упэўненая, што Сідні Свіні пралічыла ўсё, што зараз нясецца навокал ейнае рэклямы гэмблінгу, загадзя
бо феміністкі абурацьмуцца, пісацьмуць гнеўныя каментары, рабіцьмуць рылсы й тык-токі, пра чарговую controversy напішуць медыя -> большыя ахопленьні роліка -> болей прыйдзе л̶у̶д̶а̶м̶а̶н̶а̶ў̶ патэнцыйных кліентаў
той факт, што яна мае долю у гэтым бізнэсе, таму доказ
Сідні Свіні канечне навалач, але разумная (хаця хутчэй проста нахабная ды беспрынцыповая)
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Марыля
упэўненая, што Сідні Свіні пралічыла ўсё, што зараз нясецца навокал ейнае рэклямы гэмблінгу, загадзя бо феміністкі абура…
Сідні Свіні раней казала маўляў "мяне аб'ектывуюць, я не магу трымаць гэта пал кантролем" - ну і як-бы ўсе гэта бачылі
тож выглядае нібыта яна вырашыла гэтую татальную аб'ектывацыю сябе тупа ўзяць пад кантроль: ачоліць ды зрубіць на тым бабла
асабіста я цалкам за тое, каб жанчыны манетызавалі свае траўмы, асабліва нанесеныя мужыкамі - бо а хуле не
груба кажучы, чаму Моніка Левінскі не мае зарабляць грошы на тым, што Біл Клінтан калісьці злоўжываў уладай, што паклала цень на ўсё ейнае жыцьцё?
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Марыля
Сідні Свіні раней казала маўляў "мяне аб'ектывуюць, я не магу трымаць гэта пал кантролем" - ну і як-бы ўсе гэта бачылі т…
але рабіць гэта за кошт жаночае годнасьці - як мінімум, страляць у нагу самой сабе
як максымум, зняцэньваць дзесяцігоддзі барацьбы каб жанчын спрыймалі ў спорце сур'ёзна, а не як прыемны воку сэксуальны аб'ект у кароткіх шортыках - што зрэшты наносіць шкоду ўсім жанчынам і дзяўчатам. пад уплывам такога кантэнту ня толькі мы бачыцьмем жанчын вось так, як аксэсуар, а й самі дзяўчаты сябе так спрыймацьмуць
та й проста базава зневажаць сябе ды ўсё жаноцтва
Падабаецца 0
Рэпосты 0
💬
Марыля
але рабіць гэта за кошт жаночае годнасьці - як мінімум, страляць у нагу самой сабе як максымум, зняцэньваць дзесяцігоддз…
упэўненая, што яна прыўкрасна разумее, што робіць і які ейныя дзеянні маюць уплыў, але ці то лічыць гэта смелай правакацыяй, ці то проста кладзе болт
зрэшты з degrading women выграюць хіба што мужчыны, якія нарэшце зноўку бачаць зручную прыемную воку жанчыну, якая выглядае як яны хочуць, кажа што яны хочуць пачуць, знаходзіцца там, дзе ёй месца, а не гучную, моцную, канкурэтназдольную, нязручную, з межамі і вымогамі, якая займае прастору і мае выгляд, які не абслугоўвае мужчынскі погляд
Падабаецца 0
Рэпосты 0