Сёння ўранку прачнулася і адразу забыла сон, які прысніла 😩
Успамінаў — нуль. Зачапіцца няма за што. Толькі адчуванні. А там не тое, каб ну надта цікавы сон быў, але ж мне-то ўсё адно ён патрэбны)
Думаю, як жа ўспомніць.
І раптам ідэя💡: АЛФАВІТ! 😳
І ведаеце што? Спрацавала!!!
Логіка была такая:
буду па чарзе называць літары. Галоўнае не спяшацца, а затрымвацца на 3-5 секунд на кожнай. Павінна спрацаваць банальная асацыяцыя: у сне ж ёсць цэнтральныя персанажы/-кі або рэчы, на якіх засяроджваецца нашая ўвага. У персанажаў/-ак або рэчаў ёсць свае імёны/назвы, і пэўная літара з алфавіту павінна стаць, так бы мовіць, трыгерам, для таго, каб расчахлілася сонная памяць.
Спачатку я завісла на літары "К". Мозг спрабаваў злавіць сувязь, але чамусьці не атрымвалася.
👇
Пайшла далей.
"П" — першая літара імя аднаго з галоўных персанажаў сну. Потым — "Р". Вось тут аказалася, што "Р" адгукнулася грамчэй за "К", магчыма, праз тое, што яна звонкая і грубая. "К" і "Р" — гэта яшчэ адзін персанаж — Крылаты — мой муж)
Ад успаміна пра Крылатага мяне панясло назад да "П" і аказалася, што яна адказвае яшчэ і за пацучкоў, якіх я сніла 😄
Карацей, вось так, пакрысе, я разматала клубок забытага сну, у якім было ажно 3 сюжэты! 😱
Не ведаю, наколькі гэта рэальна працоўная схема)
Але мне спадабалася і, калі шчыра, я трошкі 🤏 у шоку 🤯, бо прынамсі адзін раз атрымалася)
Буду спрабаваць яшчэ)