Распрацоўшчык Guru Maps

📝

Допісы

💬 Aleś Karoza @ molind там скам у асноўным.
molind
🌍 17.09.2026 21:51

@krz хз. Купляў так ключы для гульняў у steam і ключ ад вінды калісці. Усё працавала. А як бы не - можна refund запатрабаваць у крамы, а як будуць адмаўляцца - праз банк. Не складаны працэс. Revolut мне дапамагаў грошы вяртаць з кідавлава на kickstarter.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind У мяне змешаныя пачуцці звязаныя з выхадам GPT-6 Astra. З аднаго боку, працу можна рабіць хутка і якасна. Нават складану…
molind
🌍 09.09.2026 13:17

Надышоў час абнавіць сваю ацэнку. Пакуль мы ў бяспецы. Прарыў геніяльнасці ўзнікае спачатку пакуль кантэкст пусты. А з доўгімі размовамі ўсё сумна. Можна пайсці далёка, невядома чаму. Пісаць бздуру і потым казаць “ой, я зрабіў як хучэй і не паглядзеў як трэба было”

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind У мяне змешаныя пачуцці звязаныя з выхадам GPT-6 Astra. З аднаго боку, працу можна рабіць хутка і якасна. Нават складану…
molind
🌍 06.09.2026 07:33

І адразу ўзгадваю кнігу: ifanyonebuildsit.com/ ад спадара Элізэра. Будучыня выглядае дзіўнай і непрадказальнай.

If Anyone Builds It, Everyone Dies If Anyone Builds It, Everyone Dies The race to superhuman AI risks extinction, but it's not too late to change course.
Падабаецца 0 Рэпосты 0
molind
🌍 06.09.2026 07:24

У мяне змешаныя пачуцці звязаныя з выхадам GPT-6 Astra. З аднаго боку, працу можна рабіць хутка і якасна. Нават складаную, якая займала тыдні. З другога скок наперад адчуваецца яўна і гэта трохі непакоіць. Sol была і застаецца моцнай мадэллю. Astra адчуваецца настолькі касмічна добрай, што маглаб паспяхова працаваць над паляпшэннем сябе аўтаномна.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind Купіў зноў падпіску на Клода, каб працягнуць перакладаць вершы для Значных лічбаў
molind
🌍 03.09.2026 08:31

Ейтс. Ch02

Арыгінал — трохстопны ямб з рыфмай ABAB, прычым у самога Ейтса рыфмы няточныя (faith/teeth, barrel/all). Я зрабіў тое самае: 12 радкоў трохстопнага ямба, рыфма ABAB, дзве пары дакладныя, дзве асанансныя, як у яго.

І веру абвяшчаю:
Плятын — адна лухта,
Плятону ў твар кідаю:
ні сьмерці, ні жыцьця,
пакуль сам чалавек
з душы сваёй прагорклай
ня зьлепіў цэлы сьвет:
і сонца, й месяц з зоркай.
І больш за тое — знай:
памёршы, ўваскрасаем,
мы сьнім — і сном свой Рай
замесячны ствараем.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
molind
🌍 03.09.2026 08:31

Купіў зноў падпіску на Клода, каб працягнуць перакладаць вершы для Значных лічбаў

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind Ну вось і гатова для рэдактуры. Асноўны пераклад зрабіў sol 5.6 xhard, вершы і першыя 12 раздзелаў - fable 5. https:// h…
molind
🌍 19.07.2026 11:42

Новы адрас: molind.gitlab.io/hpmor-be/

molind.gitlab.io Гары Потэр і мэтады рацыянальнасьці Поўны беларускі пераклад рамана Harry Potter and the Methods of Rationality.
Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind Першыя главы перакладу гатовыя настолькі, што іх ня сорамна ўжо паказаць. Fable 5 перакладае, я патроху задаю напрамак.…
molind
🌍 18.07.2026 12:59

Ну вось і гатова для рэдактуры. Асноўны пераклад зрабіў sol 5.6 xhard, вершы і першыя 12 раздзелаў - fable 5.

hpmor-be-01b8c6.gitlab.io

Падабаецца 0 Рэпосты 0
molind
🌍 12.06.2026 17:25

Першыя главы перакладу гатовыя настолькі, што іх ня сорамна ўжо паказаць. Fable 5 перакладае, я патроху задаю напрамак. Заўвагі можна пісаць тут, ці адразу на gitlab.

gitlab.com/molind/hpmor-be/-/t

GitLab chapters · main · Evgen Bodunov / hpmor-be · GitLab GitLab.com
Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind Яшчэ адна: This thing all things devours: Birds, beasts, trees, flowers; Gnaws iron, bites steel; Grinds hard stones to…
molind
🌍 10.06.2026 08:38

Пераклад з выдання 2002г:

Знішчае ўсё, знішчае ўсіх,
Зжарэ вялікіх і малых,
Звяроў і птушак, кветкі, дрэвы,
Тугу і радасць, плач і спевы,
Зжарэ дамы, зжарэ агні,
I ў пыл змалоціць камяні.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind Пераклад з выдання 2002 года: Вышэй за дрэвы, за дамы, Ніхто не бачыў карані, Хаця і не расла ніколі — Вышэй ад усялякай…
molind
🌍 10.06.2026 08:37

Яшчэ адна:

This thing all things devours:
Birds, beasts, trees, flowers;
Gnaws iron, bites steel;
Grinds hard stones to meal;
Slays king, ruins town,
And beats high mountain down.

Пераклад:

Усё на свеце яно пажырае:
Птушак, звяроў, дрэў і кветак не мінае;
Грызе жалеза, сталь кусае,
Камень цвёрды ў муку сцірае;
Караля загубіць, горад спаліць
І высокую гару паваліць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind Далучыўся і я са сваім тэстам для Fable 5. Мне заўсёды была цікава калі мадэлі змогуць сносна перакладаць вершы на белар…
molind
🌍 10.06.2026 08:35

Пераклад з выдання 2002 года:

Вышэй за дрэвы, за дамы,
Ніхто не бачыў карані,
Хаця і не расла ніколі —
Вышэй ад усялякай столі!

Падабаецца 0 Рэпосты 0
molind
🌍 10.06.2026 08:35

Далучыўся і я са сваім тэстам для Fable 5. Мне заўсёды была цікава калі мадэлі змогуць сносна перакладаць вершы на беларускую. Першы тэст просты, перакласці на беларускую загадку:

What has roots as nobody sees,
Is taller than trees,
Up, up it goes,
And yet never grows?

Вынік быў такі:

Карані хавае ад людскіх вачэй,
За дрэвы ўзнімаецца вышэй,
Угору, угору ідзе,
А ўсё ж ніколі не расце.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
molind
🌍 28.05.2026 13:02

Ведаеце якіх перакладаў на беларускую мне больш за ўсё нехапае?

Гары Потэр, да канца. Але там з ліцэнзіямі нешта складанае, я чуў.
Гары Потэр і метады рацыянальнага мыслення. Гэта вельмі добры фанфік. У шмат якіх момантах глыбейшы і цікавейшы за арыгінал. Сапраўды выдатны.

Фэнтэзі ад Рыка Рыардана і Брэндана Мула. Дачкі ў захапленні, файна былаб мець магчымасць пачытаць на роднай мове.

Чаго нехапае вам?

Падабаецца 0 Рэпосты 0
molind
🌍 20.05.2026 13:35

Паставіў Mac mini на бак - хуткасць паднялася з 300mbit да 900mbit. А я ўжо шукаў як палепшыць прыём і якія жалезкі купіць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 molind Прагаласаваў на выбарах у КР. Нават пытання не было галасаваць, ці не. Менавіта праз удзел у гэтым працэсе мы дапамагаем…
molind
🌍 13.05.2026 09:38

Калі вас нехта пераконвае ў адваротным, кажа што ад вас нічога не залежыць і трэба сядзець ціха і не высоўвацца. Трэба прыглядзецца ўважліва да гэтага чалавека. Можа ён проста дурань вядома і ня робіць высноў з гісторыі, а можа працуе на каго ня трэба.

Падабаецца 0 Рэпосты 0
molind
🌍 13.05.2026 09:37

Прагаласаваў на выбарах у КР. Нават пытання не было галасаваць, ці не. Менавіта праз удзел у гэтым працэсе мы дапамагаем дэмакратычным сілам. Даем ім магчымасць адстойваць нашыя інтарэсы і нешта рабіць.

Падабаецца 0 Рэпосты 0