут аказалася, што "Р" адгукну…
SONNAJA 🌛
🌍 29.06.2026 09:15

Не ведаю, наколькі гэта рэальна працоўная схема)
Але мне спадабалася і, калі шчыра, я трошкі 🤏 у шоку 🤯, бо прынамсі адзін раз атрымалася)
Буду спрабаваць яшчэ)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Логіка была такая: буду па чарзе называць літары. Галоўнае не спяшацца, а затрымвацца на 3-5 секунд на кожнай. Павінна с…
SONNAJA 🌛
🌍 29.06.2026 09:07

Пайшла далей.
"П" — першая літара імя аднаго з галоўных персанажаў сну. Потым — "Р". Вось тут аказалася, што "Р" адгукнулася грамчэй за "К", магчыма, праз тое, што яна звонкая і грубая. "К" і "Р" — гэта яшчэ адзін персанаж — Крылаты — мой муж)
Ад успаміна пра Крылатага мяне панясло назад да "П" і аказалася, што яна адказвае яшчэ і за пацучкоў, якіх я сніла 😄
Карацей, вось так, пакрысе, я разматала клубок забытага сну, у якім было ажно 3 сюжэты! 😱

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Сёння ўранку прачнулася і адразу забыла сон, які прысніла 😩 Успамінаў — нуль. Зачапіцца няма за што. Толькі адчуванні.…
SONNAJA 🌛
🌍 29.06.2026 09:07

Логіка была такая:
буду па чарзе называць літары. Галоўнае не спяшацца, а затрымвацца на 3-5 секунд на кожнай. Павінна спрацаваць банальная асацыяцыя: у сне ж ёсць цэнтральныя персанажы/-кі або рэчы, на якіх засяроджваецца нашая ўвага. У персанажаў/-ак або рэчаў ёсць свае імёны/назвы, і пэўная літара з алфавіту павінна стаць, так бы мовіць, трыгерам, для таго, каб расчахлілася сонная памяць.
Спачатку я завісла на літары "К". Мозг спрабаваў злавіць сувязь, але чамусьці не атрымвалася.
👇

Падабаецца 0 Рэпосты 0
SONNAJA 🌛
🌍 29.06.2026 08:35

Сёння ўранку прачнулася і адразу забыла сон, які прысніла 😩
Успамінаў — нуль. Зачапіцца няма за што. Толькі адчуванні. А там не тое, каб ну надта цікавы сон быў, але ж мне-то ўсё адно ён патрэбны)
Думаю, як жа ўспомніць.
І раптам ідэя💡: АЛФАВІТ! 😳
І ведаеце што? Спрацавала!!!

Падабаецца 0 Рэпосты 0