Неяк прысніла, як мяне намагаліся зацкаваць тры жанчыны за мае сівыя валасы і зморшчыны. І што нібыта ў свае 31 (на той момант) я выглядаю на 50
Прыемнага ў сне было мала, вядома, але ён быў усяго толькі рэхам рэальнай размовы са знаёмай, якая вырашыла падзяліцца сваім каштоўным меркаваннем. Гэтак, нібы з клопатам, асцярооожна і быццам бы не пра мяне 😆
"А чаго ты валасы не пафарбуеш?.. У цябе вунь колькі сівізны! 😳 Я неяк таксама доўга не фарбавалася, як ты, і адчувала сябе старой курыцай 😬"