Хот (ці не) тэйк: акторская гульна вельмі пераацэнена, аўтэнтычнасць у разы важней.
У Нікап галоўныя ролі зыгралі самі музыканты, і ўсё было супер, хаця ў адного героя роля была вельмі складаная.
У Апакаліпсісе Мэла Гібсана сапраўдныя караныя амераканцы, і таму фільм выглядае трушна.
У Цэльнаметалёвай абалонцы сапраўдны Дрыл-сержант, а не актор. І яму верыш, бо ён проста робіць сваю працу.
І ў той жа час Напалеона немагчыма глядзець, бо Хаакін не гаворыць па-французску, у выніку гэта чыста смех, а не кіно. Але актор прафесійны і знакаміты, клас. Толькі сэнсу, калі аўтэнтычнасці нуль.
Ці Ферары, дзе яны ругаюцца па-англійску, і ты ня верыш ані слову, проста тхне фэйкам.
Мовы, выгляд актораў, касцюмы, — усё, што дадае аўтэнтычнасці, гэта вельмі важна.
Я лепей пагляджу фільм, дзе я не ведаю ні аднаго актора, але яны падабраны аўтэнтычна, чым фільм з чарговай галівудскай зоркай.
@krz ні таго Напалеона глядзіце https://m.imdb.com/title/tt0374900/
@spectral гэтага я таксама глядзеў : - )
@krz а ў Spiderman сапраўдны чалавек-павук 🤣.
Калі што то з большага згодзен. Але ну амерыканцы аўтэнтычна могуць паказаць хіба толькі дзікі Захад, бо то іх тэма, а ўсе гэтыя Ферары, Напалеоны і г.д. гэта еўрапейцам трэба здымаць каб былі свае аўтэнтычныя акторы і мова. І гэта каменьчык у агарод еўрапейцаў. Трэба больш свайго якаснага здымаць а не толькі глядзець Галівудзскае. 🤷
@maximus згодны, але Еўропа здымае толькі сярэднябюдэтныя фільмы, у гэтым і праблема.
