💬

Абмеркаванне

Oranž
🌍 14.08.2026 12:41

Сёння ўбачыў як ад бнтушных інтэрнатаў у бок Кароны ішоў мужык з клеем і дышаў у пакет. Я сам з Чыжоўкі, лета праводзіў у Воршы, маю кола знаёмых з самых шырокіх сацыяльных слаёў, але ніколі ня чуў нават каб нават знаёмы-знаёмага дыхаў клеем. Думаў, што гэта выключна балабанаўшчына з глухой расійскай хатнічнай глубінкі.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Oranž Сёння ўбачыў як ад бнтушных інтэрнатаў у бок Кароны ішоў мужык з клеем і дышаў у пакет. Я сам з Чыжоўкі, лета праводзіў…
ZuAkila
🌍 14.08.2026 17:51

@Oranzh у Мінску 90-х таксікаманілі не менш, чым зараз шукаюць "закладкі". і значна танней ....
Памятаю адну крымінальную справу па грабяжы, недзе ў 2005 - пацярпелым быў хлопец 10 год, які толькі пайшоў у першы клас, бо меў прыкметныя затрымкі развіцця ... мабыць таму, што з 5 год з старэйшымі братамі па падвалах нюхаў клей. Грошы на клей і ежу кленчылі каля макдака на Нямізе.
чаму у нікога з міліцыі не узнікла пытанне да яго бацькоў - не ведаю.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 ZuAkila @ Oranzh у Мінску 90-х таксікаманілі не менш, чым зараз шукаюць "закладкі". і значна танней .... Памятаю адну крымінальн…
Oranž
🌍 14.08.2026 17:54

@ZuA вось неяк цалкам абмінула. Вядома, што пра розныя светлагорскія прыколы чуў, але рэхам. А так каб нехта бачыў ці ведаў асабіста нюхаючых клей - не.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Oranž @ ZuA вось неяк цалкам абмінула. Вядома, што пра розныя светлагорскія прыколы чуў, але рэхам. А так каб нехта бачыў ці в…
ZuAkila
🌍 14.08.2026 19:17

@Oranzh у маей школе не нюхалі. мы ж паказальна-абразцовая школа былі. ў маім класе 11 медалей было.
А вось літаральна у тым жа раене, - былі выпадкі.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ ZuA @ Oranzh у мяне таксама такога не было, але некаторыя ўсё ж жавалі насвай
Oranž
🌍 14.08.2026 21:31

@xzfantom @ZuA насвай шмат хто ўжываў, але я нават частаваць на адзін раз не спрабаваў, бо нешта агіднае. Але пра клей ня чуў. Таму і здзівіла. Літаральна такі карыкатурны таксікаман з клеем у адной руцэ і бясплатным фасовачным пакетам у другой

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Oranž Сёння ўбачыў як ад бнтушных інтэрнатаў у бок Кароны ішоў мужык з клеем і дышаў у пакет. Я сам з Чыжоўкі, лета праводзіў…
Cioma :by:
🌍 14.08.2026 19:41

@Oranzh але ж зараз, здаецца, з саставу клеяў выдалілі гэтае рэчыва. Можа проста мужык дзяцінства ўспамінаў)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ Oranzh але ж зараз, здаецца, з саставу клеяў выдалілі гэтае рэчыва. Можа проста мужык дзяцінства ўспамінаў)
ZuAkila
🌍 14.08.2026 22:15

@xzfantom нешта ўспомнілася байка з тых жа часоў пра лысага мужыка, які заўседы хадзіў як на падпітку. але спіртам ад яго не пахла - клаў на плеш анучку з ацэтонам пад кепку - нібы та праз скуру ўцягваецца адразу ў крываток да мозгу )))

Падабаецца 0 Рэпосты 0