💬

Абмеркаванне

Марыля
🌍 17.11.2026 00:22

на выходных пераглядзела "Астэнічны сіндром" Кіры Муратавай і гэтым разам ён (што даволі рандомна) перагукнуўся мне з "Малголанд Драйв" Дэвіда Лінча

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля на выходных пераглядзела "Астэнічны сіндром" Кіры Муратавай і гэтым разам ён (што даволі рандомна) перагукнуўся мне з "М…
Марыля
🌍 17.11.2026 02:10

далей спойлеры:

• у абодвух цэнтральным ё матыў сну: і там, і там героі засынаюць у рандомны момант і за нечаканых абставін па колькі разоў на фільм, і ў абодвух - каб уцячы ад рэальнасьці (у Муратавай ад хаосу ды абсурду навокал, у Лінча - ад асабістае крызы).

• абодва маюць дзьве часткі: ў Муратавай фільм у фільме, у Лінча сон у сне - і ў абодвух пералом у сюжэце адбываецца праз пераход ад не-рэальнасьці ў першым акце да рэальнасьці ў другім (тэатр Silencio у Драйве ды кінатэатр ў Сіндроме).

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля далей спойлеры: • у абодвух цэнтральным ё матыў сну: і там, і там героі засынаюць у рандомны момант і за нечаканых абста…
Марыля
🌍 17.11.2026 02:10

разам з тым менавіта гэтыя 2 сцэны адначасова руйнуюць ілюзію (кіно) як такой, ня (с)толькі для герояў, колькі для нас - і тут дакладна штосьці ад Брэхта.

• абодва фільмы ў пэўным сэнсе пра крызу людское сьвядомасьці, толькі ў Муратавай на ўзроўні грамадства, а ў Лінча - на індывідуальным.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля разам з тым менавіта гэтыя 2 сцэны адначасова руйнуюць ілюзію (кіно) як такой, ня (с)толькі для герояў, колькі для нас -…
Марыля
🌍 17.11.2026 02:11

А калі браць шырэй фільмаграфіі, то

• абодва граюцца з тэатральнай/кінематаграфічнай умоўнасьцю (мізансцэны, характар акторскае гры), ламаюць героям мову, уводзяць дзіўных другарадных персанажаў з дзіўнымі рэплікамі, даводзяць рэальнасьць да абсурду - хаця й робяць гэта вельмі па-рознаму, і жанрава/стылістычна, і ў сваіх метадах работы.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля А калі браць шырэй фільмаграфіі, то • абодва граюцца з тэатральнай/кінематаграфічнай умоўнасьцю (мізансцэны, характар ак…
Марыля
🌍 17.11.2026 02:11

Муратава, напрыклад, магла падчас здымак увесьці рандомнага мінака ў кадр, прасіць паўтарыць іхнія размовы на камеру, заўсёды працавала з прафесійнымі акторамі і не прафесійнымі тыпажамі прынамсі 50/50 і загадзя прыскіпліва адбірала нават людзей для масоўкі - і ў любы момант магла вывесьці героя з масоўкі ў цэнтр сюжэта.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля Муратава, напрыклад, магла падчас здымак увесьці рандомнага мінака ў кадр, прасіць паўтарыць іхнія размовы на камеру, за…
Марыля
🌍 17.11.2026 02:14

• і Лінч, і Муратава здымалі +- адзін пул актора:к з фільма ў фільм ці нават у межах аднаго фільма ў розных ролях (у Сіндроме няма, апроч гераіні-удавы ў першай частцы, якая ператвараецца на акторку "фільма ў фільме" у другой; у Малголанд драйве ё).

• абодва часта выкарыстоўваюць двайнікоў/матывы двойніцтва/адлюстраванні - таксама па-рознаму (у Лінча часта вынікаюць містычныя допельгангеры як ценявы бок асабістасьці, у Муратавай - як метафара асіметрыі, дваістасці прыроды).

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля • і Лінч, і Муратава здымалі +- адзін пул актора:к з фільма ў фільм ці нават у межах аднаго фільма ў розных ролях (у Сін…
Марыля
🌍 17.11.2026 02:15

цікава што пры гэтым іхнія фільмы вельмі, вось проста максімальна розныя. але я не здзіўлюся, калі Лінч глядзеў Астэнічны сіндром - і думаю яму спадабалася. для мяне найбольшая розніца паміж імі хіба ў тым, што Лінч каб паказаць сюррэалізм паўсядзённасьці заўсёды ўводзіў звышнатуральнае, а Муратава давала рады з адной толькі фізічнай рэальнасьцю.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля цікава што пры гэтым іхнія фільмы вельмі, вось проста максімальна розныя. але я не здзіўлюся, калі Лінч глядзеў Астэнічн…
Марыля
🌍 17.11.2026 02:51

ну і кантэкст, вядома ж, кантэкст

бо ж зрэшты апрацоўваць легасі саўка ды галівуда - дзьве зусім розныя пост-мадэрнісцкія гульні

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля ну і кантэкст, вядома ж, кантэкст бо ж зрэшты апрацоўваць легасі саўка ды галівуда - дзьве зусім розныя пост-мадэрнісцкі…
Марыля
🌍 17.11.2026 02:53

я ж, між тым, проста цаную рэпрэзентацыю людзей, што рандомна засынаюць дзе заўгодна і за якіх-кольвечы абставінаў

ці не засынаюць а 5 раніцы, як вось я зараз

карацей "Астэнічны сіндром" не раю - там 156 хвілін дзічы расейскай мовай

"Малголанд Драйв" топчык

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Адказаў пакуль няма 🐣