💬

Абмеркаванне

SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 10:32

Неяк прысніла, як мяне намагаліся зацкаваць тры жанчыны за мае сівыя валасы і зморшчыны. І што нібыта ў свае 31 (на той момант) я выглядаю на 50
Прыемнага ў сне было мала, вядома, але ён быў усяго толькі рэхам рэальнай размовы са знаёмай, якая вырашыла падзяліцца сваім каштоўным меркаваннем. Гэтак, нібы з клопатам, асцярооожна і быццам бы не пра мяне 😆

"А чаго ты валасы не пафарбуеш?.. У цябе вунь колькі сівізны! 😳 Я неяк таксама доўга не фарбавалася, як ты, і адчувала сябе старой курыцай 😬"

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Неяк прысніла, як мяне намагаліся зацкаваць тры жанчыны за мае сівыя валасы і зморшчыны. І што нібыта ў свае 31 (на той…
SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 10:32

Зачапіла тады нават не тое, што мяне прысаромілі і зрабілі заўвагу, а сам факт таго, як людзі намагаюцца заразіць сваімі ўласнымі комплексамі іншых людзей. Бо чагой-то яна павінна САМА пакутваць праз успрыманне сябе курыцай? Няхай і іншыя далучаюцца 🤷‍♀️

Не ведаю, як яна перажыла той факт, што я так і не кінулася фарбавацца пасля яе няпрошанага меркавання. І як яна ні разу не страціла прытомнасць праз тое, што я за год так і не адчула сябе старой курай

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Зачапіла тады нават не тое, што мяне прысаромілі і зрабілі заўвагу, а сам факт таго, як людзі намагаюцца заразіць сваімі…
SONNAJA 🌛
🌍 04.07.2026 10:33

але думаю, што ўжо дастаткова з яе здзекавацца і пайсці ўсё ж такі пафарбавацца, нарэшце.
У баклажан які 🍆
Толькі спачатку маральна яе падрыхтую, бо такія валасы таксама недзе па-за межамі яе разумення.
Плавалі. Ведаем 😄

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣