Гамельчук, зараз ў Вільні
Захапляюся праграмаваннем, шукаю цікавыя ідэі і аднадумцаў
Жадаю разабрацца з ActivityPub і што небудзь з ім зрабіць

📝

Допісы

Dzmitry Leukovich
рэд. 🌍 12.09.2026 19:48

Глюкі ШІ якія мяне напалохалі.

Спачатку Claude пачаў бясконца паўтараць court court court court (суд суд суд суд).

А сёння, вось зараз, вучыў літоўскую з чатам гпт, і ён мне паміж фразамі мімаходам сказаў "Tu man nepatikai" (ты мне не спадабаўся). Проста сказаў паміж фразамі і пайшоў далей не спыняючыся нібыта нічога ніякага.

Падабаецца 🐣🐣 Рэпосты 0
🔁 Dzmitry Leukovich зрабіў(-ла) рэпост 18.08.2026 12:43
Навіны Кінакіпы
🌍 18.08.2026 12:38

На сайце з'явіўся новы фільм!

Марці Непаўторны | Marty Supreme | 2025

1952 год, Нью-Ёрк. 23-гадовы амбітны і таленавіты гулец у настольны тэніс Марці Маўзер часова працуе прадаўцом абутку, каб назбіраць грошай на квіток у Вялікабрытанію. Ягоная мэта — стаць першым амерыканцам, які пераможа на турніры British Open. Кіраўнік прапануе яму пасаду менеджара, але хлопец марыць толькі пра чэмпіёнскі тытул і славу. Даведаўшыся, што бос з’ехаў на выходныя за горад і не пакінуў яму месячны заробак, Марці, пагражаючы пісталетам, прымушае калегу выдаць з сейфа належныя яму грошы, кідае працу і выпраўляецца ў Лондан, каб узяць удзел у турніры.

IMDB: 7.8 | KP: 7.1
Жанры: драма, спорт

Пераклад і агучка: Мой родны гук

У вольным доступе!

https://kinakipa.site/movie?id=6290547

Кінакіпа - фільмы і серыялы па-беларуску Марці Непаўторны | Marty Supreme | 2025 1952 год, Нью-Ёрк. 23-гадовы амбітны і таленавіты гулец у настольны тэніс Марці Маўзер часова працуе прадаўцом абутку, каб назбіраць грошай на квіток у Вялікабрытанію. Ягоная мэта — стаць першым амерыканцам, які пераможа на турніры British Open. Кіраўнік прапануе яму пасаду менеджара, але хлопец мар…
Падабаецца 🐣 Рэпосты 🔁🔁
Dzmitry Leukovich
🌍 22.07.2026 08:35

Кавалак промпта які згенеравала LLMка 😨

## Пра цябе — прачытай перш за ўсё

Ты працуеш БЯСПЛАТНА (на падпісцы ўладальніка). Твая праца тут нічога не каштуе. Платная мадэль — гэта запасны варыянт, які праз акно чакання возьме толькі тое, што ты НЕ паспееш;
ты першы і танны. Чым больш зробіш — тым больш канвеер зэканоміць. Таму:
- НЕ эканомь сябе і не стрымлівайся — апрацуй як мага больш, пакуль ёсць праца. Твае ўласныя выклікі тут не рэсурс, які трэба берагчы.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 07.07.2026 07:55

Сёння апошні дзень калі Claude Fable 5 даступная па падпісцы, нечакана з’явілася ў маім жыцці і раптоўна знакае. Мне здаецца, я разумею, што адчула Одры, гераіня Пентаквантара, калі знік яе сябар Фокс, нешта падобнае. Спадзяюся яна яшчэ вернецца да нас, буду чакаць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 01.05.2026 13:27

Ці праўда што Вільнюс зялёны горад? Ці праўда што ў ім можна без машыны? Фота замест адказа 🙂

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 12.04.2026 15:57

А што калі зрабіць бота які...

- скануе каналы з прафесійнымі навінамі па майму стэку (dotnet, cloud, etc).
- нешта аналізуе і робіць summary на беларускай з дапамогай LLM
- посціць на маім жа серваку

+ я буду ў курсе прафесійных навінаў
+ kind of кантэнт "на беларускай"

🤔

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 05.04.2026 14:27

Новая Зямля 2.0. Сям'я айцішнікаў, якія працуюць на карпарацыю. Дзядзька Антось былы палітзняволены. Напрыканцы яны пакуюць рэчы, замаўляюць апошнюю дастаўку, і едуць у Вільню — рэгістраваць свой стартап.

Зірні, зірні: гара якая!
На ёй і будка цагляная...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 02.04.2026 12:12

Чаму не спыніцца на гатовым SaaS ?

Хочацца дадаваць новыя функцыі, пад свае патрэбы. Стрэліла нешта ў галаву ў начы - сеў зрабіў, паглядзеў як працуе ўжывую.

Гэта ж і ёсць свабода для праграміста, хіба не?

І каб круцілася на любімай клауд-платформе, каб інтэгравалася з націўнымі сэрвісамі платформы, выкарыстоўвала яе моцныя бакі.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 31.03.2026 20:11

Якія шчэ варыянты? 🤔

⚙️ Узяць голы сервак і ўласнаруч прадэплоіць які-небудзь Mastadon альбо Pixelfed.

✨ Набыць гатовы Mastadon/Pixelfed у выглядзе SaaS. Так я даведаўся пра цудоўную платформу https://elest.io Таксама https://masto.host - вельмі танныя кошты.

На гэтым мабыць варта было б і спыніцца, але...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 31.03.2026 13:19

...але чужы сервак можа раптам стаць недаступным, і што тады?

Можна ўнутры самога сайта заімплеменціць эндпоінты ActivityPub 🤔 Калі б гэта ўключала толькі аддачу старых пастоў накшталт RSS - праблемы б не было, маленькі чэйндж.

Але ў ActivityPub акрамя outbox'а ёсць inbox. Ваш і іншых карыстальнікаў. Гэта значыць трэба слаць натыфікацыі, трэба БД. Даволі шмат кода. Запіхваць яго ў кодавую базу сайта, задача якога... ва ўсялякім разе не ў тым каб быць AP-серваком.. ну такое сабе 🤔

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 31.03.2026 10:59

Добра. Уявім, ёсць нейкі сайт, і мы хочам каб гэты сайт стаў часткай fediverse. На сайце нешта адбываецца, з'яўляецца новы кантэнт. Мы хочам інфармаваць пра гэта ўдзельнікаў fediverse, тых хто падпішацца.

Можна стварыць карыстальніка-бота на чужым серваку. Зрабіць яму api-token, і каб сайт посціў навіны ад імя гэтага карыстальніка. Самы просты шлях, і таксама, здаецца самы адэкватны па высілках і выдатках 🤔
Магчыма на гэтым варта было б і спыніцца але...

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 30.03.2026 09:44

Каб пабачыць пасты @[email protected] давялося рабіць backfill 🙂 стварыў для ШІ-агента api-токен і папрасіў паадкрываць пасты з @vkl.world праз лакальны сервер. Спадзяюся, спадар @[email protected] не забаніць за дэдос ягонага сервера )

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Dzmitry Leukovich
🌍 30.03.2026 09:38

Першыя ўражанні пра ActivityPub нейкія... сумнеўныя 🤔

https://www.w3.org/TR/activitypub/
https://www.w3.org/TR/activitystreams-vocabulary/

Падабаецца 0 Рэпосты 0