💬

Абмеркаванне

Марыля
🌍 16.09.2026 14:00

даўно не заходзіла ў фейсбук і прапусціла запрашэнне зноўку папрацаваць сінхроннай перакладачкай на форуме Астрожскіх (і хутка зарабіць лёгкіх грошай) - пабачыла праз тыдзень, калі яны ўжо дамовіліся з украінскімі калегамі і да форуму заставалася 3 дні

з іншага боку, форум у Кыеві, і нарачоная ўсё адно не пусціла бы мяне праз абстрэлы (а жінку трэба слухацца). уласна, пэўна таму з Варшавы ніхто й не паехалі перакладаць сёлета, у адрозненні ад мінулага году

ня ведаю, ці адчуваю сум ці палёгку

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля даўно не заходзіла ў фейсбук і прапусціла запрашэнне зноўку папрацаваць сінхроннай перакладачкай на форуме Астрожскіх (і…
Марыля
🌍 16.09.2026 14:05

дзеля грошай я бы паехала

але вось напрыклад у тыя ж даты мы збіраліся ў Кыіў на ХобітФест, але яго скасавалі арганізатаркі, бо праз узмоцненыя абстрэлы па Кыеву агулам забаранілі праводзіць падзеі на вуліцы (а дагэтуль маці нарачонай прасіла нас туды ня ехаць, бо занадта небяспечна)

та й таке

Падабаецца 0 Рэпосты 0