💬

Абмеркаванне

SONNAJA 🌛
🌍 28.06.2026 16:15

Пакуль не сню ніякіх прышпілаў і не лажу ў свядомыя сны, даводзіцца згадваць свае старыя цікавыя вылазкі)

Адна з такіх вылазак адбылася на пачатку майго сонна-свядомага шляху.

Вырашыла я, значыцца, усвядоміцца ў сне. Але ці то дзень тады быў не мой, ці то Венера нагнула Меркурый не пад тым вуглом — не ведаю 🤷‍♀️ , але ніяк у мяне не атрымвалася: то зарана з ложка падскочу, то зарана вочы расплюшчу 🫪
А ўсе вось гэтыя адчуванні "дрыжыкаў", "раздзялення" і "балота",

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Пакуль не сню ніякіх прышпілаў і не лажу ў свядомыя сны, даводзіцца згадваць свае старыя цікавыя вылазкі) Адна з такіх в…
SONNAJA 🌛
🌍 28.06.2026 16:16

у якое звычайна засмоктвае пры ўваходзе ў сон — цягнуліся ўсяго пару секунд, а там іх як карова языком... 👅 Карацей, на чацвёртай ці пятай спробе мяне задзяўбло. Плюнула. Ну, бо, калі не ідзе — то не ідзе, і нечага тут гэтсамае! 😒

Заплюшчыла вочы. Глыбока ўдыхнула і выдыхнула. Расплюшчыла вочы. Пацерла твар, каб зняць рэшткі дрымотнасці 🫩 , ляніва спаўзла з ложка 🦥 і ўселася на падлозе насупраць люстэрка.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 у якое звычайна засмоктвае пры ўваходзе ў сон — цягнуліся ўсяго пару секунд, а там іх як карова языком... 👅 Карацей, на…
SONNAJA 🌛
🌍 28.06.2026 16:16

Сяджу, гляджу на сваё адлюстраванне: быццам не спала ж, але шчокі чырвоныя, вочы заспаныя і валасы растрапаныя 🧹 (нібы і там карова язык прыклала). Смешна 😄
Пасварыла сябе за тое, што я такая няўмека. Потым пасварыла за тое, што я сябе пасварыла, бо я ж толькі пачала вучыцца! Ну, падумаеш, не атрымалася разок-другі, -наццаты... 🙄

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Сяджу, гляджу на сваё адлюстраванне: быццам не спала ж, але шчокі чырвоныя, вочы заспаныя і валасы растрапаныя 🧹 (нібы…
SONNAJA 🌛
🌍 28.06.2026 16:17

І потым згадала: у любой незразумелай сітуацыі — звя⭐здуй спаць! Або проста паляжы 15 хвілін якіх.
Так і вырашыла. З нейкім спакоем унутры агледзела пакой і заўважыла, як скрозь фіранкі прабіваецца дзённае святло. Прыгожа...🥹 Усміхнулася сама сабе ў адлюстраванне і папаўзла назад у ложак. Павярнулася да сцяны, накрылася пледам і з̶а̶х̶р̶а̶п̶л̶а̶... (не закрэслена 😈)
...салодка заснула.

Спала я не так і доўга. Дакладна менш за тую гадзіну, цягам якой я знаходзілася ў стане а*уявозу 😱, бо...

Падабаецца 0 Рэпосты 0