💬

Абмеркаванне

alex t
🌍 09.10.2026 15:53

Час ад часу ўзнікае адчуванне, што ўсе найлепшыя інструменты ўжо існуюць, але ім не хапае рэкламы. Шмат год шукае для сябе зручный інструмент для нататак і планавання, і вось зараз мне падаецца, што гэты інструмент - гэта orgmode. Існуе даўно, выглядае невельмі прывабна, але ж наколькі гэта зручна!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 alex t Час ад часу ўзнікае адчуванне, што ўсе найлепшыя інструменты ўжо існуюць, але ім не хапае рэкламы. Шмат год шукае для ся…
ZuAkila
🌍 09.10.2026 20:48

@trush колькі часу шукаю "нататнік-склярознік" для усялякага (ад запісаў "па працы"" і "як гатаваць смачнае" і спасылак да дзенніка хатніх гадаванцаў і свайго медыцынскага), з ОФЛАЙН базай (на сваім кампы), і галоўнае -- "для чайнікаў", без вось гэтага "усе легка6 спампуй з рэпазіторыя, скампілюй, упішы канфігі ў 100 месцах і нацягні шаблоны".
не бачу ;(
віндошныя "нататкі" - толькі для запісаў, "жаночыя календары" - усе онлайн і вузка пра "жаночае", канбаны усялякія - зусім пра іншае ...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 ZuAkila @ trush колькі часу шукаю "нататнік-склярознік" для усялякага (ад запісаў "па працы"" і "як гатаваць смачнае" і спасылак…
Cioma :by:
🌍 10.10.2026 06:27

@ZuA @trush вось я для гэтага зараз у асноўным карыстаюся Obsidian - усе нататкі ў Markdown, што дазволіць іх захаваць нават калі перастаць карыстацца праграмай. У іх ёсць добрая мабільная версія. Сінхранізацыя ўбудаваная толькі ў платнай версіі, але ёсць плаціны, што дазваляюць гэта самому наладзіць. Напрыклад, у мяне Remotely Sync на мой інстанс Nextcloud глядзіць, але можна які Dropbox ці Onedrive выкарыстаць для гэтай мэты

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ ZuA @ trush вось я для гэтага зараз у асноўным карыстаюся Obsidian - усе нататкі ў Markdown, што дазволіць іх захаваць…
ZuAkila
🌍 10.10.2026 12:45

@xzfantom @trush усе упіраецца ў "онлайн" ды "воблака".
мы жывем ў краіне, якая ў любы момант перойдзе на "інтэрнет па пашпарту па белым спісе". і дзе тады будуць мае нататкі?
Але выглядае так. што "сэлф-хостэд" і "для карыстальніка - НЕ ПРАГРАМІСТА" "у адным флаконе" не існуе.
калі ты лох гуманітарны - плаці падпіску, карыстайся чым далі яшчэ й твае тэксты пойдуць у "абезлічанае навучанне ШІ". у лепшым выпадку.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 ZuAkila @ xzfantom @ trush усе упіраецца ў "онлайн" ды "воблака". мы жывем ў краіне, якая ў любы момант перойдзе на "інтэрнет па…
Cioma :by:
🌍 10.10.2026 13:42

@ZuA @trush ну і ў obsidian усе нататкі ўсё роўна ляжаць лакальна, даступны нават без інтэрнэту. Толькі сінхранізацыі не будзе. Таму я яго і абраў, бо нават калі нешта здарыцца ці з праграмай ці з інтэрнэтам, усе мае нататкі будуць у мяне ў стандартным фармаце.

Падабаецца 0 Рэпосты 0