💬

Абмеркаванне

alex t
🌍 09.10.2026 15:53

Час ад часу ўзнікае адчуванне, што ўсе найлепшыя інструменты ўжо існуюць, але ім не хапае рэкламы. Шмат год шукае для сябе зручный інструмент для нататак і планавання, і вось зараз мне падаецца, што гэты інструмент - гэта orgmode. Існуе даўно, выглядае невельмі прывабна, але ж наколькі гэта зручна!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 alex t Час ад часу ўзнікае адчуванне, што ўсе найлепшыя інструменты ўжо існуюць, але ім не хапае рэкламы. Шмат год шукае для ся…
ZuAkila
🌍 09.10.2026 20:48

@trush колькі часу шукаю "нататнік-склярознік" для усялякага (ад запісаў "па працы"" і "як гатаваць смачнае" і спасылак да дзенніка хатніх гадаванцаў і свайго медыцынскага), з ОФЛАЙН базай (на сваім кампы), і галоўнае -- "для чайнікаў", без вось гэтага "усе легка6 спампуй з рэпазіторыя, скампілюй, упішы канфігі ў 100 месцах і нацягні шаблоны".
не бачу ;(
віндошныя "нататкі" - толькі для запісаў, "жаночыя календары" - усе онлайн і вузка пра "жаночае", канбаны усялякія - зусім пра іншае ...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 ZuAkila @ trush колькі часу шукаю "нататнік-склярознік" для усялякага (ад запісаў "па працы"" і "як гатаваць смачнае" і спасылак…
Cioma :by:
🌍 10.10.2026 06:27

@ZuA @trush вось я для гэтага зараз у асноўным карыстаюся Obsidian - усе нататкі ў Markdown, што дазволіць іх захаваць нават калі перастаць карыстацца праграмай. У іх ёсць добрая мабільная версія. Сінхранізацыя ўбудаваная толькі ў платнай версіі, але ёсць плаціны, што дазваляюць гэта самому наладзіць. Напрыклад, у мяне Remotely Sync на мой інстанс Nextcloud глядзіць, але можна які Dropbox ці Onedrive выкарыстаць для гэтай мэты

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ ZuA @ trush вось я для гэтага зараз у асноўным карыстаюся Obsidian - усе нататкі ў Markdown, што дазволіць іх захаваць…
ZuAkila
🌍 10.10.2026 12:45

@xzfantom @trush усе упіраецца ў "онлайн" ды "воблака".
мы жывем ў краіне, якая ў любы момант перойдзе на "інтэрнет па пашпарту па белым спісе". і дзе тады будуць мае нататкі?
Але выглядае так. што "сэлф-хостэд" і "для карыстальніка - НЕ ПРАГРАМІСТА" "у адным флаконе" не існуе.
калі ты лох гуманітарны - плаці падпіску, карыстайся чым далі яшчэ й твае тэксты пойдуць у "абезлічанае навучанне ШІ". у лепшым выпадку.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 ZuAkila @ xzfantom @ trush усе упіраецца ў "онлайн" ды "воблака". мы жывем ў краіне, якая ў любы момант перойдзе на "інтэрнет па…
Cioma :by:
🌍 10.10.2026 13:36

@ZuA @trush ну сэлфхостэд гэта не проста ў любым выпадку. Трэба хоць які сервер, які будзе працаваць 24/7, белы IP адрас, DNS (не абавязкова, але лепей з ім). Ёсць, канешне, syncthing, які дазваляе зрабіць аналаг Dropbox на тэхналогіі торэнтаў, але ўсё роўна пажадана каб хоць адзін кампутар з файламі працаваў заўсёды. Таму і існуюць гэтыя ўсе сэрвісы, бо калі б было проста, то яны не патрэбны

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ ZuA @ trush ну сэлфхостэд гэта не проста ў любым выпадку. Трэба хоць які сервер, які будзе працаваць 24/7, белы IP адр…
ZuAkila
🌍 10.10.2026 14:01

@xzfantom пакласці ў стол міні-комп з парай SSD увесь час падлучаны да мадэму - не складана. статычны IP - таксама ячшэ даступна.
а вось усе настроіць ... хай бы быў хоць анлайан - нататнік, але з кнопкай "выгрузка копіі базы у чытабельным выглдзе"... але - разумею. калі гэта трэба некалькім параноікам, астатнім добра з падпіскай- ніхто рабіць не будзе

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 ZuAkila @ xzfantom пакласці ў стол міні-комп з парай SSD увесь час падлучаны да мадэму - не складана. статычны IP - таксама ячшэ…
Мікола
🌍 11.10.2026 07:36

@ZuA @xzfantom ёсць выхад - знайсці таго, хто ў тэме або мае падпіску на сhatgpt/claude/<llm_name> ды дапаможа аўтаматызаваць разгортванне ўсяго патрэбнага

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Мікола @ ZuA @ xzfantom ёсць выхад - знайсці таго, хто ў тэме або мае падпіску на сhatgpt/claude/<llm_name> ды дапаможа аўтамат…
Cioma :by:
🌍 11.10.2026 11:17

@mikola @ZuA адзін раз усталяваць гэта не вялікая праблема. А вось потым падтрымліваць, абнаўляць і ўсё такое, асабліва калі гэты сервер тырчыць дупай ў адкрыты інтэрнэт, гэта ўжо дадатковая нагрузка і рызыкі пра якія звычайна не думаюць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ mikola @ ZuA адзін раз усталяваць гэта не вялікая праблема. А вось потым падтрымліваць, абнаўляць і ўсё такое, асаблів…
Мікола
🌍 11.10.2026 11:58

@xzfantom @ZuA Ну вось не трэба дупай у інтэрнэт тырчаць, tailscale ці яшчэ які wiregurad у дапамогу. Асабісты k3s кластер з вонкавага интэрнэту я адразу рабіў недаступным.
Апдэйты накатваць - ну так, прыйдзецца, загадзя прадуглядзець механізм вяртання да мінулай версіі калі ўсё сапсавалася. Варта пачаць, а там глядзіш і ̶R̶H̶C̶S̶A̶ ̶с̶э̶р̶т̶ы̶і̶ф̶к̶а̶т̶ ̶а̶т̶р̶ы̶м̶а̶е̶ш̶ не так складана стане з часам

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Мікола @ xzfantom @ ZuA Ну вось не трэба дупай у інтэрнэт тырчаць, tailscale ці яшчэ які wiregurad у дапамогу. Асабісты k3s кла…
Cioma :by:
🌍 11.10.2026 12:13

@mikola @ZuA зразумела, што трэба рабіць добра, а дрэнна не рабіць) але кожны дадатковы шаг дадае складанасці, мэінтэнанса і так далей і так далей. Слепа спадзявацца на ші калі нічога не цяміш у прадметнай вобласці таксама не лепшы варыянт. Той жа тэйлскейл можа закрыць бясплатны тарыф у любы момант.
Таму сэлфхост гэта не для кожнага.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Cioma :by: @ mikola @ ZuA зразумела, што трэба рабіць добра, а дрэнна не рабіць) але кожны дадатковы шаг дадае складанасці, мэінтэн…
Мікола
🌍 11.10.2026 12:26

@xzfantom @ZuA я ж і кажу, што пытанне ў зацікаўленнасці зрабіць і асабістых межах камфорту. Хтосьці і ежу дома не гатуе, бо складана і час займае.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 ZuAkila @ xzfantom @ trush усе упіраецца ў "онлайн" ды "воблака". мы жывем ў краіне, якая ў любы момант перойдзе на "інтэрнет па…
Cioma :by:
🌍 10.10.2026 13:42

@ZuA @trush ну і ў obsidian усе нататкі ўсё роўна ляжаць лакальна, даступны нават без інтэрнэту. Толькі сінхранізацыі не будзе. Таму я яго і абраў, бо нават калі нешта здарыцца ці з праграмай ці з інтэрнэтам, усе мае нататкі будуць у мяне ў стандартным фармаце.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 ZuAkila @ trush колькі часу шукаю "нататнік-склярознік" для усялякага (ад запісаў "па працы"" і "як гатаваць смачнае" і спасылак…
alex t
🌍 10.10.2026 10:23

@ZuA пасля шматлікіх спробаў розных інструментаў, пачаў актыўна карыстацца менавіта папяровымі фізічнымі нататнікамі. Рабіць заметкі вельмі хутка, заўсёды пад рукой. А калі яшчэ купіць прымны нататнік і пяро з цікавым атраментам, то ўвогуле кайф!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 alex t @ ZuA пасля шматлікіх спробаў розных інструментаў, пачаў актыўна карыстацца менавіта папяровымі фізічнымі нататнікамі. Р…
Cioma :by:
🌍 10.10.2026 13:58

@trusто ёнh @ZuA я некалькі разоў спрабаваў пачынаць папяровы нататнік як нататнік, але гэта не вельмі зручна ў паўсядзённым жыцці. Тэлефон заўсёды з сабой, калі трэба паглядзець якую інфармацыю ці яе запісаць. У паперы ў мяне застаўся каляндар з некаторымі таскамі і дэдлайнамі, бо гэта дазваляе крыху прызямліцца, калі запісваеш, і такі сабе чарнавік для часовых напісаў і кэша думак)

Падабаецца 0 Рэпосты 0