🌐

Стужкі

Zhubleny Lichtaryk :vasilok2:
🌍 23.09.2026 18:14

Знайшоў сабе новае хобі: перачытваць кнігі, якія на мяне моцна паўплывалі раней, і знаходзіць у іх сьветапогляды, якія мне не падабаюцца, хаця раней я на іх не зьвяртаў увагі

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля каб завершыць думку - у некаторых сітуацыях варта прыпыніць намагацца зразумець іншы бок і выйсьці з гэтай гульні ў спач…
Марыля
🌍 23.09.2026 15:58

а не, не завершыла))

думаю сёння пра спрадвечнае пытанне ў актывісцкіх колах: чаму аніводны рух ня можа аб'яднацца (і ня можа ня срацца ўсярэдзіне)

і зараз мне выглядае, што прычына ў тым, што - о ваў - людзі занадта розныя

з рознымі поглядамі ня толькі на пэўныя аспекты правоў чалавека, ня толькі на тое, якімі метадамі іх дасягаць, а й проста на тое, як трэба працаваць разам

урахоўваючы што гэтых поглядаў настолькі ж шмат, колькі і саміх людзей - зусім ня дзіўна, што рухі не аб'ядноўваюцца

Падабаецца 0 Рэпосты 0
Hanota🛸λ
🌍 23.09.2026 15:50

RE: vkl.world/@vaukalaka/117321020

Але файна! Бортніцтва пракормя, калі што :)

Суполка беларусаў у Mastodon / VKL.world Босы бортнік (@[email protected]) Дадаткі: 4 выявы Першы мой LibTech праэкт, спадзяюся не апошні:). Пакуль для затравачкі кідаю спасылку на кароткую навіну, а сам саджуся пісаць больш падрабязна. https://smartpress.by/news/interesuetes-pchelami-ili-zaveli-paseku-eto-vam-tochno-prigoditsya-v-belarusi-sozdali-bolshuyu-tsifr/
Падабаецца 0 Рэпосты 0
papury.bel
🌍 23.09.2026 15:37

Сустракайце: календары на 2027 год на беларускай мове!!! 🎉

Мы падрыхтавалі для вас 2 каляндарыкі: «Мой прышпільны» з малюнкамі Аляксандры Атлас і «Мой каштоўны (версія 2.0)» ад Веры Сіраты і Юліі Гайдук

Першы каляндар адрыўны і мае афарбаваны зрэз, а другі — перакідны. Абодва па-свойму ўнікальныя і прыгожыя, а разам — сапраўдны скарб!

Набыць календары ўжо можна ў нашай кнігарні «Параграф 45» па адрасе г. Мінск, вул. Л. Бяды, 45. Цягам тыдня-двух з'явяцца ў іншых крамах і на маркетплэйсах

Падабаецца 0 Рэпосты 0
💬 Марыля што і ня значыць, што ня трэба думаць пра чужыя межы ды уразлівасьці
Марыля
🌍 23.09.2026 15:28

каб завершыць думку - у некаторых сітуацыях варта прыпыніць намагацца зразумець іншы бок і выйсьці з гэтай гульні ў спачуванне ўсім, апроч сябе. але не ва ўсіх

Падабаецца 0 Рэпосты 0