Усе пабеглі гуляць у UFL па-беларуску і мы таксама)
@dzimasudnik гэта сын на фоне кажа?
@maximus так
@dzimasudnik заўсёды па-беларуску размаўляе ці так час ад часу?
@maximus я з дзецьмі заўсёды. Жонка з большага па-расейску.
@dzimasudnik ну супер. У мяне вось дзеці нажаль па-расейску размаўляюць. Сын можа толькі калі нешта ад мяне хоча то па-беларуску сказаць 🙂, а так не. Ды і насамрэч ён амаль не ведае беларускую. Карацей, у нас у сям'і адзін я па-беларуску балакаю.
@maximus гэта цяжка, але магчыма. Мы паслядоўна пераходзілі пару год таму. А яшчэ раней пачалі шмат глядзець па-беларуску, добра што кантэнту шмат цяпер. Уключаў дзецям Рудзі і Малатка з гульнявымі стрымамі, такі кантэнт яны на любой мове будуць глядзець.
Па-расейску ж наадварот ужо пару год нічога не глядзім і не спажываем. А вы ў якой краіне? Мне здаецца ў Беларусі ў мяне бы не атрымалася, але ў ЗША прасцей 😄