І прымаць грамадства — гэта прыгожа, а ізалявацца — не вельмі. Асабліва, калі ізаляваны не разумее, што жыве ў ізаляцыі.
Інтэрфейсы дызайнер з Беларусі, які жыве ў Польшчы
Антысацыяльна эстэтыка аўто
Мне не падабаецца ідэя аддзяляцца ад людзей шасцю кубаметрамі шкла і металу ў грамадскай прасторы. Ёсць у гэтым нешта антысацыяльнае.
Грамадскі транспарт мне наадварот падабаецца, асабліва калі ён добры. Так, там могуць быць людзі, які выглядаюць не так, як табе падабаецца, зрэдку яны могуць гучна размаўляць, а часамі нават непрыемна пахнуць, але ў гэтым і сэнс. Так выглядаюць людзі, так выглядае грамадства.
Глядзім з жонкай серыял Silo, і нібы цікавая задумка, але колькі ж там банальных лагічных ляпаў, проста жах. Тыпу ў адной серыі яны карыстаюцца смецепровадам для перамяшчэння паміж паверхамі, а потым забываюць, што ён існуе наогул. І такога ўвесь серыял.
@molind Аляхновіч ужо "вярнуў".
@molind там скам у асноўным.
Ну хоць нейкія добрыя навіны!
CANADA 🇨🇦 🇪🇺
Памятаю нехта тут расказваў, дзе бярэ OEM ключыкі на Win 11/10... Можаце нагадаць?
@ZuA так хіба нават лепей.
@hleb патанне цана/якасць. Але так, шмат што можна і цяпер рабіць.
@hleb ну прынтары друкуюць вельмі дрэнна пакуль, а лакальнае ШІ дарагое і слабае.
Я бы хацеў жыць у свеце, дзе можна трымаць дома 3Д-прынтар і сервер для дастаткова моцнай лакальнай ШІ-мадэлі, і ствараць свет вакол сябе самастойна, а не купляць той свет, які прадаюць карпарацыі.
Шкодзінг і 3Д друк
Пры дапамозе ШІ-кодзінгу можна зрабіць праграму, якая будзе не найбольш якаснай, але менавіта такой, якая патрэбна табе. ЗД-друк дазваляе друкаваць фізічныя рэчы не настолькі якасныя, як робяць на фабрыках, але менавіта той формы і функцыі, якая патрэбна. Гэта іх агульнасць падаецца мне вельмі цікавай.
Калі вы не Гомзік, то таксама можна. І не абавязкова палову, 50 баксаў таксама нармальна.
Мае кароткія допісы публікуюцца ў Твітары, Блюскаі, Трэдс, і Мастадоне ВКЛ Ворлд аўтаматычна ў тым самым выглядзе. І часамі у Мастадоне і Блюскаі больш абмеркавання, чым у Трэдс і Твітары.
Малыя суполкі = новы інтэрнэт. У вялікім інтэрнэце праходзяць міма, а ў малым размаўляюць.
@DeKamatsu ну так, я б сказаў, што рэфлексія скончылася на палове. Калі б немцы былі здольныя да сапраўднай рэфлексіі, Меркель бы сядзела ў турме, а не кнігі выдавала.
@jd гэта даволі хутка выправіцца.
Гомзік, закінеш палову?! 175 з мяне, 175 з цябе, і маем фільм пра Гітлера ў сучаснай Германіі на беларускай.
____
Сабралі грошы, усё будзе!
За што я не люблю тэхналогіі, дык гэта за ненадзейнасць. Сёння працуе, заўтра не працуе, праз ты хвіліны зноў працуе, і мы ўсе гэты прымаем як норму.
У паралельным свеце я б хацеў iPhone Duo.
Калі ўявіць, што праблемы грошай не існуе, мне бы ўсё адно хацелася мець менш рэчаў, а не больш. І iPhone Duo мог бы замяніць чыталку, прыладу для прагляду фільмаў на канапе, ну і тэлефон.
Смешна, што Самсунг ужо гады на рынку, але яны не раскусілі, як павінен выглядаць складны тэлефон. Прыйшлі Эпл, і адразу паказалі правільны форм-фактар, ваў-анімацыіі, док з правага боку, матавы экран. Іншым трэба пачынаць красці.
На фоне астатніх падзей яшчэ больш раю паглядзець серыял Er ist wieder da (Ён павернуўся), немцы ўсё добра разумеюць пра свой народ, шкада, што разумець недастаткова.
Чытаючы Твітар, зразумеў, што ў новай Беларусі нам спатрэбіцца псіх-бальніца памерам з раённы цэнтр.
Перайшоў са стадыі пакупкі гульняў у Стыме, каб потым у іх не гуляць, у стадыю пакупкі кніг, каб потым іх не чытаць.
Чаму цяпер па гадзіне робяць серыі? Немагчыма такое глядзець, мы ж дарослыя людзі, адкуль у нас цэлая гадзіна часу без перапынку?
Нядаўна разам з жонкай паглядзелі ўсе серыі «H2O: Проста дадай вады», бо ў дзяцінстве я глядзеў толькі выбарачна.
Сцэнарысты вельмі лянівыя там канешне, але фармат абсалютны топ. 24 хвіліны, мінус застаўкі, застаецца хвілін 20. І гэтага хапае, каб расказаць гісторыю.
Праз кароткія серыі можна глядзець перад працай, пасля працы, на выхадных. Падыходзіць пад любы фармат прагляду.
Калі на пахаванні пачалі выконваць «Магутны Божа», то слёзы пацяклі самі сабой, вельмі моцная песня. Светлая памяць.
Як жа я люблю праграмы, дзе N бездзетных хлопцаў абмяркоўваюць праблемы дэмаграфіі...
У ПЖ прыгожыя карцінкі, калі робіш данат, кожны раз новыя.
Марці Непаўторны вель класна ў хлопцаў і дзяўчат з Майго роднага гуку атрымаўся.
Класны фільм, усім раю!
Ці трэба паспрабаваць, што думаеце?
А Марці Непаўторны выйдзе ў агульны доступ? Бо я данаціў, але не поўную суму, бо ранні доступ мне не асабліва трэба, але падтрымаць добрую справу заўсёды за. І вось чакаю-чакаю...
https://claude.ai/public/artifacts/256757ac-59f5-496f-9930-3efca00c56c6
Размяркаваць на свой густ можна тут.
Паглядзеў відэа з канала Комік+Гісторык, захацелася зрабіць цір-ліст звязаных з Беларуссю персанажаў, Клод зрабіў.
30 рэчаў, якія я зразумеў за трыдцаць гадоў. У гэтым годзе без вычытвання і з памылкамі, але затое роўна ў Дзень Нараджэння.
@FormerSonOfFC я ж не спрачаюся, што па законе, але гэта не той падыход, які заслугоўвае кліент.
@maximus згодны, але Еўропа здымае толькі сярэднябюдэтныя фільмы, у гэтым і праблема.
@spectral гэтага я таксама глядзеў : - )
Мовы, выгляд актораў, касцюмы, — усё, што дадае аўтэнтычнасці, гэта вельмі важна.
Я лепей пагляджу фільм, дзе я не ведаю ні аднаго актора, але яны падабраны аўтэнтычна, чым фільм з чарговай галівудскай зоркай.
Ці Ферары, дзе яны ругаюцца па-англійску, і ты ня верыш ані слову, проста тхне фэйкам.
І ў той жа час Напалеона немагчыма глядзець, бо Хаакін не гаворыць па-французску, у выніку гэта чыста смех, а не кіно. Але актор прафесійны і знакаміты, клас. Толькі сэнсу, калі аўтэнтычнасці нуль.
У Цэльнаметалёвай абалонцы сапраўдны Дрыл-сержант, а не актор. І яму верыш, бо ён проста робіць сваю працу.
У Апакаліпсісе Мэла Гібсана сапраўдныя караныя амераканцы, і таму фільм выглядае трушна.
У Нікап галоўныя ролі зыгралі самі музыканты, і ўсё было супер, хаця ў адного героя роля была вельмі складаная.
Хот (ці не) тэйк: акторская гульна вельмі пераацэнена, аўтэнтычнасць у разы важней.
Паглядзеў Адысею, агульна спадабалася, але зашмат амерыканшчыны.
А потым паглядзеў Трою 2004 года, і там лепей абсалютна ўсё, акрамя сюжэту.
Але эфекты, маштаб, акторы, касцюмы — усё лепей у Троі.
І ўспамінаю Пяты элемент для параўнання, дзе нам сказалі, што мы неяк няправільна выкарстоўвалі падаўжальнік. Як, курва, няправільна, што мы з ім па вашаму рабілі. Адпраўлялі на нейкія праверкі, нейкія экспертызы, і грошы павернулі тыпу праз два месяцы, ці нешта такое.
Я ў шоку, як добра гарантыя працуе ў Польшчы.
Зламаўся фен, зайшоў на сайт, зрабіў запыт за замену, паклаў у поштамат, праз дзень атрымаў новы.
Усё. Ніякіх пытанняў, нічога.
Студыя Kaviarnia атрымлівае яшчэ тры кубачкі кавы за Закуліссе, фільм мне не вельмі спадабаўся, але хуткасць перакладу уражвае. Вельмі важна, каб новыя фільмы адразу выходзілі на беларускай, а не праз 6 месяцаў. Малайцы.
Якщо мене читають українці, прошу, підпишіть петицію щодо можливості надання воїнам-іноземцям звання Героя України. Залишилося 5 днів.
@itbeard я, дарэчы, пачаў сам перапісваць, адразу, як тую прачытаў (відавочна праз ГПТ+Клод):
https://telegra.ph/Kanstytucyya-Rehspubl%D1%96k%D1%96-Belarus-v4-07-26