💬

Абмеркаванне

Марыля
🌍 22.09.2026 22:29

сачу за новай украінскай Фабрыкай зорак і вось мае назіранні:

1. усе незадаволеныя таксічнасьцю ў інтэрнэце, а потым незадаволеныя нетаксічнасьцю ТБ-шоў - і сварацца праз гэта ў інтэрнэце

2. у кожнае краіне мае быць культавая лесбійка, і на Фабрыцы ёсьць выдатная на гэтую пасаду кандыдатка 👑

3. калі сэксуалізацыя кранаецца мужчынаў, усе раптам пачынаюць яе бачыць і абурацца (стагоддзі сэксуалізацыі жанчын, між тым, нікому не заміналі)

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля сачу за новай украінскай Фабрыкай зорак і вось мае назіранні: 1. усе незадаволеныя таксічнасьцю ў інтэрнэце, а потым нез…
Марыля
🌍 22.09.2026 22:31

калісьці дайду да таго каб скласьці ўласны рэйтынг ды зрабіць агляд на кожную фабрыкантку/-а, але ня сёння

агулам магу сказаць, што, хаця яно й не ідэальна зробленае, мне спадабаліся першыя 3 серыі і нават захапілася

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля калісьці дайду да таго каб скласьці ўласны рэйтынг ды зрабіць агляд на кожную фабрыкантку/-а, але ня сёння агулам магу с…
Марыля
🌍 08.10.2026 09:44

усё яшчэ гляджу новую Фабрику зірок і адчуваю адную штуку, якую не магу давесьці

там усе фабрыкант:кі ўзростам да 25 год, самое шоў пазіцыянуецца як "фабрыка зумера:к" і настаўні:цы часта заўважаюць, што зумеры значна меней актыўныя, ініцыятыўныя, болей расхлябаныя

дык вось думаю пра тое, што магчыма, мы недаацэньваем, як вайна ўплывае на моладзь. ня толькі начныя абстрэлы, праз якія ня спіць ніхто, а й агульная нявызначанасць, накоплены стрэс і г.д.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля усё яшчэ гляджу новую Фабрику зірок і адчуваю адную штуку, якую не магу давесьці там усе фабрыкант:кі ўзростам да 25 год…
Марыля
🌍 08.10.2026 09:49

юнацтва як такое, як па мне, досыць трывожны час, калі ўжо нібыта маеш амбіцыі, але яшчэ толькі спазнаеш, як працуе гэтае жыцьцё і ягоныя правілы гры, у цябе яшчэ не сфармаваная лобная кара (і фармуецца яна падчас такога стрэсу)

тыпу удзельні:цам, якім зараз 20, на пачатку ПВ было 16! а тым каму зараз 18, 4 гады таму было 14.

у юных/маладых людзей значна болей сіл, але чамусьці мне здаецца, што яны могуць складаней перажываць сучасныя выклікі, чым тыя, хто сфармаваліся ў (адносна) мірныя часы

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля юнацтва як такое, як па мне, досыць трывожны час, калі ўжо нібыта маеш амбіцыі, але яшчэ толькі спазнаеш, як працуе гэта…
Марыля
🌍 08.10.2026 09:54

і яшчэ асабліва перажываць адносна "бедны" перыяд жыцьця, калі яшчэ не зарабляеш нармальна грошай (хаця канечне ня ўсе такія), у эканоміцы, дзе кошты растуць кожны месяц. у такіх умовах будаваць сваю будучыню, мне здаецца, даволі цяжка

а міленіялы, якія ўжо жывуць у будучыні, якую будавалі сабе ў мірныя часы - думаю нам усё ж такі лягчэй

канечне ўсё індывідуальна, але шчыра спачуваю моладзі

Падабаецца 0 Рэпосты 0