А ў нас тут ёсць хто у вінілавых прайгравальніках разьбіраецца? Маю +- новы (два месяцы) Audio-Technica AT-LPW50BT, і вось ён пачаў падчас прайгравання запавольвацца часамі на секунду-дзве, скажаючы гук. Не разумею, што глядзець, бо ён нібыта роўны, стаіць роўна, не вагаецца і г.д.
То хутчэй то павольней працуе... Гэта можа быць зьвязана з падзеннем напругі ў сетцы?
@itbeard Так, але гэта малаверагодна. Не спец, але выглядае як гарантыйны кейс.
@itbeard ніколі не меў вініла але я б пачаў з ціску іголкі, паглядзеў бы ці ёсць візуальна запавольванне на халастым ходзе. Калі есць значыць нейкія праблемы з сістэмай галоўнага прываду.
Цікава ячшэ ці ёсць гэтая праблема на ўсіх кружэлках ці толькі на нейкіх.
@spectral на ўсіх. ціск нармальны
@itbeard згодны што калі яшчэ на гарантыі то прасцей памяняць. ШІ ячшэ накідаў такія варыянты па тваіх сімптомах:
1. Check for heavy static charge or "Vinyl Catch"
2. Inspect the Belt and Pulley (Most Common). May require belt replacement
3. Check for Platter Friction and debris under platter
4. Dirty Speed Selection Switch. A tiny speck of dust inside the 33/45 knob can break the electrical connection for a fraction of a second.
5. Check the Power Supply. It's not AC-sensible.
@itbeard па-першае, у яго раменны прывад (belt drive), можа быць справа ў рамяні.
Па-другое, варта праверыць блок пітання.
@itbeard а ты выкарыстоўваеш грузік зверху кружэлкі як на выяве? Мо твая кружэлка праскальзвае і стварае такі эфект.
@mikola не, у мяне гумовы мат зьнізу. ну і яна спачатку запавольваецца, а потым паскараецца, нібы нагнаць хоча...
@itbeard а акустыка праз Bluetooth падключана?
@mikola не, па кабелю
@itbeard наўрадці гэта праз то што ты не так нешта наладзіў. Выглядае як нешта што лепш замяніць па гарантыі.

