Сёння ўбачыў як ад бнтушных інтэрнатаў у бок Кароны ішоў мужык з клеем і дышаў у пакет. Я сам з Чыжоўкі, лета праводзіў у Воршы, маю кола знаёмых з самых шырокіх сацыяльных слаёў, але ніколі ня чуў нават каб нават знаёмы-знаёмага дыхаў клеем. Думаў, што гэта выключна балабанаўшчына з глухой расійскай хатнічнай глубінкі.
@Oranzh у Мінску 90-х таксікаманілі не менш, чым зараз шукаюць "закладкі". і значна танней ....
Памятаю адну крымінальную справу па грабяжы, недзе ў 2005 - пацярпелым быў хлопец 10 год, які толькі пайшоў у першы клас, бо меў прыкметныя затрымкі развіцця ... мабыць таму, што з 5 год з старэйшымі братамі па падвалах нюхаў клей. Грошы на клей і ежу кленчылі каля макдака на Нямізе.
чаму у нікога з міліцыі не узнікла пытанне да яго бацькоў - не ведаю.
@ZuA вось неяк цалкам абмінула. Вядома, што пра розныя светлагорскія прыколы чуў, але рэхам. А так каб нехта бачыў ці ведаў асабіста нюхаючых клей - не.
@Oranzh у маей школе не нюхалі. мы ж паказальна-абразцовая школа былі. ў маім класе 11 медалей было.
А вось літаральна у тым жа раене, - былі выпадкі.
@xzfantom @ZuA насвай шмат хто ўжываў, але я нават частаваць на адзін раз не спрабаваў, бо нешта агіднае. Але пра клей ня чуў. Таму і здзівіла. Літаральна такі карыкатурны таксікаман з клеем у адной руцэ і бясплатным фасовачным пакетам у другой
