💬

Абмеркаванне

SONNAJA 🌛
🌍 01.07.2026 06:43

Пасварылася я неяк з ляснутым, як мне здалося, на ўсю галаву — катом...
Злы! Усім незадаволены! А які шумны балбатун!.. Трындзіць і трындзіць, трындзіць і трындзіць... 😓😵‍💫
На роўным месцы гыркае, ПАГРАЖАЕ 🔪🔪🔪, царапаецца 😭
Нейкае чарцанё-троль у пухнастым флаконе! 😱
Чаго мы з ім наогул сцапіліся я так і не зразумела, але ў рэшце рэшт я стамілася. Кажу:
— Ты ў мяне зара праз акно пойдзеш! 😡🫵
А ён мне:
— Пф... Ну і добра! 🙄
"Аааах ты ж афэээлак!..", — думаю, а сама... 👇

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Пасварылася я неяк з ляснутым, як мне здалося, на ўсю галаву — катом... Злы! Усім незадаволены! А які шумны балбатун!..…
SONNAJA 🌛
🌍 01.07.2026 06:43

👉 прыкідваю, як жа яго ўзяць так зручна, каб ён мяне не разадраў усю, бо ён-то быццам бы і пагадзіўся пайсці прэч з хаты, але ж я-то ведала, што кусацца і царапацца ён не перастане (хаця, ён пазней выгляд такі зрабіў, быццам бы супрацівіцца, але неяк так, ленавата, без запалу).
Кажу: давай, я цябе вось тут вазьму... (бяру яго недзе паміж пярэднімі лапамі і бліжэй да шыі)
Кот: добра 😒
Я: ...і за лапы заднія вазьму, каб не царапаўся?
Кот: ц, вооой, ну, доообра, бяры ўжо 🙄

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 👉 прыкідваю, як жа яго ўзяць так зручна, каб ён мяне не разадраў усю, бо ён-то быццам бы і пагадзіўся пайсці прэч з хат…
SONNAJA 🌛
🌍 01.07.2026 06:43

Трымаю гэтую не вельмі зручную кацячую субстанцыю ў руках і думаю: вось пакуль маўчыць — быццам бы і кот як кот. Быццам бы і нармальны... 🤔
Але на ўсялякі выпадак усё адно выпхнула яго праз фортку. Яшчэ і падштурхнула. Каб яму зручней было, вядома, а не праз тое, што я рызыкавала заднімі лапамі ў твар атрымаць 😬
А гэтая малая пачвара прызямлілася (першы паверх) і зноў пачала штосьці незадаволена бурчаць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 SONNAJA 🌛 Трымаю гэтую не вельмі зручную кацячую субстанцыю ў руках і думаю: вось пакуль маўчыць — быццам бы і кот як кот. Быццам…
SONNAJA 🌛
🌍 01.07.2026 06:43

Паглядзела я на яго... Паглядзела яшчэ раз...
"Не, — думаю, — сто адсоткаў ЛЯСНУТЫ!"

І прачнулася хутчэй. Каб не рызыкаваць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0