Марыля

пішу бздуру ў інтэрнэце

📝

Допісы

💬 Марыля каб завершыць думку - у некаторых сітуацыях варта прыпыніць намагацца зразумець іншы бок і выйсьці з гэтай гульні ў спач…
Марыля
🌍 23.09.2026 15:58

а не, не завершыла))

думаю сёння пра спрадвечнае пытанне ў актывісцкіх колах: чаму аніводны рух ня можа аб'яднацца (і ня можа ня срацца ўсярэдзіне)

і зараз мне выглядае, што прычына ў тым, што - о ваў - людзі занадта розныя

з рознымі поглядамі ня толькі на пэўныя аспекты правоў чалавека, ня толькі на тое, якімі метадамі іх дасягаць, а й проста на тое, як трэба працаваць разам

урахоўваючы што гэтых поглядаў настолькі ж шмат, колькі і саміх людзей - зусім ня дзіўна, што рухі не аб'ядноўваюцца

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля што і ня значыць, што ня трэба думаць пра чужыя межы ды уразлівасьці
Марыля
🌍 23.09.2026 15:28

каб завершыць думку - у некаторых сітуацыях варта прыпыніць намагацца зразумець іншы бок і выйсьці з гэтай гульні ў спачуванне ўсім, апроч сябе. але не ва ўсіх

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля сачу за новай украінскай Фабрыкай зорак і вось мае назіранні: 1. усе незадаволеныя таксічнасьцю ў інтэрнэце, а потым нез…
Марыля
🌍 22.09.2026 22:31

калісьці дайду да таго каб скласьці ўласны рэйтынг ды зрабіць агляд на кожную фабрыкантку/-а, але ня сёння

агулам магу сказаць, што, хаця яно й не ідэальна зробленае, мне спадабаліся першыя 3 серыі і нават захапілася

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 22.09.2026 22:29

сачу за новай украінскай Фабрыкай зорак і вось мае назіранні:

1. усе незадаволеныя таксічнасьцю ў інтэрнэце, а потым незадаволеныя нетаксічнасьцю ТБ-шоў - і сварацца праз гэта ў інтэрнэце

2. у кожнае краіне мае быць культавая лесбійка, і на Фабрыцы ёсьць выдатная на гэтую пасаду кандыдатка 👑

3. калі сэксуалізацыя кранаецца мужчынаў, усе раптам пачынаюць яе бачыць і абурацца (стагоддзі сэксуалізацыі жанчын, між тым, нікому не заміналі)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 22.09.2026 16:31

чым болей жыву, тым складаней здаецца камунікацыя з людзьмі

і гэта нават не пра тое, што з кожным годам стаю ўсё сацыяфобней

хаця і праз гэта таксама, але болей праз тое, наколькі розныя вакол людзі, са сваімі закідонамі, як часам іх складана зразумець, знайсьці агульную мову, і як гэта часам цяжка менеджарыць

і адчуванне, нібыта раней, калі не задумвалася пра чужыя межы, пачуцці, уразлівасьці і г.д. - было непараўнальна лягчэй

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 21.09.2026 12:44

у доўгі спіс таго, што мяне харыць, дадалося шчэ два пункты:

1. выкарыстанне выслоўя "хуй войне"

2. калі жанчыны дзякуюць фемінізму, які "дазволіў ім распранацца калі хочуць і перад кім хочуць" (у тую ж катэгорыю, што і падзякі фемінізму за магчымасьць быць утрыманкай ды аб'эктызаваць сябе "за ўласным жаданнем")

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля мая стрыечная бабуля з сынамі, якія ўсё яшчэ ў Славянску, які са жніўня мае статус актыўных баявых дзеянняў, такі нарэшц…
Марыля
🌍 20.09.2026 21:50

сёлета раней, улетку, яны паставілі новы файны плот вакол той хаты

саджалі агарод, збіралі ўраджай (і ўраджай быў!)

намагаліся працягваць нармальнае жыцьцё як маглі

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 20.09.2026 21:49

мая стрыечная бабуля з сынамі, якія ўсё яшчэ ў Славянску, які са жніўня мае статус актыўных баявых дзеянняў, такі нарэшце вырашылі выязджаць з горада

а натхніў іх на гэтае рашэнне ўламак снарада, які расхуярыў ім сарай ля хаты

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля упэўненая, што яна прыўкрасна разумее, што робіць і які ейныя дзеянні маюць уплыў, але ці то лічыць гэта смелай правакац…
Марыля
🌍 17.09.2026 02:56

хаця можа насамрэч усё зусім ня так як я сабе ўяўляю

зрэшты гэтая рэкляма ідзе на ютубе, тож ці сапраўды абурэнне навокал аж так яго прасунула - хв. мо без абурэння грамадскасці яно так бы і працягнула ціхенька ўплываць на ўспрыманне жанчынамі сваіх целаў без здаровых контраргумэнтаў

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля але рабіць гэта за кошт жаночае годнасьці - як мінімум, страляць у нагу самой сабе як максымум, зняцэньваць дзесяцігоддз…
Марыля
🌍 17.09.2026 02:43

упэўненая, што яна прыўкрасна разумее, што робіць і які ейныя дзеянні маюць уплыў, але ці то лічыць гэта смелай правакацыяй, ці то проста кладзе болт

зрэшты з degrading women выграюць хіба што мужчыны, якія нарэшце зноўку бачаць зручную прыемную воку жанчыну, якая выглядае як яны хочуць, кажа што яны хочуць пачуць, знаходзіцца там, дзе ёй месца, а не гучную, моцную, канкурэтназдольную, нязручную, з межамі і вымогамі, якая займае прастору і мае выгляд, які не абслугоўвае мужчынскі погляд

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля Сідні Свіні раней казала маўляў "мяне аб'ектывуюць, я не магу трымаць гэта пал кантролем" - ну і як-бы ўсе гэта бачылі т…
Марыля
🌍 17.09.2026 02:35

але рабіць гэта за кошт жаночае годнасьці - як мінімум, страляць у нагу самой сабе

як максымум, зняцэньваць дзесяцігоддзі барацьбы каб жанчын спрыймалі ў спорце сур'ёзна, а не як прыемны воку сэксуальны аб'ект у кароткіх шортыках - што зрэшты наносіць шкоду ўсім жанчынам і дзяўчатам. пад уплывам такога кантэнту ня толькі мы бачыцьмем жанчын вось так, як аксэсуар, а й самі дзяўчаты сябе так спрыймацьмуць

та й проста базава зневажаць сябе ды ўсё жаноцтва

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля упэўненая, што Сідні Свіні пралічыла ўсё, што зараз нясецца навокал ейнае рэклямы гэмблінгу, загадзя бо феміністкі абура…
Марыля
🌍 17.09.2026 02:21

Сідні Свіні раней казала маўляў "мяне аб'ектывуюць, я не магу трымаць гэта пал кантролем" - ну і як-бы ўсе гэта бачылі

тож выглядае нібыта яна вырашыла гэтую татальную аб'ектывацыю сябе тупа ўзяць пад кантроль: ачоліць ды зрубіць на тым бабла

асабіста я цалкам за тое, каб жанчыны манетызавалі свае траўмы, асабліва нанесеныя мужыкамі - бо а хуле не

груба кажучы, чаму Моніка Левінскі не мае зарабляць грошы на тым, што Біл Клінтан калісьці злоўжываў уладай, што паклала цень на ўсё ейнае жыцьцё?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 17.09.2026 02:04

упэўненая, што Сідні Свіні пралічыла ўсё, што зараз нясецца навокал ейнае рэклямы гэмблінгу, загадзя

бо феміністкі абурацьмуцца, пісацьмуць гнеўныя каментары, рабіцьмуць рылсы й тык-токі, пра чарговую controversy напішуць медыя -> большыя ахопленьні роліка -> болей прыйдзе л̶у̶д̶а̶м̶а̶н̶а̶ў̶ патэнцыйных кліентаў

той факт, што яна мае долю у гэтым бізнэсе, таму доказ

Сідні Свіні канечне навалач, але разумная (хаця хутчэй проста нахабная ды беспрынцыповая)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля даўно не заходзіла ў фейсбук і прапусціла запрашэнне зноўку папрацаваць сінхроннай перакладачкай на форуме Астрожскіх (і…
Марыля
🌍 16.09.2026 14:05

дзеля грошай я бы паехала

але вось напрыклад у тыя ж даты мы збіраліся ў Кыіў на ХобітФест, але яго скасавалі арганізатаркі, бо праз узмоцненыя абстрэлы па Кыеву агулам забаранілі праводзіць падзеі на вуліцы (а дагэтуль маці нарачонай прасіла нас туды ня ехаць, бо занадта небяспечна)

та й таке

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 16.09.2026 14:00

даўно не заходзіла ў фейсбук і прапусціла запрашэнне зноўку папрацаваць сінхроннай перакладачкай на форуме Астрожскіх (і хутка зарабіць лёгкіх грошай) - пабачыла праз тыдзень, калі яны ўжо дамовіліся з украінскімі калегамі і да форуму заставалася 3 дні

з іншага боку, форум у Кыеві, і нарачоная ўсё адно не пусціла бы мяне праз абстрэлы (а жінку трэба слухацца). уласна, пэўна таму з Варшавы ніхто й не паехалі перакладаць сёлета, у адрозненні ад мінулага году

ня ведаю, ці адчуваю сум ці палёгку

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 11.09.2026 08:24

чаму ўсё яшчэ так шмат людзей кажуць "руская мова" замест "расейская"?

са школы/ліцэя ў мяне закарбавалася менавіта словаспалучэнне "расейская мова" і думала, што так правільна - але за апошнія гады, як знаёмыя папераходзілі на беларускую, здаецца аніводнага разу не бачыла/чула, каб яны казалі "па-расейску" - толькі "па-руску", "руская мова"

like, why?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 09.09.2026 20:16

на нэтворкінгу прадстаўніца донара раптам пытае маўляў "а звідки ви Маріє"

"та у Львові живу" (я ж ужо казала раней...)

"так, але ЗВІДКИ ви"

"ее, нуу..."

"я просто подумала, що ви з Білорусі" 💀

выяўляецца яна мяне здэаноніла па транслітарацыі прозьвішча 🫨

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 09.09.2026 20:10

усе мы калісьці рабілі хуйню

я вось колькі год таму запісвала новай калежанцы на працы інструкцыі галасавымі паведамленнямі 💀

everybody makes mistakes

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 08.09.2026 16:40

прыехала па працы ў Трускавець, дзе нас пасялілі ў гатэль СПА

і забыла купальнік

нарачоная піша, раззлючаная, маўляў нафіга ты паклала лапатку з кіцячага туалету ў пасудамыйку разам з посудам

а я й гадкі не маю, нашо 👽

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля часам бачу ў знаёмых у сацсетках як яны напрыканцы вячоркаў з сяброўкамі ўмыкаюць расейскую музыку, настальгуючы ці прос…
Марыля
🌍 07.09.2026 22:27

а часам я проста ў ступары, калі знаёмая са сваімі сяброўкамі не саромеецца выкладаць у інтэрнэт, як яны з сяброўкамі ✨настальгуюць✨ пад ірыну дубцову, адкрытую пуціністку яшчэ з 2014га году, і гурт hi-fi, які выступалі на прапагандысцкіх канцэртах у 2022

аддзяляеце творчасьць ад аўтара, так? агіда

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля ня ведаю, часам здаецца, што лазніца куплены/завербаваны а часам, што проста шчыра не разбупляе, што адбываецца, не адчу…
Марыля
🌍 07.09.2026 22:19

часам бачу ў знаёмых у сацсетках як яны напрыканцы вячоркаў з сяброўкамі ўмыкаюць расейскую музыку, настальгуючы

ці проста слухаюць рас.музыку ў машыне, і чамусьці не новую, а менавіта папсу з нашага дзяцінства/юнацтва

бачыла тако мінімум 3 разы, з таго што магу згадаць

і часам мне здаецца, нібыта яны ўсё яшчэ жывуць мінулым жыцьцём (хаця жыцьцё ва ўсіх працягваецца, безумоўна, будуюцца кар'еры, купляецца будынкі, народжваюцца дзеці - але музыка чамусьці застаецца нязменнай)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля удзед расеян у якіх-кольвечі міжнародных падзеях (мастацкіх, спартовых ігд) легітымізуе расею і дэманструе ейную "нармал…
Марыля
🌍 07.09.2026 22:13

ня ведаю, часам здаецца, што лазніца куплены/завербаваны

а часам, што проста шчыра не разбупляе, што адбываецца, не адчувае рэальнасьці ўсярэдзіне краіны, якую лічыць (?) сваёй - а яго маркуюць менавіта як "украінскага" рэжысёра ў міжнародных медыя

хаця, магчыма, ён проста... абыякавы?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля сёння калежанка кажа маўляў "та, я почуваюсь втомленою, але це не через обстріли, а мій ритм життя - я просто не можу зн…
Марыля
🌍 07.09.2026 22:10

удзед расеян у якіх-кольвечі міжнародных падзеях (мастацкіх, спартовых ігд) легітымізуе расею і дэманструе ейную "нармальнасьць"

калі яна прысутная, яна існуе ва ўсіх гэтых "мірных" міжнародных кантэкстах

гэта не ок, гэта небяспечна

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля да нас прыехала маці маёй нарачонай і кажа што спіць кожную ноч увесь гэты час на паркоўцы ў машыне, тупа не кладучыся ў…
Марыля
🌍 07.09.2026 21:59

сёння калежанка кажа маўляў "та, я почуваюсь втомленою, але це не через обстріли, а мій ритм життя - я просто не можу знайти час щоб відпочити" 👽

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля і так, у тым і сэнс, што кажучы маўляў вам няма чым заняцца як скасоўваць расею на біенале, скасуйце вунь расейскі газ -…
Марыля
🌍 07.09.2026 21:56

да нас прыехала маці маёй нарачонай і кажа што спіць кожную ноч увесь гэты час на паркоўцы ў машыне, тупа не кладучыся ў ложак (хаця так ужо даўно), а ўдзень яны працуюць в падвале, тупа не заходзячы ў офіс

і бачыць сонечнае святло пару гадзін на дзень

зараз яна шукае хату ў вёсцы, але ня можа паехаць далей за Жытомірскую вобласьць, бо даглядае пажылых бацькоў свайго пакойнага мужа, якія нікуды не паедуць

калежанкі з Кыева на званках сонныя і расфакусаваныя, некаторыя раз'ехаліся па вёсках

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля цікава ці Лазніца адвакуе зброю для Украіны і ці збірае грошы хаця б на гуманітарку (хв, не сачыла)
Марыля
🌍 07.09.2026 21:51

і так, у тым і сэнс, што кажучы маўляў вам няма чым заняцца як скасоўваць расею на біенале, скасуйце вунь расейскі газ - гэта перакручванне

адное не выключае іншага

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля чытаць як рэжысёр сяргей лазніца крытыкуе скасаванне 2-мільённага гранту для венецыйскага біенале праз тое што яны захос…
Марыля
🌍 07.09.2026 21:49

цікава ці Лазніца адвакуе зброю для Украіны і ці збірае грошы хаця б на гуманітарку (хв, не сачыла)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 07.09.2026 21:41

чытаць як рэжысёр сяргей лазніца крытыкуе скасаванне 2-мільённага гранту для венецыйскага біенале праз тое што яны захосьцілі руснявы павільён (створаны на хвіліначку расейскімі прапагандыстамі) бо "эта как наказаніе а детском садіке"

на фоне таго як кашмараць Кыіў апошнія амаль два тыдні без перапынку (!) ўдзень і ўначы (!!)

ужо нават ня бесіць

а проста смешна і нецікава

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля у нас праз дарогу працуе утульная кавяранька, якую нядаўна адчыніў малады ветэран, які сам жа і варыць там каву мы туды…
Марыля
🌍 04.09.2026 16:36

не ўслухоўвалася раней, але прыйшлі дадому паслухалі трэк поўнасьцю - які ж цёплы сьветлы рэпчык

ніякіх табе цёлак, тачак і наркотыкаў - натомість "в цьому ж будинку я перший раз ✨ з кобітою кохався ✨

ня ведаю ці хтосьці адзываўся пра Сыхів лепей (Сыхів так-та цэнтр сусвету, хаця яго амаль ніхто ня любіць)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 04.09.2026 16:26

у нас праз дарогу працуе утульная кавяранька, якую нядаўна адчыніў малады ветэран, які сам жа і варыць там каву

мы туды перыядычна ходзім папрацаваць, ён нас ужо ведае, і часам прыгашчае то гарэшкамі са згушчонкай, то эклерам, то зробіць міні-порцыю новага напою скаштаваць. мае іншых пастаянных кліента:к, стасуецца з імі, калі прыходзяць

і мае адзін і той самы плэйліст музыкі 2000х, збольшага англамоўнай, але сярод іх ёсьць гэты скарб львоўскага рэпа 2000х: youtu.be/UBcEdShKYMc?si=Z8X_CH

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 03.09.2026 13:39

ставіць у кавярні адмыслова стол для работы і не выводзіць разетак для яго - злачынства супраць чалавецтва

ці, магчыма, намёк на тое каб не заседжваліся са сваімі кампукцерамі

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля упала ў гістэрыку ня проста не пераверыўшы, а знайшоўшы трэдс, дзе Дія адказвае на пытанні куры людзей, чаму маўляў яны…
Марыля
🌍 03.09.2026 12:49

выявілася, што сяброўка проста дзесьці там прачытала пра гэта і нават не пераверыла, ці сапраўды яна знаходзіцца на агульнай сістэме ападаткавання 🫠

а мы пераверылі Дію і там стаіць статус 3 групы з ападкаваннем 5%

я ўсё яшчэ не магу датэлефанавацца да падатковай, каб удакладніць, ці сапраўды знаходжуся на спрошчанай сістэме, але ўжо хаця б не плачу

бо думала памру

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля мы адкрылі ФОПа яшчэ ў траўні, праз Дію, са спрошчанай сістэмай ападаткавання сплачвалі падаткі, падалі дэкларацыю за др…
Марыля
🌍 03.09.2026 12:46

упала ў гістэрыку ня проста не пераверыўшы, а знайшоўшы трэдс, дзе Дія адказвае на пытанні куры людзей, чаму маўляў яны пры рэгістрацыі выбіралі 3 групу, але фактычна засталіся на агульнай

на гэтым моманце я ўжо крычу ў слязах якой халеры пра гэтую клятую дадатковую заяву нідзе не было напісана, бо я чытала 2 ці 3 інструкцыі, і там максімум было напісана што пасьля рэгістрацыі трэба проста пераверыць у Дії, ці сапраўды ФОП надаўся статус 3 групы

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 03.09.2026 12:41

мы адкрылі ФОПа яшчэ ў траўні, праз Дію, са спрошчанай сістэмай ападаткавання

сплачвалі падаткі, падалі дэкларацыю за другі квартал, ўсё было ок, день, все хорошо

між тым сяброўка таксама адкрыла ФОП і кажа сёння што каб стаць на облік па спрошчанай сістэме трэба падаць ДАДАТКОВУЮ ЗАЯВУ

і што яна маўляў не падала заяву ў тэрміны і цяпер знаходзіцца на звычайнай сістэме ДА КАСТРЫЧНІКА

а гэта 22% замест 6% + ЄСВ фіксаваны

я ўпала ў гістэрыку, бо ніякае заявы мы не падавалі

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 02.09.2026 16:49

а што там адбываецца з Сяргеем Ціханоўскім і нашымі медыя, што ён сабраўся ўжо іхнім донарам пісаць лісты дробным почыркам?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 30.08.2026 08:59

чаму ананасы ў піцы лічацца безгустоўшчынай?

асабіста мне як мінімум пофіг, ці кладуць у піцу ананасы, як максымум - падабаецца

калі вы так лічыце, навядзіце кллск хоць адзін аргумэнт, чаму ананасы ў піцы гэта кепска

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля а, шчэ забыла: з 21 жніўня Славянск афіцыйна зона баявых дзеянняў гэта ня значыць вулічныя баі, але значыць асаблівы ўзр…
Марыля
🌍 29.08.2026 22:08

часта думаю пра тое як украін:кі гэта ўсё вытрымліваюць калі мне часам можа быць так балюча

а потым гляджу на маю ўжо нарачоную і така ага, зразумела (у ёй, з ейных жа словаў, "атрафавалася" шмат пачуццяў стасоўна вайны, у сэнсе мала што связанае з вайной выклікае ў ёй яскравыя эмоцыі - падазраю бо пэўна прасьцей звыкнуць кожную раніцу глядзець навіны пра начны абстрэл, шукаць свой раён, раёны маці, бабулі, тата, і трывожыцца, калі маці забыла напісаць, што з ёй усё ок - чым кожны раз плакаць)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля а яшчэ сымбаль гэтага дня - сланечнік бо 12 год таму пад Ілавайскам ваяры АТО гінулі ў сланечнікавых палях адчуванне чыс…
Марыля
🌍 29.08.2026 21:40

а, шчэ забыла: з 21 жніўня Славянск афіцыйна зона баявых дзеянняў

гэта ня значыць вулічныя баі, але значыць асаблівы ўзровень небяспекі - і ўласна апошнія ўдары пра гэта сведчаць

той момант калі ўсе (і я ў т.л.) цкавалі расеян за тэмпы прасування але праблема ў тым што яны ўсё ж такі прасуваюцца бляць

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля сяброўка дзеліцца відэа пра свайго загіблага тата іншая знаёмая, з якой сябравалі з дзяцінства ў Славянску (мы даўно не…
Марыля
🌍 29.08.2026 21:36

а яшчэ сымбаль гэтага дня - сланечнік

бо 12 год таму пад Ілавайскам ваяры АТО гінулі ў сланечнікавых палях

адчуванне чыста "цікава чаму менавіта Украіна"

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля сёння, у День пам'яті загиблих захисників та захісниць України, нешта цэлы дзень раз'ёбвае напрыклад, прыйшлі паснедаць,…
Марыля
🌍 29.08.2026 21:18

сяброўка дзеліцца відэа пра свайго загіблага тата

іншая знаёмая, з якой сябравалі з дзяцінства ў Славянску (мы даўно не стасуемся, але сочым за сацсеткамі адна адной) зусім нядаўна страціла бацька і зараз якраз у гострай стадыі гараванняя

кіраўніца на працы паўгады таму страціла родзіча

наогул адчуванне што ў большасьці людзей вакол хтосьці загінулі на вайне

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 29.08.2026 20:46

сёння, у День пам'яті загиблих захисників та захісниць України, нешта цэлы дзень раз'ёбвае

напрыклад, прыйшлі паснедаць, а тут столік зарэзерваваны - для абаронцаў, якія паснедаць ужо ня змогуць (раву ўжо проста ад адное думкі)

рэстарацыю дарэчы збіраўся адкрыць вайсковы, мясцовы засноўнік яшчэ некалькіх завядзенняў, але загінуў раней - яго каманда адкрывала заклад ужо без яго

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Марыля
🌍 25.08.2026 10:32

небяспека 5 выходных наўпрост у тым, што потым вельмі ня хочацца зноўку працаваць, нават калі праца нармальная ня стрэсавая нават цікавая

Падабаецца 0 Рэпосты 0